Грэка-католікі Беларусі

Description
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago

1 week, 5 days ago
Вялікая Вячэрня на 30-ю нядзелю па …

Вялікая Вячэрня на 30-ю нядзелю па Сьв. Тройцы, Праайцоў, 15 сьнежня

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/196-viacernia-ton5.html

2 weeks, 3 days ago

110 год з дня нараджэння БІСКУПА ЧЭСЛАВА СІПОВІЧА. =Нарадзiўся Чэслаў Сіповіч 8 снежня (25 лістапада) 1914 г. у в. Дзедзiнка, у парафіі Ідолта, у паўночна-заходнім кутку Беларусі (тады Браслаўскага павета Вiленскай губерні). Паходзіў са шматдзетнай сялянскай сям’і беларусаў-католікаў Вінцука і Ядвігі (з дому Тычкаў) Сіповічаў. Восенню 1928 г. распачаў вучобу ў Друйскай гімназіі пры кляштары айцоў-марыянаў. Там, у Друі, вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і роднай Бацькаўшчыне. 1 жніўня 1933 г. Чэслаў Сіповіч уступіў у навіцыят Ордэна марыянаў, а праз год склаў першыя манаскія абеты. У 1935-1938 гадах ён вывучаў філасофію і тэалогію ва ўніверсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні.

У 1939 г., з блаславення вышэйшых духоўных уладаў Ордэна марыянаў у Рыме ён паступіў на тэалагічны факультэт Папскага Грыгарыянскага універсітэта. Там, у Рыме, 16 чэрвеня 1942 г. быў рукапакладзены ў святары ў візантыйскім абрадзе. Далей ераманах Чэслаў прадоўжыў вучобу ў Папскім Усходнім інстытуце, дзе падрыхтаваў і абараніў 19 снежня 1946 г. доктарскую дысертацыю, прысвечаную беларускаму ўніяцкаму мітрапаліту Ясону Смагажэўскаму.

У 1947 г. рашэннем Кангрэгацыi Усходніх Цэркваў а. Чэслаў Сіповіч быў прызначаны рэктарам Беларускай Каталiцкай Мiсii ўсходняга абраду ў Вялiкабрытанii і з красавiка таго ж года распачаў сваё служэнне ў Лондане.

Трэба ўзгадаць, што ў 1949 г. а. Чэслаў Сіповіч, разам з кс. Пятром Татарыновічам і а. Львам Гарошкам, пачалі намаганні, каб Ватыканскае радыё трансліравала свае праграмы і на беларускай мове.
4 жніўня 1960 г. а. Чэслаў Сіповіч атрымаў біскупскую хіратонію і Папам Янам ХХІІІ быў прызначаны Апостальскім Візітатарам для беларусаў у замежжы. Такім чынам, пасля 120 гадоў (ад г. зв. Полацкага “сабору” ў 1839 г. – - г. зн. ад “ліквідацыі” структур Уніяцкай Царквы царскімі ўладамі) беларускія грэка-католікі атрымалі свайго біскупа.

У 1962-1965 гадах біскуп Чэслаў Сіповіч удзельнічаў у працы ІІ-га Ватыканскага сабору, дзе быў абраны ў камісію па справах Усходніх Цэркваў.

2 weeks, 4 days ago

ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 9-15 снежня

12 снежня, чацвер
18.00 – біблійнае чытанне

15 снежня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

2 weeks, 5 days ago

🎙️ Прапануем вашай увазе новы выпуск праграмы Хрысціянства і беларуская літаратура

📚 У чарговай частцы цыклу пра Адама Бабарэку разглядаюцца рэлігійныя матывы ў яго крытычных артыкулах. Асаблівая ўвага надаецца аналізу творчасці Змітрака Бядулі і яго духоўным пошукам, дзе Бабарэка адзначае своеасаблівую рэлігійнасць пісьменніка праз абагаўленне прыроды і чалавека.

🤔 Цікава, што Бабарэка, будучы матэрыялістам, з павагай ставіўся да духоўных пошукаў іншых творцаў і прызнаваў важную ролю Царквы ў развіцці нацыянальнай культуры беларусаў.

✍️ Аўтар праграмы: айцец Андрэй Крот

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Літаратура #БеларускаяЛітаратура #АдамБабарэка #ЗмітрокБядуля #духоўнасць #культура

3 weeks ago

6 снежня 2024 г. у царкоўным каляндары свята святога Мікалая, архібіскупа Мір Лікійскіх - яно прыпадае на пятніцу. Вернікі БГКЦ ўрачыста ўшаноўваюць памяць гэтага святога Цудатворцы. З гэтай нагоды Апостальскі Адміністратар БГКЦ - архім. Сяргей (Гаек) удзяляе грэка-католікам у Беларусі агульную дыспенсу ад устрымання ад спажывання мясных страваў. =Хто карыстае з гэтай дыспенсы - павінен памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца (і здзейсніць нейкі учынак міласэрнасці).

3 weeks, 4 days ago

ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 2-8 снежня

панядзелак-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

6 снежня, пятніца
Св. Мікалая Цудатворцы, біскупа Міраў Лікійскіх
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

8 снежня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

3 weeks, 6 days ago

📻 У сваёй рубрыцы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матывамі ў творчасці пісьменніка і літаратурнага крытыка Адама Бабарэкі. Ён аналізуе крытычныя артыкулы Бабарэкі пра творчасць і светапогляды Змітрака Бядулі. У цэнтры ўвагі – канцэпцыя хараства, прысутнага ва ўсім, што мы пазнаем у свеце.

3 weeks, 6 days ago

30 лістапада - свята св. АПОСТАЛА АНДРЭЯ, Першапакліканага. Ён з'яўляецца заступнікам усходніх Цэркваў візантыйскай традыцыі. (Андрэй, Брат Сымона Пятра, быў першым пакліканы Ісусам). =У МІНСКУ святочная Боская Літургія: у ПЯТНІЦУ, 29 лістапада 2024, у 18:30 у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6). =Молімся за хрысціянаў візантыйскай традыцыі у Беларусі: грэка-католікаў, праваслаўных, стараабрадцаў.

1 month ago

ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 25 лістапада – 1 снежня

25 лістапада, панядзелак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
з рэкалекцыйным навучаннем

26 лістапада, аўторак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
з рэкалекцыйным навучаннем

28 лістапада, чацвер
18.00 – біблійнае чытанне

1 снежня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Ружанец

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago