BELARUS music EXPORT

Description
BELARUS music EXPORT —

Месца для прафесійнага развіцця ўсіх, хто звязаныя з беларускай сучаснай музыкай.
Збіраем інфармацыю пра:

стажыроўкі
конкурсы
шоў-кейсы
рэзідэнцыі
семінары
опэн-колы
воркшопы

Ёсць чым падзяліцца па тэме? Пішыце @papaboselektah
We recommend to visit

Шаблоны для ваших огненных REELS здесь ?

Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr

Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva

❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti

Last updated 3 months ago

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 1 month, 1 week ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 1 year, 9 months ago

1 month ago
***🎶***[**Music Week Poland**](http://musicweekpoland.com/) **– адкрыты прыём …

🎶Music Week Poland – адкрыты прыём заявак! 🎶

🔹 Хто можа падацца?
Сола-артысты, гурты і ансамблі ўсіх жанраў (акрамя кавер-бэндаў)
Музыканты з любой краіны (акрамя Польшчы)

🔹 Чаму варта падацца?
🎤 Выступ перад міжнароднымі і польскімі прафесіяналамі індустрыі
🌍 Прасоўванне праз медыя і сеткавыя івэнты
🎟️ Бясплатная акрэдытацыя на канферэнцыю і адукацыйную праграму
🎬 Запіс некаторых выступаў для прамоцыі

🔹 Фармат выступаў:
🎼 30-хвілінныя шоукэйсы на пляцоўках у цэнтры Варшавы
🎛 Забяспечаны PA і святло, тэхнічныя патрабаванні абмяркоўваюцца

🔹 Што атрымліваюць абраныя ўдзельнікі?
650 € ганарару (фіксаваная сума)
1 ноч у гатэлі (альбо кампэнсацыя)
Кейтэрынг
Бясплатны паркінг у дзень выступу

Што не пакрываецца: дарожныя выдаткі.

🔥 Ддл: 20.03.2025
🗓 Вынікі: 15.04.2025
📍 Дзе/калі: Варшава, 26 – 29.06.2025

🔗Заяўка🔗

1 month ago
***🎼*** [**Рэзідэнцыя Art Zoyd Studios "Études …

🎼 Рэзідэнцыя Art Zoyd Studios "Études de Bruit" – Францыя 🎼

🔊 Для каго?
Кампазітары, музыкі і артысты, якія працуюць у сферы эксперыментальнай і электраакустычнай музыкі, камп'ютарнага гуку і электронікі.

🏡 Што прапануецца?
Аплочанае пражыванне і харчаванне.
Кампенсацыя транспартных выдаткаў (да 400 EUR).
🎛 Доступ да прафесійнага абсталявання студыі.

📩 Як падаць заяўку?
🔹 Адправіць:
Імя, прозвішча, кантакты
Апісанне праекта + жаданая працягласць рэзідэнцыі
Кароткая біяграфія
Спасылкі на вашыя працы
Тэхнічныя і мастацкія патрэбы

💡 Асноўны фокус – стварэнне новага гукавога праекта з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогій, электронікі і эксперыментальных падыходаў.

📅 Калі? 2026 год (да 2 тыдняў, даты ўзгадняюцца).
🔥Ддл: 30.03.2025
🔗 Заяўка

1 month ago
***🎶*** [Prix Russolo 2025 – Open …

🎶 Prix Russolo 2025 – Open Call for Experimental Sound Artists! 🎶

З 1979 года Prix Russolo даследуе новыя гукавыя тэрыторыі, натхнёныя ідэямі Луіджы Русола (1885-1947) – аўтара маніфеста The Art of Noises, які стаў пачаткам шумавой музыкі, musique concrète і электронных эксперыментаў.

У 2025 годзе конкурс адкрыты для акусматычнай і электроннай музыкі, што робіць нематэрыяльнае бачнымі або чутнымі.

