Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Ласіная сцежка

Description
Чат для абмеркаванняў🌿 https://t.me/+buM82U7SUco1M2Ji

🏃 Бег па бездарожжы
🚵‍♂️ Кросс-кантры вела
🗺 1-2 ліпеня
Advertising
We recommend to visit

hammamizga insof bersin.
reklama: @qor_bot

#Iqror #OtalarSozi #Taqdirlar #UmrSoqmoqlari #BuniHayotDeydilar #HayotDavomEtar #Intizor #Alhazar

Last updated 1 month, 2 weeks ago

реклама - @praiadr1n
манаг - @godem0n / @FS01R

Last updated 4 months, 2 weeks ago

@pyanyasha

Last updated 2 months ago

1 month, 1 week ago

https://disk.yandex.ru/d/SEsOiAQWkp7sZA
Калі вы засумавалі на працы, то можаце ўзгадаць суботнюю адкрытую трэніроўку ў Лагойску і зрабіць пост, пра тое, як усё прайшло) Фота і відэа тут)

Яндекс Диск

Адкрытая треніроўка 23.03.2024

Посмотреть и скачать с Яндекс Диска

Калі вы засумавалі на працы, то можаце ўзгадаць суботнюю адкрытую трэніроўку ў Лагойску і зрабіць пост, пра тое, як усё …
1 month, 1 week ago

ELKPATH ❤️

1 month, 1 week ago

Адкрытая трэніроўка Elkpath - гэта весела😊

3 months, 1 week ago
Мы прадстаўляем вам партнёра спаборніцтваў - …

Мы прадстаўляем вам партнёра спаборніцтваў - кампанія ZLUCKY.

@zlucky.by - з’яўляецца вытворцам здаровага харчавання з горада Мінска. Яны вырабляюць вялікі асартымент прадукцыі: цельназернавыя перапечкі, сухія сняданкі, мюслі і іншае 🍭

Пры вытворчасці перапечкі, кампанія выкарыстоўвае толькі суцэльнае збожжа❗️🌾

Адна з асаблівасцяў ZLUCKY з’яўляецца, тое што яны сацыяльна-арыентаваная кампанія, дзе працуе больш за 50% людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Прадукцыю кампаніi ZLUCKY вы можаце знайсці на паліцах вашых крам 🏪

Нагадваем, засталося 5 дзён да канца заяўкі ❗️

Рэгістрацыя праходзіць на сайце www.elkpath.by у раздзеле КРАМА 👩‍💻

3 months, 1 week ago
***🌿***Правілы суправаджэння дзяцей на трасе

🌿Правілы суправаджэння дзяцей на трасе

Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы.

❗️Дзяцей узростам да 6 гадоў, павінны суправаджаць дарослыя ❗️

Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен падаць:

✔️Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент які сведчыць асобу дзіцяці.

✔️Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).

Важна❗️

📱Рэкамендуем даць дзецям тэлефон з сабой на старт, калі яны пабягуць без суправаджэння.

👉 Рэгістрацыя праходзіць на сайце 👩‍💻 www.elkpath.by у раздзеле КРАМА!

Без аплаты - рэгістрацыя не лічыцца завершанай, усе неаплачаныя заяўкі 29 студзеня анулююцца.

3 months, 2 weeks ago

Як можна ганарыцца медалямі , якія даюць усім 🤔

У бегуноў рознага ўзроўню - перамогі розныя.

Для пачаткоўцаў важна завяршыць дыстанцыю, і, як правіла, павялічваць адлегласць наступных забегаў. Для больш прасунутых бегуноў важна напрацоўваць вопыт забегаў, каб паляпшаць вынік. Для кагосьці кожны наступны забег - гэта барацьба з самiм сабой ❗️

Не трэба зайздросціць прафесійным бегунам, трэба ганарыцца сваімі вынікамі, таму што ты зрабіў вельмі шмат для іх дасягнення.

Медаль фінішэра сімвалізуе і пот, праліты на трэніроўках, і эмацыйныя ўзрушэнні з-за траўмаў або хваробы падчас падрыхтоўкі, і радасць пераадолення пэўнай мяжы па часе і адлегласці 🥇

Узгадайце гэтыя апошнія метры дыстанцыі, фінішная арка, валанцёр апранае вам на шыю медаль...

І ўсё астатняе ўжо не важна❗️

Таму мы прапануем вам падзяліць гэтыя эмоцыі з намі 3-га лютага на поўначы нашай краіны 🌬️

Першы медаль - пазл серыі Elkpath 2024 🧩

Не прапусці магчымасць сабраць усю калекцыю!

👉 Рэгістрацыя праходзіць на сайце 👩‍💻 www.elkpath.by у раздзеле КРАМА!

Без аплаты - рэгістрацыя не лічыцца завершанай, усе неаплачаныя заяўкі 29 студзеня анулююцца.

6 months ago

Сезон наступнага года абяцае быць насычаным, таму мы хочам аб'явіць аб Elkpath Run Cup 2024 🎉

Што гэта значыць

У 2024 годзе вас чакае 8 бегавых стартаў на якіх вы будзеце зарабляць ачкі свайго рэйтынгу 📊

Сістэма падліку рэйтынгу максімальна простая і зразумелая. Ачкі налічваюцца па формуле:

R = C × (2W ÷ T − 1)

дзе R - ачкі рэйтынгу,
T - вынік спартсмена ў секундах,
W - вынік пераможцы ў секундах,
C - каэфіцыент ўзроўню складанасці.

