@pyanyasha arts
@pyanyasha2 doodles
Last updated 1 month, 2 weeks ago
Хентай игры на андроид
Last updated 4 days, 22 hours ago
? #моўнаяхвілінка ?
?ПЛАНЫ НА ЖНІВЕНЬ*⬇️я ведаю, што яшчэ амаль што цэлы месяц да жніўня, але я ўжо доўгі час мару пра тое, каб перачытаць і прачытаць раманы Тэадора Драйзера ?**‼️на хвіліначку, гэта адзін з маіх любімых пісьменнікаў: я ўжо прачытала 6\8 яго раманаў і яны ўсе мне да спадобы, да сэрцайка і душы! ?***
? чаму менавіта ў жніўні?
⏺таму што ён нарадзіўся 27га жніўня 1871 года!
? чаму я так загадзя кажу вам пра гэта?⏺таму што мне вельмі б хацелася прачытаць некаторыя яго кнігі разам з вамі і паспрабаваць правесці сумесныя чытанні: або проста перапісваючыся ў асобным чаціку, або нават сустракаючыся ў зум.
?? таму, калі вам цікава, прапаную пакінуць у каментарах назвы яго раманаў, якія б вы хацелі прачытаць разам ?
?❤️раманы, якія прапаноўваю я: «Амерыканская трагедыя» і «Джэні Герхардт». Але я згодна чытаць разам усе яго творы!
? «Тобіяс Міндэрнікель» Томас МанАпавяданне пра слабага чалавека, які перажывае духоўны распад. Яго ніхто не ўспрымае сур’ёзна, з яго смяюцца і дарослыя, і дзеці. Ён — фізічна здаровы чалавек — усім падаецца хворым і нядужым, амаль што дзікім.
І што адбудзецца, калі такі чалавек набудзе сабаку — жывёлу, якая фізічна слабейшая за яго?
У такім чалавеку прачнецца дыктатар і тыран.
*? *«Луізхен» Томас Ман*?Бываюць шлюбы, узнікненне якіх не можа ўявіць сабе нават самая літаратурна спрактыкаваная фантазія. Іх трэба ўспрымаць так, як у тэатры ўспрымаюць авантурныя сувязі супрацьлегласцей: страсць і тупасць за прыгажосцю і жыццярадаснасцю, якія даюцца як умова і ўтвараюць аснову для матэматычнай пабудовы анекдота?*.
Яшчэ адно апавяданне пра слабага духам чалавека. Чалавека, які ў кожнай сваёй фразе падкрэслівае сваё становішча агіднасці: «Шаноўная фраў, я агідны чалавек, але ці не мелі б Вы ласку?..»
Яго духоўная смерць хутка прыводзіць да фізічнай.
*? *«Адзежная шафа» Томас МанГэтае апавяданне, як і некалькі іншых, звязана з раманам «Чароўная гара» сваім галоўным персанажам, які жыве без адчування часу: ён падарожнічае, існуе, дзесьці есць і п’е без аніякага разумення, які сёння год, месяц і дзень. І адсутнасць разумення часу прыводзіць да адсутнасці разумення рэчаіснасці.
*? *«Дарога на могілкі» Томас МанУ зборніку навел «Смерць у Венецыі» ад Янушкевіча, дзе я і чытаю ўсе гэтыя апавяданні, ёсць выдатныя «штрыхі да творчасці Томаса Мана» ад Евы Лявонавай, якая цудоўна заўважыла, што шэрах гэтых навел і апавяданняў можна аб’яднаць пад назвай «дарога на могілкі», бо персанажы гэтых гісторый сапраўды знаходзяцца на дарозе да духоўнай \ маральнай \ фізічнай (неабходнае падкрэсліць) смерці.
І менавіта пра гэтую смерць, пра распад, як маральны, так і духоўны, амаль што ўсе апавяданні і раманы Мана. З кожным сваім творам ён разглядае новыя абставіны, якія даводзяць чалавека да гэтага становішча.
*? *"Распусная" і "Расчараванне" Томас Ман *?***Выдатны тэкст, выдатная мова, выдатны пераклад на беларускую.
*▪️*"Распусная"Яшчэ адна навела на 30 старонак. Гісторыя ў гісторыі.
Усё пачынаецца з таго, што адзін з чатырох хлопцаў "зноў" закранае тэму становішча жанчыны ў грамадстве. І па тым, як ставяцца да гэтага іншыя, відавочна, што робіць ён гэта не першы раз.
