Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 2 weeks, 5 days ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
Чаму не атрымалася беларусізацыя на ўскраінах РСФСР у 1920-х?
Пра гэта ў расійскім часопісе «Журнал Фронтирных Исследований» піша доктар гістарычных навук Яўген Кодзін. У 1920-х правядзенне беларусізацыі меркавалася не толькі ў межах БССР, але і ў рэгіёнах РСФСР з кампактным пражываннем беларусаў. Гэта значыць ў Пскоўскай, Смаленскай і Бранскіх губерніях – з вывучэннем у школах першай ступені беларускай мовы, а ў школах другой ступені курса беларусазнаўства.
Са Смаленшчыны паведамлялася: калі ў 1926/27 годзе ў 18 школах першай ступені на беларускую мову былі пераведзеныя першыя групы навучэнцаў, то на 1927/28 год ужо 36 школ першай ступені «пачалі беларусізавацца».
Аднак у рэальнасці беларусізацыя адбывалася фармальна. Яна не атрымала належнай падтрымкі мясцовых уладаў, якія не ўспрымалі задачу як прыярытэтную і не адчувалі запыту з боку жыхароў. У самым пачатку 1930-х гадоў у Пскоўскай, Смаленскай і Бранскіх губерніях ад правядзення беларусізацыі адмовіліся.
Рост захворвання на рак прамой кішкі больш не абмяжоўваецца краінамі з высокім узроўнем даходу – ён назіраецца і ў Беларусі
Папярэднія даследаванні паказвалі, што захворванне на рак прамой кішкі расце сярод дарослых да 50 гадоў у многіх заходніх краінах з высокім узроўнем даходу. Але аналіз амерыканскіх даследчыкаў, апублікаваны ў часопісе The Lancet Oncology, паказвае, што рост захворвання ў гэтай узроставай катэгорыі распаўсюдзіўся таксама на краіны Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (Аргенціна, Чылі, Коста-Рыка, Эквадор, Марцініка, Пуэрта-Рыка), Азіі (Ізраіль, Японія, Тайланд, Турцыя) і Усходняй Еўропы (Беларусь).
На графіку – тэндэнцыі захворвання на рак прамой кішкі з раннім пачаткам з 1980-х па 2017 год.
Павялічыць рызыку рака прамой кішкі можа частае ўжыванне чырвонага мяса і апрацаваных мясных прадуктаў. Атрыманыя дадзеныя кажуць пра неабходнасць актывізацыі намаганняў па выяўленні фактараў, якія абумоўліваюць новыя тэндэнцыі, і павышэння дасведчанасці, каб спрыяць ранняму выяўленню.
Рэдакцыя “Беларускага Гістарычнага Агляду” абвяшчае збор матэрыялаў у 31 том часопіса.
“Беларускі Гістарычны Агляд” заснаваны ў 1994 годзе як незалежнае навуковае перыядычнае выданне, прысвечанае даследаванням гісторыі Беларусі і актуальнаму стану беларускай гістарыяграфіі. Часопіс змяшчае артыкулы, агляды, рэцэнзіі і публікацыі крыніц па беларускай і ўсходнееўрапейскай гісторыі без храналагічных абмежаванняў.
Часопіс выдаецца на беларускай мове, але па папярэднім узгадненні з рэдакцыяй прымаюцца артыкулы на іншых мовах для далейшага перакладу на беларускую.
БГА індэксуецца ў базах ERIH PLUS i EBSCO.
У сувязі са зменай складу рэдакцыі збор матэрыялаў у бліжэйшы нумар (т. 31, сш. 1-2) працягнуты да 28 лютага 2025 года.
Просім дасылаць свае тэксты ў электроннай форме на адрас: [email protected]
Аб’ём артыкула не павінен перавышаць 60 тыс. знакаў, аб’ём рэцэнзіі – 12 тыс. знакаў. Матэрыялы большага аб’ёму прымаюцца па ўзгадненні з рэдакцыяй. Навуковыя артыкулы праходзяць папярэдняе рэцэнзаванне. Рэдакцыя пакідае за сабой права адбору і рэдагавання тэкстаў.
Правілы афармлення матэрыялаў прадстаўлены на сайце:
https://www.belhistory.eu/pravily-publikacyi-artykulau
Як БАПЦ спрабавала атрымаць аўтакефалію ад Канстанцінопаля і чаму гэта не атрымалася
Ежы Гарбінскі з Універсітэта Марыі Куры-Складоўскай напісаў артыкул пра палітыку Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў выгнанні ў дачыненні да Канстанцінопальскага патрыярхата пасля 1948 года.
Праз прызнанне кананічнага статусу БАПЦ жадала аб'яднаць усе беларускія праваслаўныя парафіі на Захадзе і пазбавіцца ад уплыву Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. БАПЦ выводзіць сваё паходжанне ад Наваградскай мітраполіі, створанай Канстанцінопальскім патрыярхатам у часы ВКЛ, і хацела згуляць на яго супярэчнасцях з Маскоўскім патрыярхатам.
Аднак гэта не ўдалося: у тым ліку з-за невялікага ўдзелу ў справе палітыкаў і дзеячаў на эміграцыі. Прызнанне аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны ў 2019-м дае некаторую надзею БАПЦ, піша Ежы Гарбінскі. Важным патрабаваннем застаецца прызнанне БАПЦ з боку беларускай дзяржавы. На фотаздымку – Кафедральны сабор святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Йорку.
Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus – SALT III (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчы(-ц), аспірант(-ак) і выкладчы(-ц), якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Мэта конкурсу – кансалідацыя і захаванне беларускага акадэмічнага супольнасці, а таксама яго інтэграцыя ў агульнае еўрапейскае адукацыйнае прастору праз міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва.