Пры разліку ачкоў акругленне праводзіцца па правілах арыфметычнага акруглення да цэлага ліку 🔢

Колькасць заліковых стартаў прымаецца роўнай 60% ад колькасці праведзеных стартаў Elkpath run Cup 2024 🏆

Старты з каэфіцыентамі складанасці якія ўваходзяць у Elkpath run Cup 2024:

✔️ Trail « Паўночны вецер » 1100
✔️ Trail «Мядзведжы лес» 1000
✔️ Night XCR «Каменны востраў» 1100
✔️ XCR «Каменны востраў»1000
✔️ Night Trail «Чорнае возера»1100
✔️ Trail «Чорнае возера» 1100
✔️ Night Half Marathon “Старажытны горад” 1000
✔️ Road race "Залатыя сады" 1100
✔️ Night Trail «Залатыя сады»1000
✔️ Trail «Залатыя сады»1100

Падвядзенне рэйтынгу будзе адбывацца ў наступных групах: Elite, Short ,Youth, Kids 🏃‍♀️

Узнагароджанне наймацнейшых спартсменаў рэйтынгу (Elite 6 месц, Short 6 месц ,Youth 3 месца, Kids 3 месца) будзе адбывацца на заключным старце сезона 2024 года "Залатыя сады" 🌿

Будзь з намі ❗️

6 months, 1 week ago

Поўнач пачынае апускацца ў зіму, таму прапануем вам успомніць пра асаблівасці бегу зімой ❄️

Бег у халодную пару года істотна адрозніваецца ад бегу летам. Справа тут не толькі ў розніцы тэмператур, але і ў самым пакрыцці, па якім спартсмену даводзіцца перасоўвацца 🌡️

Асфальт, нават калі ён расчышчаны ад снегу і наледзі, усё ж мяняе свае ўласцівасці ў залежнасці ад тэмператур і зімой становіцца значна цвярдзей пры марозе. Не сакрэт, што чым больш жорсткае пакрыццё для бегу — тым больш верагоднасць атрымаць траўму, так як узрастае ўдарная нагрузка на арганізм.

Застаюцца варыянты з дарожкамі ў парках, скверах і лясах, але тут узнікаюць іншыя фактары, здольныя ўплываць на бег: снег, галалёдзіца і няроўная паверхня. І калі летам наяўнасць няроўных паверхняў не страшыць аматараў спорту, то ўзімку павышаецца рызыка траўмаў і расцяжэнняў за кошт слізгацення 🧊

Тым не менш пры правільным выбары абутку і экіпіроўкі бег па перасечанай мясцовасці зімой мае мноства пераваг:

✔️ павышаецца канцэнтрацыя ўвагі;
✔️ задзейнічаюцца ўсе глыбокія мышцы-стабілізатары корпуса і ног;
✔️ памяншаецца шырыня бегавога кроку, за кошт чаго павялічваецца каденс;
✔️ пры бегу ў халоднае надвор'е арганізм марнуе больш энергіі на тое, каб сагрэцца і не даць змерзнуць цягліцам падчас трэніроўкі.

Таксама, зімой у паветры ўтрымліваецца на 30% адсоткаў больш кіслароду, чым у летні час. Гэта значна палягчае дыханне падчас бегу. А яшчэ марознае паветра змяшчае вялікую колькасць аэроіонов, якія павышаюць працаздольнасць і ўмацоўваюць нервовую сістэму 🧘‍♀️

Бег на вуліцы зімой мае мноства пераваг і дапаможа заставацца ў добрай спартыўнай форме, калі наперадзе яшчэ зімовы старт “Паўночны вецер” 3 лютага 🎿🥾

6 months, 2 weeks ago

Каляндар спаборніцтваў на 2024 год 🗓️

Мы гатовыя прадставіць вам нашу серыю стартаў на 2024 ад каманды Elkpath 🫎

Бліжэйшы год будзе насычаны на новыя дысцыпліны і лакацыі, таму захоўвайце гэты пост, каб не страціць 😉

📍3-4 лютага
Наваполацк ВАР
“Паўночны вецер”
Ski, Trail.

📍20 красавіка
Лагойскі раён
“Мядзвежы лес”
Trail.

📍29-30 чэрвеня
Полацкі раён воз. Янова
“Каменны востраў”

29 чэрвеня:
Adventure, Swimrun, XC running (XCR) relay, XC Bike, Night XCR.

30 чэрвеня:
Kayaking, Duathlon/ Duathlon relay, XCR.

📍20-21 ліпеня
Полацкі раён воз. Чорнае
“Чорнае возера”

20 ліпеня:
Swimrun, Duathlon/ Duathlon relay, Night Trail.

21 ліпеня:
XCM Bike, Trail.

📍17 жніўня
Полацк
“Начны паўмарафон Старажытны горад”
Night Half Marathon, Night 10,5km, Night 3km, Night 1,5km.

📍05-06 кастрычніка
Наваполацк ВАР
“Залатыя сады”

05 кастрычніка:
Road race, XCM Bike, Night Trail.

06 кастрычніка:
Trail.

Будзь з намі 🧡

7 months ago
Ласіная сцежка
We recommend to visit

hammamizga insof bersin.
reklama: @qor_bot

#Iqror #OtalarSozi #Taqdirlar #UmrSoqmoqlari #BuniHayotDeydilar #HayotDavomEtar #Intizor #Alhazar

Last updated 1 month, 2 weeks ago

реклама - @praiadr1n
манаг - @godem0n / @FS01R

Last updated 4 months, 2 weeks ago

@pyanyasha

Last updated 2 months ago