Якія стылі прымаюцца?
🗑 Trash & Rubbish Music
🎧 Musique Concrète
🌊 Art Acousmatique
🚨 Sound Error, Noise Music, Bruitisme
👽 PK-UFO Music

🔥Ддл: 31.03.2025

Як удзельнічаць?
📩 Адправіць WAV-файл праз swisstransfer.com на [email protected]
📜 Дадаць:
PDF з апісаннем музыкі
PDF CV-рэзюмэ
Працягласць трэка: да 10 хвілін
Папярэднія пераможцы не могуць удзельнічаць
🔹 Адзін твор ад аднаго ўдзельніка

🎤 Што далей?
7 адабраных твораў будуць прадстаўлены ў розных гарадах з ліпеня па снежань 2025, дзе публіка шляхам галасавання вызначыць пераможцу Prix Russolo!

🔗 Больш інфармацыі: luigirussolo.eu

3 months, 1 week ago
***?*** **Keychange Talent Development Programme 2025 …

? Keychange Talent Development Programme 2025 — навучальная #праграма для жанчын і гендарных меншасцяў у #Эстонія, #Германія і анлайн
▫️ Для каго: #музыкі, #прадзюсары/-кі, #менеджары/-кі з досведам у музычнай індустрыі (5+ гадоў) і DIEA (1+ год), якія жывуць у краінах Creative Europe, Вялікабрытаніі або Канадзе.

Keychange – гэта глабальны рух за інклюзію ў музычнай індустрыі, які падтрымлівае таленты і садзейнічае змяненням. Праграма разлічана на 6 месяцаў і прызначана для будучых лідараў/-к, гатовых рабіць змены на мясцовым і глабальным узроўнях.

Прапануецца:
- Практычныя навыкі праз варкшопы, ментарства і праектную працу
- Удзел у Tallinn Music Week (3–4 красавіка 2025) і Reeperbahn Festival (17–20 верасня 2025).
- Фінансавая падтрымка на падарожжы, уключаючы дадатковыя сродкі для пэўных патрэб.

Ддл: 13 студзеня 2025.
? Даведацца больш.

*❗️ Маем extreme-статус у Беларусі.
Нашы бяспечныя каналы: sekktor.online
*|
Instagram | Падтрымаць

#музыка

3 months, 3 weeks ago
***?***[**Liminal Lab**](https://www.liminalopera.com/)**: Стварыце Эксперыментальную Оперу ў …

?Liminal Lab: Стварыце Эксперыментальную Оперу ў Арктыцы!

? Pikene på Broen запрашае музыкаў, выканаўцаў і саўнд-мастакоў, якія працуюць з голасам або пашыранымі вакальнымі тэхнікамі, далучыцца да пяцідзённага праекта Liminal Lab у Нарвегіі.

Мэта: стварыць эксперыментальную оперу ў межах фестывалю Barents Spektakel 2025 і прадставіць вынікі ў фармаце work-in-progress.

Тэматычная аснова: "Лімінальнасць"
Лімінальнасць – гэта эфемерны стан, у якім свядомасць і прастора знаходзяцца паміж старой і новай рэальнасцю. Праект адлюстроўвае трывожнасць, уразлівасць і няпэўнасць у наш час, даследуючы тэматыку тэхна-трывогі, геапалітычных выклікаў і ўзаемаадносін чалавека і прыроды праз вакал, гук і візуальныя образы.

? Умовы ўдзелу:
▪️ Удзельнікі атрымліваюць: пражыванне, харчаванне, аплату дарогі і ганарар – 5000 NOK.
▪️ Перавага аддаецца мастакам-рэзідэнтам краін Паўночнай Еўропы.

? Калі/дзе: 17–22 лютага 2025 года, Кіркенес, Нарвегія.
? Ддл: 20.12.2024.
? Заяўка

4 months, 1 week ago
5 months, 2 weeks ago
***?*** **EvoMUSART -** [**#канферэнцыя**](?q=%23%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%84%D0%B5%D1%80%D1%8D%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%8F) **па штучным …

? EvoMUSART - #канферэнцыя па штучным інтэлекце ў музыцы, гуку, мастацтве і дызайне

▫️Для каго: #даследчыкі штучнага інтэлекту ў творчай і мастацкай сферах.
▫️Калі: 23 - 25 красавіка 2025.

