Dive into the Ultimate Free Library: Your One-Stop Hub for Entertainment!

BELARUS music EXPORT

Description
BELARUS music EXPORT —

Месца для прафесійнага развіцця ўсіх, хто звязаныя з беларускай сучаснай музыкай.
Збіраем інфармацыю пра:

стажыроўкі
конкурсы
шоў-кейсы
рэзідэнцыі
семінары
опэн-колы
воркшопы

Ёсць чым падзяліцца па тэме? Пішыце @papaboselektah
Advertising
We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 months ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months, 1 week ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 2 weeks ago

1 day, 15 hours ago
**Next Generation - рэзідэнцыя па выканальніцкім …

Next Generation - рэзідэнцыя па выканальніцкім мастацтве ў Італіі стартавала опэн-кол.

Next Generation – праграма, прызначаная для развіцця праектаў на пачатковых этапах развіцця. Акцэнт на маладых і пачынаючых артыстаў.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- ганарар.

📍Калі/дзе: 15-29.09.2024, Умбрыя, Італія
🔥Ддл: 17.05.2024
📝Заяўка

3 days, 17 hours ago
***🌟*****Падайце заяўку на ўдзел у** [**ESNS …

🌟Падайце заяўку на ўдзел у ESNS 2025 ужо зараз!🌟

🎶ESNS (Eurosonic Noorderslag) - гэта вялізныя еўрапейскія музычная канферэнцыя і шоукейс-фестываль. Падзея з'яўляецца ключавой платформай каб трапіць у сеткі еўрапейскай музычнай індустрыі, з правераным вопытам дапамогі новым выканаўцам прабіцца на міжнародную музычную сцэну. Штогод ESNS прыцягвае больш за 4000 дэлегатаў, у тым ліку прадстаўнікоў больш чым 400 міжнародных фестываляў.
Беларусь - у спісе краін, з якіх прымаюцца заяўкі. Таму не тармазіце!

📍Калі/дзе: 15-18.01.2025, Гронінген, Нідэрланды
🔥Ддл: 01.09.2024
📝Заяўка

3 weeks, 1 day ago
2 months ago

🌐Запіс і канспект інфасесіі для беларускіх музычных дзеячаў ад праграмы мабільнасці MOST+

22 лютага Belarus Music Export арганізавала інфасесію пра магчымасці МОСТ+ для беларускіх музычных дзеяч/-ак. Наша рэдакцыя зрабіла скарочаную версію відэазапісу сесіі і дзяліцца ёй з вамі. Таксама мы паспрабавалі зрабіць селекцыю самага, на наш погляд, важнага. Трымайце!

💥Чытаць і глядзець/слухаць ТУТ:
🔗https://tinyurl.com/2d4kx3gg

🎞Відэа на Ютубе
📑Прэзентацыя праграмы MOST+
📑Як запоўніць заяўку
🔗Сайт праграмы

Telegraph

Запіс і канспект інфасесіі для беларускіх музычных дзеячаў ад праграмы мабільнасці МОСТ+

22 лютага Belarus Music Export арганізавала інфасесію пра магчымасці МОСТ+ для беларускіх музычных дзеячаў. Нашая рэдакцыя зрабіла скарочаную версію відэазапісу нашай сесіі і дзяліцца ёй з вамі. Таксама мы паспрабавалі зрабіць селекцыю самага, на наш погляд…

2 months ago
2 months ago
2 months ago
**Нэтворкінг-група для беларускіх дзеячаў культуры і …

Нэтворкінг-група для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў «Культурны код» запрашае на паблік-ток з музычным менеджарам Мікітам Абрамчыкам.

Тэма размовы: “Як выкарыстоўваць Spotify для прасоўвання свайго праекта?”

Мікіта распавядзе пра:
👉дыстрыбуцыю музыкі і падкастаў
👉прасоўванне на стрымінгавых пляцоўках
👉стрымінгавыя сэрвісы і AI

Калі: 7 сакавіка ў 17:00 (Варшава) / 19:00 (Мінск)
🔗СпасылкаZoom

Мікіта Абрамчык — стваральнік праекта КЛІК, які папулярызуе беларускую музыку і стварае інфраструктуру для яе развіцця.

2 months ago
***🎶*** **Ja Ja Ja Nee Nee …

🎶 Ja Ja Ja Nee Nee Nee - анлайн-#рэзідэнцыя па радыё ў #Нідэрланды

*▫️Для каго: #музыкі, #саўнд_дызайнеры, #мастакі, #перформеры, #рэжысёры, #акторы, #даследчыкі і г.д.
*▫️Калі:** красавік-чэрвень і верасень-снежань.

Мэта праграмы – падтрымаць даследаванні гука і радыё ды наладзіць міжнародны нэтворкінг. Асабліва цікавяць #даследванні гукавых твораў з канцэптуальнымі і перфарматыўнымі практыкамі, уцягванне гуку ў крытычныя і дыскурсіўныя працэсы.

🔸Кандыдатам не абавязкова мець вялікі досвед працы з гукам. Практыка ўдзельнікаў павінна быць звязаная з гукам, аднак не абавязкова падпадаць пад катэгорыю «гукавога мастацтва».

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 1000 EUR
- вытворчы бюджэт 200 EUR
- уступны сеанс з інструментамі і рэсурсамі, даступнымі ў Ja Ja Ja Nee Nee Nee
- 3-4 анлайн-гутаркі з членамі каманды для куратарскай і тэхнічнай зваротнай сувязі
- платформу і сродкі анлайн-трансляцыі для прэзентацыі працы.

*Ддл:* 29 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #музыка #міждысцыплінарныя_праекты

2 months, 1 week ago
***🎭*** **FRAGILE -** [**#фестываль**](?q=%23%D1%84%D0%B5%D1%81%D1%82%D1%8B%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C) **танца, музыкі …

🎭 FRAGILE - #фестываль танца, музыкі і тэатра ў Вупертале, #Германія

*▫️Для каго: #рэжысёры, #акторы, #танцоры, #перформеры, #музыкі, #куратары, #харэографы і г.д.
*▫️Калі:** 24 верасня - 6 кастрычніка.

Цэнтр Піны Бауш шукае пастаноўкі, асабліва з удзелам моладзі. Фестываль будзе прысвечаны вывучэнню кліматычна нейтральных форм вытворчасці і новай эстэтыкі для экалагічнай устойлівасці. Ці можна арганізаваць міжнародную вытворчасць больш устойліва? Як зрабіць #мастацтва больш салідарным?

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- ганарар
- суткавыя
- тэхнічную падтрымку.

*Ддл:* 24 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#танец #музыка #тэатр

4 months ago
***🎵******🚀*** У беларускіх музыкаў ёсць магчымасць …

🎵🚀 У беларускіх музыкаў ёсць магчымасць далучыцца да буйнейшага шоукейса у Румыніі! 🌍🎶

Mastering the Music Business (MMB) - канферэнцыя і шоукейс-фестываль, які адбудуцца 3-5 верасня 2024 года ў Бухарэсце.
🌟 MMB - гэта надзвычайная магчымасць для маладых індзі-артыстаў з усяго свету развіць сваю кар'еру на перспектыўным румынскім музычным рынку і шанец наладзіць кантакты з прафесіяналамі з усёй Еўропы.
🪗У межах MMB Showcase Festival выбраныя артысты выступяць на сцэне аднаго з прышпільнейшых музычных клубаў Бухарэста Expirat.

🎤 Хочаш прыняць удзел? Дасылай заяўку да 5 лютага: https://forms.gle/YUuzGpMwLQHCBmXn6

We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 months ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months, 1 week ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 2 weeks ago