Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

MN | Minecraft Naviny

Description
Навіны, артыкулы, інструкцыі, пабудовы і іншае пра Minecraft ад перакладчыкаў гульні на беларускую мову.

Прапанаваць навіну ці даслаць паведамленне — @minecraft_naviny_bot

Падтрымаць канал — https://t.me/minecraft_naviny?boost
Advertising
We recommend to visit

Last updated 1 week, 3 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months ago

3 weeks, 2 days ago

Новы Minecraft Monthly даў гульцам інфармацыі пра ~~1.20.8.1~~ 1.21!

У новым відэа ад 🖕 на 📱, шмат часу было прысвечана наступнаму буйному абнаўленню гульню. Распавялі наступнае:
· У гульні будзе тры новых грампласцінкі;
· Быў апублікаваны плэйліст наступнага абнаўлення (слухаць тут);
· Была абвешчана назва абнаўлення!

Глядзець відэа на англійскай — тут

#навіны #minecraft_monthly

3 weeks, 5 days ago

Выйшла 1.20.5. Хаціце агляд асноўных змен? ⛵️

1 month, 2 weeks ago

Ура, мы адкрылі сервер 1kra.unija.by. Можаце слаць адчынялкі ў каментары

2 months, 4 weeks ago

🌎 У міжнародны дзень роднай мовы, раім вам прачытаць зноўку артыкулы пра развіццё беларускай мовы ў Minecraft і доўгі шлях пруфрыдара!

▪️ Спасылка на першую частку

▪️ Спасылка на другую частку

▪️ Спасылка на трэцюю частку

#артыкул

3 months, 1 week ago

*🍾 *З днём народзінаў, Minecraft Naviny! *🎊***Са дня адкрыцця нашага канала прайшоў роўна 1 (адзін) год. Мы дзякуем усім, хто чытае нас, хто дзеліцца навінамі праз нашага бота. Разам з вамі мы і надалей абяцаем трымаць па-сапраўднаму цікавыя і аўтарскія пасты.

3 months, 3 weeks ago
6 months, 2 weeks ago
6 months, 2 weeks ago
6 months, 2 weeks ago

🐏😑Як Вы ведаеце, а мабыць і не ведаеце, гэты канал ствараюць перакладчыкі 🔤🔤🔤🔤 на беларускую. Ужо зусім хутка мы пабачым новую структуру, новы рассаднік і Ветрыка.
З-за спецыфічнасці механікі, мы звяртаемся да вас! Дапамажыце даць назву новай структуры і рассадніку!

#апытанка

7 months ago

🥳🥳🥳Вынікі Minecraft Live 2023

🖕 Новае абнаўленне (1.21) будзе звязанае з баявымі прыгодамі.
- Новая працэдурна генераваная структура — trail chamber.
- Новыя варыяцыі медзі і туфу, мядзяная лампа, люкі і дзверы, з якіх складаецца гэтая структура.
- Структура будзе складацца з шматлікіх розных комнат, набор якіх будзе ўнікальны для кожнай структуры (як і ў лясных палацаў).
- У структуры будуць генеравацца спецыяльныя рассаднікі (спаўнеры), якія будуць выклікаць розных мобаў (на трансляцыі былі паказаныя бадзяга і слімак), а потым даваць узнагароду за іх забойства.
- У структуры будзе спаўніцца новы моб — Ветрык (Breeze).
- У моба будзе ўнікальная механіка атакі — ён будзе ствараць спецыяльныя снарады з паветра (падобныя на снарады шалкераў), якія будуць падкідваць гульцоў пры трапленні ў блокі, але не прычыняць шкоду гульцам і асяроддзю, і будуць шкодзіць гульцам пры трапленні непасрэдна у іх хітбокс.
- Снарады таксама будуць выдаваць рэдстоўн-сігнал (з дапамогай якога яны будуць здольныя, напрыклад, адчыніць люк), а таксама змогуць актываваць нават рычаг.

Асобна ад баявой і прыгодніцкай тэматыкі стаіць вельмі карысны для аўтаматызацыі ферм блок — аўтаматычны варштат ці крафтар (Crafter). З дапамогай механізмаў рознай складанасці можа будзе наладзіць аўтаматычны крафт любых рэцэптаў варштата, што дазволіць стварыць, напрыклад, поўнасцю аўтаматычную печ на блоках ламінарыі і будзе карысным пры стварэнні, напрыклад, раздавальнікаў (для крафта выкарыстоўваюцца лукі, якія займаюць вельмі шмат месца ў інвентары, таму стварэнне вялікай колькасці такіх блокаў можа стаць праблемай).

🎉 У галасаванні перамог браненосец 🦔. Ягоны рэзультат склаў 42.3%, што, па прыблізным падлікам, складае каля 2 115 000 галасоў. Гэты моб таксама будзе дабаўлены ў гульню ў 1.21.

💰 Распрацоўшчыкі паведамляюць, што было афіцыйна прададзена больш за 300 мільёнаў копій Minecraft.

🫥 Выйдзе новае абнаўленне для Minecraft Legends. Яго анонс не заняў шмат часу, як гэта было на мінулай трансляцыі, але стала вядома, што пасля яго можна будзе пагладзіць усіх гульнявых жывёл, а таксама з'явяцца новыя безкаштоўныя квэсты.

🏳️ Для Minecraft Bedrock анансавана платнае DLC ў сэтцінгу Star Wars.

🌎 Таксама працяг у выглядзе безкаштоўнага DLC «Planet Earth III» («Планета Зямля 3») атрымае аднайменны супольны праект Minecraft Education і BBC Earth.

#навіны #minecraft_live

We recommend to visit

Last updated 1 week, 3 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months ago