Łahojščyna

Description
Канал пра Лагойшчыну й яе народны скарб. Далучайцеся й запрашайце знаёмых! ?
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 weeks ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 months, 2 weeks ago

Last updated 1 year, 3 months ago

2 months, 2 weeks ago
Старажытныя рэчы XI-XII стагодзьдзя, знойдзеныя падчас …

Старажытныя рэчы XI-XII стагодзьдзя, знойдзеныя падчас архэаляґічных раскопак Лагойскага замчышча ?

1–6 — жалезныя канчары стрэлаў
7 — зазубень
8 ды 10 — тамбаковыя фібулы
9 — тамбаковы канёк
11 — жалезны ключ
12 — касьцяная тронка
13 — жалезная дэталь ад замка

#спадчына #культурныя_каштоўнасьці

2 months, 2 weeks ago
Апалонія Савёнак (дзев. Радкевіч) — малавядомая …

Апалонія Савёнак (дзев. Радкевіч) — малавядомая асоба для беларусаў, а гэта, запраўды, нездарма. Пра яе невядома шмат, нават мястэчка дзе яна нарадзілася.

Апалонія Савёнак (Радкевіч) нарадзілася 8 кастрычніка 1901 у Лагойскай воласьці, Барысаўскага павету, Менскай губерні.
Вашэця Савёнак скончыла БДУ. Яна была сяброю Краязнаўчага таварыства БДУ.
Ужо ў 1922 годзе яна пазнаёмілася зь Лявонам Савёнкам, які прыехаў да Менску падчас першай хвалі беларусізацыі. Ён жа потым ажэніцца зь ёй.

Вашэця Савёнак у 1920-1930-ох працавала настаўніцай. Былі занатаваныя ўспаміны пра беларускае нацыянальнае жыцьцё ў тых гадох.

У 1944 знаходзілася ў эміґрацыі.
Падчас эміґрацыі Савёнак выкладала беларускую мову ды літаратуру ў Беларускай гімназіі, якая знаходзілася ў лягерах Остэрґофэн і Розенґайм у Нямеччыне.
Вашэця Савёнак ёсьць аўтаркай некалькіх падручнікаў для дзяцей.

У 1950-х з мужам пярэбраліся да ЗША.

Памёрла Вашэця Савёнак у 1982 годзе й была захаваная на беларускіх могілках побач з мужам у Йіст-Брансвіку, штату Нью-Джэрсі.

#спадчына #народ #лагойшчына

2 months, 2 weeks ago
Царква сьвятога Мікалая ў Лагойску. Пачатак …

Царква сьвятога Мікалая ў Лагойску. Пачатак ХХ стагодзьдзя.

#архіў #фота

2 months, 2 weeks ago
Смалакурня ў Лагойску. Пачатак XX стагодзьдзя.

Смалакурня ў Лагойску. Пачатак XX стагодзьдзя.

#архіў #фота

3 months, 1 week ago
Łahojščyna
3 months, 1 week ago
Łahojščyna
3 months, 1 week ago
Хатаевічы да 1939, а цяпер Акцябар.

Хатаевічы да 1939, а цяпер Акцябар.
Так называецца цяпер вёска ў Лагойскім раёне, дзе знаходзілася царква Сьвятога Мікалая⛪️

?Будова яе датуецца рознымі пэрыядамі. Першая дата – 1863, а іншыя жаролы пішуць, што яна была заснавана ў 1870 пры Расейскай Імпэрыі.

Першае фота датуецца да 1914.

Другое фота датуецца 1941.

Трэцяе фота – царква ў сучасным выглядзе, заснавана ў 2000. Пачатная царква была страчана.

#спадчына #рэлігія #культурныя_каштоўнасьці

3 months, 2 weeks ago

Каб прапанаваць задумы для разьвіцьця, кантэнту, тэматыкі каналу і т.п, пакіньце свае думкі ў камэнтарох??

#меркаваньне_народу

3 months, 3 weeks ago

Ткні язык у сраку й памяшай кашу. — Агідная лаянка на таго, хто сказаў агіднае ці абразьлівае слова.
#прыказкі

3 months, 3 weeks ago

Ай, Гвалт! Жыды Мэндаля б'юць! — Гэтак усклікаюць, калі пачуюць нязвычайную сьмешную навіну.
#прыказкі

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 weeks ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 months, 2 weeks ago

Last updated 1 year, 3 months ago