Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago
Кшталт Слова. Паэтычны вечар #2
🌸 Надыходзіць вясна, словы самі пераўтвараюцца ў вершы, кветкі квітнеюць, паветра здабывае смак, сьлёзы роспачы сохнуць на першым сонцы, паэты — творчыя душы, спускаюцца у падзямельле, гэтым разам — у сутарэньні Агульнага Тэатра (Teatr Powszechny im. Zygmunta Hübnera).
Два-тры акты, дзьве-тры гадзіны захапляльнай паэзіі і ня менш заклінальнай музыкі.
📍Мы пастараліся сабраць самыя паэтычныя з’явы ў межах аднаго мерапрыемства:
• Stół Powszechny. Тэатр — месца, дзе лірычныя героі сустракаюцца з эпічнымі ліхадзеямі, антыгероі змагаюцца са сваімі адлюстраваньнямі, а сучасны глядач знаходзіць сабе ў самых антычных вобразах.
• 07.03. Вясна, душа пяе першымі званочкамі, матылі зьлятаюцца паласавацца імі да жыватоў, хочацца трымаць нос па паветру.
• 18:00. Змрок. Час, калі здараюцца самыя містычныя падзеі, вечар перадае свае правы да ночы, апранаюцца маскі, пачынае варушыцца закулісьсе.
• Падзямельле. Імпрэза адбудзецца ў падвальным памяшканьні тэатру, зь люстрамі, сьвятлом і танным ліноліўмам. Аб’яўляецца трэніроўка пачуцьцяў.
• П'яная шчодрасьць. Уваход за ахвяраваньне любой купюры.
Склад паэтаў і музыкаў таксама каляровы як вясна, тут будуць досыць знаёмыя кшталтаўцам імёны й яшчэ не ўсім вядомыя дыямэнты, дасьведчаныя зубрыкі й палымяныя юнакі, людзі з публікацыямі ў кнігах і людзі з публікацыямі на сьценах. Насалоджвайцеся:
✍️ Паэты:
- Алесь Плотка
- Павел Капанскі
- Канстантын Літвінаў (Lo-Fi Adapter)
- Леся-Стэфанія Міхалевіч
- Сэрбскі Нож (Cяргей, Стас)
- Данііл Вашкевіч
- Цімур Кудзеліч
🎸 Музыкі:
- Вячаслаў Кміт
- Сэрбскі Нож (Акустыка)
📚 Адмыслова пад імпрэзу будзе зроблена самаскладанка зь вершамі й песьнямі (з акордамі) выступоўцаў. Яе можна будзе набыць толькі на мерапрыемстве.
“Калі падумаю, што ўсё жывое
Красуе на зямлі кароткі міг,
Што свет — тэатр, а мы, яго героі,
Ад зор залежым на шляхах сваіх…”
Ў. Шэкспір, пер. Ў. Дубоўка.
🤙 За рэпост будзем удзячныя, імпрэза ў інстаграме.
Stół Powszechny | 07.03 | 18:00
Бомбаклак
У Данііла Вашкевіча быў добры год. Вартаўнік Паэтычнае Рок-Рэвалюцыі ня спаў у шапку: ён выступаў, ладзіў, друкаваў, складаў, слухаў і граў!
Настойліва раім прачытаць ягоны грунтоўны эсэй у апошнім выданьні “Высноваў-24”.
(заўвага рэдактара: “Гэта сапраўды апошні допіс з “Высноваў-24”. Дзякуй, Шаноўнае Чытацтва, за ўвагу да нашых аўтараў і да іхніх тэкстаў. Мы абяцаем, што ў годзе 2025, цікавых, сакавітых і чароўных Словаў будзе яшчэ больш!!!)
Сябры, зрабіў у Кшталце творчыя вынікі 2024 году. Тут дзялюся некаторымі музыкальнымі знаходкамі, паэтычнымі й канцэртнымі, а яшчэ ўспамінаю арганізацыйныя дасягненьні.
Таксама на кшталце перыядычна пішу свае ўражаньні наконт розных вершаў для рубрыцы #мастацкінататнік.
Запрашаю пачытаць!
другі дзень дождж
хоць я пра гэта і ня ведаў
кроплі падаюць дадолу
не пакідаюць сьведкаў
на рукі выдалі журбу
у канверце запаяным
чамусьці з сумнасьці ня трэба
выплочваць падаткі
навіны ў шэры колер
неба ўсе афарбавалі
навіна-стужкавае надвор’е
і сьлёзы прыкрыя з пластмасы
пёс абгаўкаў ні за што
і цяпер я пачуваю сябе вінаватым
грукаю маркотна па жыцьці
колеру вільготнага асфальту
кроплі падаюць курсівам
перакрэсьліваюць сонца
дзень праткнулі хмарачосы
хмары нам зрабіўшы лёсам
23.10.2024
Вітаю! ?
Доўга думаў, як уладкаваць гэты канал так, каб ён быў больш менш чытабельны й зразумеў: ніяк.
? Але я зрабіў дакумэнт зь вершамі за якія мне больш-менш ня сорамна й нават ганарліва: Вершы Данііла Вашкевіча.
Тут яны пададзены ў зваротным храналягічным парадку ажна да 2016-га году. Я нават пакінуў функцыю каментаваньня. Насалоджвайцеся.
? Таксама можна паглядзець прэзэнтацыю з малюнкамі Марыі Маркавай й маімі вершаванымі апісаньнямі да іх: Прэзэнтацыя.
? А вось тут можна сачыць за ўсімі навінамі па выступах і г.д.: Інстаграм.
Канал, вядома, калі што, не пакідаю, проста захацелася парадачку.
З павагай ?
Не прапусьціце унікальную магчымасьць!
Кожнаму й кожнай!
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago