𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️
Сябры, вельмі патрэбна ваша дапамога!
?У нашай падапечнай Ганны (імя зменена) зараз няпросты перыяд. У 2022 годзе яна разам з маленькай дачкой была вымушана эміграваць у Польшчу, дзе цяпер адна выхоўвае дзіця без ніякай падтрымкі і дапамогі. Кожны яе дзень — гэта змаганне з бытавымі справамі і клопатам пра дачку. І ўсё гэта на фоне цяжкіх навін з Беларусі: яе маці знаходзіцца ў шпіталі, а ад мужа з-за палітычных кратаў няма ніякіх звестак. Ганне нялёгка, але мы разам можам дапамагчы.
?Каб палегчыць сітуацыю Вольнай, мы хочам сабраць сродкі на аплату няні. Гэта дазволіць Ганне вызваліць час для вырашэння важных пытанняў і хаця б на некаторы час аднавіць сілы.
Калі вы маеце магчымасць дапамагчы, любая сума стане значным укладам у яе падтрымку.
?Заданаціць можна ТУТ праз сервіс BuyMeACoffee і спецыяльны тарыф “Дапамога Вольнай маці”, альбо проста падараваўшы каву нашай ініцыятыве! (усе сродкі пойдуць на падтрымку Вольнай)
“Чым я магу дапамагчы Вольным?”
Такое пытанне часта задаюць нам, а мы спыталіся ў каардынатаркі ініцыятывы “Палітвязынкі” Яўгеніі Доўгай.
Дапамога Вольным складаецца з шэрагу зразумелых крокаў. І кожн_ая, хто адчувае ў сабе рэсурс, можа падтрымаць іншага чалавека.
Калі ёсць жаданне дапамагчы аднаму ці адной з Вольных, далучайся да нашага кам’юніці ментара_к. Запаўняй анкету ментар_кі па спасылцы ТУТ ці на старонцы volnyja.com.
⚡️Запрашаем прайсці адукацыйную праграму па камунікацыі з уразлівымі групамі!
Ініцыятыва Volnyja разам з прафесійнымі псіхолагамі распрацоўвалі праграму, каб навучаць ментара_к паляпшаць іх стрэсаўстойлівасць. А цяпер мы даем доступ да матэрыялаў УСІМ!
У адукацыйнай праграме вы даведаецеся:
?Як клапаціцца пра свой эмацыйны стан і пазбягаць выгарання
?Як тактоўна прапанаваць дапамогу
? Што рабіць, калі побач чалавек у цяжкім эмацыйным стане.
Праграма бескаштоўная і даступная кожна_й!?
Для прахаджэння запоўніце анкету ментар_кі і пазначце, што хочаце толькі прайсці навучанне.
Сумленныя людзі выпусцілі фільм пра турэмную сістэму Беларусі. Чаму гэта важна для Volnyja?
Толькі ўявіце сабе: па ацэнкам праваабаронцаў у Беларусі знаходзяцца за кратамі больш за 32 000 чалавек. Гэта насельніцтва Асіповічаў ці Горак.
Амаль 1400 з іх прызнаныя палітзняволенымі і больш за 1900 чалавек – былымі палітзняволенымі. То бок гэтыя людзі абвінавачаныя без віны.
Людзей у зняволенні НЕ перавыхоўваюць і НЕ рыхтуюць да жыцця ў грамадстве, а робяць усё, каб чалавек страціў сувязь з вольным светам.
І нават калі чалавек трапляе на свабоду, працэс рэсацыялізацыі можа займаць гады. У гэты час кожнаму і кожнай патрэбныя якасная падтрымка, уласнае адлюстраванне і пацверджанне рэчаіснасці, падказкі ў бытавых і жыццёвых пытаннях.
Вельмі раім паглядзець фільм “Фабрыка несвабоды” ад "Честных людей" на YouTube, каб даведацца, навошта так шмат зняволеных дзяржаве і што здараецца з людзьмі, якія трапляюць за краты.
А потым далучайцеся да ініцыятывы Volnyja, якая займаецца рэсацыялізацыяй палітзняволеных Беларусі пасля выхаду на свабоду. Вы можаце асабіста ўзмацніць беларускае грамадства, падтрымліваючы аднаго ці адну з Вольных.
На сувязі Volnyja і Мікіта Моніч!??
Нагадваем, што панядзелак можа быць добрым, калі правесці яго разам з намі!
? 8 красавіка (пн) у 18:30 па Варшаве будзем размаўляць пра тэрапеўтычную сілу мастацтва, як у ім знаходзіць рэсурс і навошта ўсё ж такі ісці ў музей?
? Для ўдзелу просім зарэгістравацца па спасылцы ТУТ! Адміністратарка дашле спасылку на сустрэчу пасля рэгістрацыі.
𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️