EvoMUSART – гэта міждысцыплінарная канферэнцыя, што аб'ядноўвае даследчыкаў, якія працуюць над прымяненнем штучнага інтэлекту ў творчай і мастацкай сферах. Прапановы павінны датычыцца выкарыстання метадаў штучнага інтэлекту (напрыклад, эвалюцыйных вылічэнняў, штучных нейронавых сетак, штучнага жыцця, машыннага навучання, глыбокага навучання і г.д.) у стварэнні, аналізе і інтэрпрэтацыі мастацтва, музыкі, дызайну, архітэктуры і інш. творчых галін.

?Артыкулы будуць апублікаваны выдавецтвам Springer Nature у серыі Lecture Notesin Computer Science.

Ддл: 1 лістапада.
?Падрабязней.

#даследванні #арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_прасторы

5 months, 2 weeks ago
***?*** [**Праграма пераарыентацыі музыкаў і танцораў**](https://nimit.pl/aktualnosci/program-reorientacji-zawodowej-muzykow-wez-udzial-w-szkoleniach/?fbclid=IwY2xjawF9yulleHRuA2FlbQIxMQABHdbMSPiRsgTanjbz7bpoILEG41WVokkdfqOYvvn_DeMw5p9TTW6yDObU2Q_aem_uF5oTZdhYWPp8ZaVxgVbcQ) …

? Праграма пераарыентацыі музыкаў і танцораў ад Narodowy Instytut Muzyki i Tanca – запісвайцеся на трэнінгі! ?

? Каму адрасавана праграма? Прафесійных музыкаў рэзідэнтаў Польшчы, якія не могуць больш працаваць у музычнай галіне з-за праблем са здароўем ці іншых жыццёвых абставін. Таксама праграма адкрыта для тых, хто хоча пашырыць свае навыкі, застаючыся ў музычнай сферы.

? Спіс трэнінгаў:
1. Personal branding для музыкаў – як стварыць індывідуальную стратэгію брэнда – 14-15 лістапада, 9:30-14:30, онлайн, двухдзённы трэнінг.
2. Як выкарыстоўваць штучны інтэлект (AI) для стварэння кантэнту – практычны семінар па выкарыстанні інструментаў AI – 6-7 снежня, 9:30-14:30, онлайн, двухдзённы трэнінг.

? Ддл: за 7 дзён да пачатку адпаведнага трэнінгу.
? Заяўка: Каб падаць заяўку, запоўніце форму і дашліце яе на электронную пошту [email protected]
Звярніце ўвагу: аб зацвярджэнні на ўдзел будзе паведамлена ў асабістым парадку.

6 months ago
*****?*** Прыём заявак на паказ незалежных …

*? Прыём заявак на паказ незалежных кліпаў у межах CINEMAFORUM.
⚠️Засталося 2 дні для падачы на 13-ы паказ незалежных кліпаў, які адбудзецца ў Варшаве!*

CINEMAFORUM - магчымасць для аматараў і прафесіяналаў паказаць сваю працу, атрымаць каштоўныя водгукі і натхніцца іншымі.
Удзел могуць узяць кліпы з элементамі сюжэту, анімацыі і эксперыментальныя, ад аматарскіх да прафесійных. Прыярытэт аддаецца DIY!
Селекцыя будзе праведзена Мартай Карнкоўскай, заснавальніцай ідэі паказу. Вынікі будуць апублікаваныя на сайце фестывалю і ў сацыяльных сетках. Сам паказ адбудзецца 27 кастрычніка ў кіно "Atlantic" пасля фінальнай цырымоніі CINEMAFORUM ?.

?Ддл: 4.10.2024
?Форма заяўкі

We recommend to visit

Шаблоны для ваших огненных REELS здесь ?

Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr

Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva

❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti

Last updated 3 months ago

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 1 month, 1 week ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 1 year, 9 months ago