"Глядзіце: калі двое кахаюцца і ён плаціць дзяўчыне, то ён застаецца сумленным чалавекам, як і раней, нават гэткім сабе зухам, — вось жа нягоднік! А асоба жаночага полу — страчаная, адкінутая грамадствам, па-за законам, распусная. Так, рас-пус-на-я. А дзе маральнае апірышча такога светапогляду? Ці ж мужчына не ў такой жа ступені распусны? Ці не больш ганебна ён дзейнічаў, чым асоба жаночага полу?!"Ман малюе гэтага хлопца занадта актыўным, маладым, нават трошкі камічным. І супрацьпастаўляе яму доктара Зэльтэна, — яшчэ аднаго сябра з кампаніі, такога сумленнага, ціхага, сур’ёзнага, — які пачынае расказваць гісторыю на гэтую тэму. Выснова гэтай гісторыі атрымліваецца даволі простай:
"Калі сёння жанчына падае праз каханне, то заўтра яна падзе за грошы. Гэта я хацеў табе распавесці".Ццц! Зноў пакрыўджаны мужчына! Прабачце :)
*▪️*"Расчараванне""Вы, шаноўны, ведаеце, што такое расчараванне? — спытаў ён ціха і настойліва, абапіраючыся абедзвюма рукамі на гачку. — Не маленькая няўдача ў дробязі, не памылка, а вялікае ўсёабдымнае расчараванне, якое рыхтуецца табе ўсім-усім жыццём?"Некалькі старонак з разважаннем незнаёмага мужчыны пра тое самае расчараванне жыццём. Будучы з адукаванай сям’і, дзе ў "празмерна ахайных памяшканнях панаваў старасвецка-патэтычны аптымізм вучонасці", ён прывык да "высокіх слоў" і разважанняў, а потым не вытрымаў сутыкнення з "бляклай" рэчаіснасцю.
Своеасаблівая флабераўская мадам Бавары ў мужчынскім выглядзе, прадукт эпохі Рамантызму. Хутчэй за ўсё, скончыць ён так, як і Мадам.
Трэцяе апавяданне Мана, дзе зноў згадваюць адпрэчанага дзяўчынай хлопца, але тут, трэба дадаць, гэта ўжо не вырашае яго лёс. Тут больш пра цяжкі ўплыў літаратуры, той так званай "вучонасці". Дарэчы, герой у гэтым падобны да аднаго з персанажаў "Чароўнай гары". Яму хочацца спачуваць, калі шчыра.
➖(не)цікавыя гісторыі*➖пакуль пісала водгук на яшчэ два апавяданні Мана (на патрыёне ўжо можна іх пачытаць*), канчаткова раззлавалася на адсутнасць магчымасці хутка рабіць вось такое двухкоссе — «ёлачкі» ⌨️**
а менавіта яно павінна выкарыстоўвацца ў беларускамоўных тэкстах! я яго амаль што ніколі не раблю, бо гэта доўга і складана, але кожны раз мне за гэта сорамна і крыўдна ?
раззлавалася — і заказала сабе клавіятуру з дадатковай часткай — не ведаю, як яна правільна называецца — з боку, бо з яе дапамогай можна лёгка рабіць гэтыя «ёлачкі»
а яшчэ штатыў, каб здымаць відэа пра кнігі ?
⭐️✨ Women's Prize for Fiction 2023 \ Жаночая прэмія па мастацкай літаратуры 2023 ✨⭐️
Хутка пачнецца трансляцыя жаночай прэміі па літаратуры. Глядзець можна на YouTube — тык сюды.
Калі атрымаецца набыць кнігу, абавязкова прачытаю.
Вітаначкі! ?
За апошнія некалькі дзён ужо некалькі чалавек спыталі, што і як мне падарыць на дзень нараджэння, таму я вырашыла, што самы час закінуць свой вішліст і сюды.
? вішліст ?
Вішліст раблю на oz.by, бо там вельмі зручна ім дзяліцца.
Калі хтосьці захоча зрабіць падарунак, можна таксама скарыстацца wildberries. Пункт выдачы: Жлобин Гомельская обл 3-й м-н д. 10 пом. 1а
Я паабяцала, што паспрабую зняць сваё першае відэа на youtube пра тыя кнігі, што мне падораць на дзень нараджэння❤️
P.S. Мне будзе вельмі прыемна, калі вокладкі кніг будуць такімі ж, што і ў вішлісце - Хі!)
And the winner is.... Time Shelter ?
@pyanyasha arts
@pyanyasha2 doodles
Last updated 1 month, 2 weeks ago
Хентай игры на андроид
Last updated 4 days, 22 hours ago