Працягласць даследавання: ад 6 да 18 месяцаў.
Для чаго: Калектыўныя акадэмічныя даследчыя праекты ў розных галін гуманітарных, навуковай дзейнасцi.
Памер гранта: ад 50 000 да 80 000 еўра для гуманітарных і сацыяльных навук і да 121 250 еўра для іншых навуковых сфер.
Хто можа падаць заяўку ад імя даследчай групы?
Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і (або) навукова-даследчая арганізацыя, зарэгістраваная ў адной з краін ЕС.
Дэдлайн падачы заявак: 17 сакавіка 2025 года.
Больш падрабязна пра магчымасці і ўмовы па спасылцы: CPVA.LT.
Даследванне: давер і залежнасць ад тэхналогій зрабілі многіх беларускіх грамадзян ахвярамі рэпрэсій
У часопісе Internet Policy Review Алеся Руднік з Карлстадскага ўніверсітэта (Швецыя) апісала практыкі і распарадак працы рэдактараў і мадэратараў тэлеграм-каналаў, актывістаў і палітыкаў падчас падзей 2020 года. Артыкул заснаваны на інтэрв'ю з 18 рэспандэнтамі.
У даследванні адзначаецца: разам з дэлегаваннем задач тэхналогіям рух пратэсту рассейваўся і дэцэнтралізаваўся, роля лідараў часта прымяншалася. А давер і залежнасць ад тэхналогій зрабілі многіх беларускіх грамадзян ахвярамі рэпрэсій рэжыму, паколькі ўлады ўключылі лічбавыя тэхналогіі ў свой набор інструментаў рэпрэсій.
У выдавецтве фонду «Камунікат» у Беластоку пабачыла свет кніга «Янка Запруднік» з серыі «Людзі эміграцыі», запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва (БІНіМ) і Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» яшчэ ў Беларусі ў 2018 годзе. Укладальнікі кнігі Наталля Гардзіенка, Надзея Запруднік, Валянціна Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч.
У кнізе чытач знойдзе як матэрыялы пра Янку Запрудніка: біяграфічны нарыс, успаміны дачкі Веры, сяброў і знаёмых, гэтак і ягоныя ўласныя тэксты. У раздзеле «Даследаванні» прадстаўленыя некаторыя часткі з дысертацыі Янкі Запрудніка і ягоныя даследчыя артыкулы. Частка «Скрыпты» рэпрэзентуе паасобныя прыклады ягонай журналісцкай дзейнасці на радыё «Вызваленне / Свабода», раздзел «Эсэ» — найбольш важныя эсэістычныя тэксты гісторыка.
? CALL FOR ABSTRACTS!
2025 RSA Annual Conference - Navigating Regional Transformation
Dates: 6-9 May 2025
Location: University of Porto (Portugal)
? Далучайцеся да спецыяльнай сесіі SS41: Эфектыўнасць мясцовых стратэгій устойлівага развіцця
?Тэматыка спецыяльнай сесіі (невычарпальная):
✔️Уплыў мясцовых стратэгій на рэгіянальную ўстойлівасць і ўстойлівае развіццё
✔️Інструменты і метады павышэння эфектыўнасці стратэгій устойлівага развіцця тэрыторый (гарадскіх і вясковых)
✔️Інтэграцыя экалагічных, сацыяльных і эканамічных аспектаў у мясцовым стратэгаванні
?Навошта прыняць ўдзельнічаць?
Магчымасць далучыцца да вырашэння важнай тэарэтычнай і практычнай праблемы, прэзентаваць свае даследаванні, падзяліцца ведамі і наладзіць кантакты з экспертамі з усяго свету
?Дэдлайн падачы тэзісаў: 19 снежня 2024 г
?Спасылка для заяўкі на ўдзел:
https://lounge.regionalstudies.org/Meetings/Meeting?ID=529
? Join us for the special session SS41: Effectiveness of Local Sustainable Development Strategies
?Special session topics (non-exhaustive):
✔️Impact of tailored local strategies on regional resilience and sustainability
✔️Tools and methods to improve the effectiveness of sustainable development strategies of territories (rural and urban)
✔️Integration of environmental, social and economic aspects in local strategizing
?Why attend?
The opportunity to join in solving an important theoretical and practical problem, present research, and share knowledge and network with experts around the world
?Abstract submission deadline: 19th December 2024
?Link for submissions:
Матэматык Аляксандр Скіба – у топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету
Працягваем вывучаць імёны беларускіх навукоўцаў у абноўленым у 2024-м рэйтынгу топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету (яго складаюць даследчыкі з Стэнфардскага ўніверсітэта, сыходзячы з базы Scopus). Сярод іх – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры алгебры і геаметрыі Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф. Скарыны Аляксандр Скіба. Яго імя і ў рэйтынгу за мінулы год, і ў рэйтынгу цытуемасці навукоўца за ўвесь час.
Аляксандр Скіба з'яўляецца заснавальнікам навуковай школы «Алгебра класаў», шырока вядомай па-за межамі Беларусі. Навуковец уваходзіць у рэдкалегію шэрагу міжнародных навуковых часопісаў (Advances of Group Theory and its Applications (Італія), Southeast Asian Bulletin of Mathematics (Кітай), Mathematics and Mathematical Sciences (Індыя) і інш.).
Хто яшчэ з беларусаў трапіў топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету, чытайце пазней – падпісвайцеся на наш канал.
У выдавецтве Brill выйшла новая манаграфія, прысвечаная аналізу мапы Полацкага княства 1580 года. На англійскай мове. PDF у вольным доступе.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 2 weeks, 5 days ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago