PALIRÁCA | Замежныя мовы

Description
Бясплатныя матэрыялы вучыць замежныя мовы па-беларуску!
Advertising
We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS


Отзывы: @infotgotz

Админ/рекл: @Za77st



❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️

7 months, 3 weeks ago

? Добрага дня, шаноўнае спадарства!

Я выдаліў першыя тры лекцыі падручніка праз тое, што раблю ў іх выпраўленні. Назапашыў яшчэ пераклады некаторых іншых лекцый. Але яны таксама чакаюць выпраўленняў. Наступны тыдзень буду прыводзіць матэрыял да ладу, каб быць напашэўку яго дасылаць.

? Шчыра дзякую ўсім, хто дасылаў свае заўвагі. Памятайце, што крытыкаваць важна, бо крытыка — гэта аснова для развіцця ўсяго-ўсенечка!

Дзякую, што вы ёсць! Скора будзе новы матэрыял і адрэдагаваны стары!

А чаго вам бракуе для вывучэння замежных моў? Пішыце ў каментары!

10 months, 2 weeks ago

Вітаю вас, шаноўнае спадарства!
Падзялюся з вамі карыснымі спасылкамі вучыць мовы:

1. Вось тут можна паслухаць як гучыць слова ці выраз. Агучваецца ўсё носьбітамі мовы.

2. А вось тут можна паназіраць за словам у кантэксце, каб лепей разумець ягоныя адценні.

Спору вам у навуцы замежных моў!

Forvo.com

Prononciations pour fenêtre (de porte-fenêtre à le rebord de la fenêtre)

Vous cherchez le mot fenêtre sur Forvo, le plus grand guide de prononciation au monde. Apprenez à prononcer

Вітаю вас, шаноўнае спадарства!
1 year ago

?? Добры дзень, шаноўнае спадарства!

Калі вы чытаеце гэтае паведамленьне, то гэта значыць, што вы любіце замежныя мовы. Так сталася, што вучыць іх па-беларуску амаль немагчыма, бо матэрыялаў ня проста "не стае", але іх найчасьцей увогуле няма. Дык дзеля гэтае справы й быў створаны гэты канал.

Я вучу замежныя мовы ўжо ня першы год, але апошнім часам пастанавіў трошку паўтарыць тое-сёе зь іх, бо праз доўгі час я ня меў моўнае практыкі. Аж вось і надумаў заразом з маім паўтарэньнем укладаць матэрыялы для навукі замежных моваў па-беларуску. Я атрымліваю досьвед, а вы - карысныя матэрыялы, якімі можаце карыстацца бясплатна.

?? Першай мовай будзе тут француская.

? За аснову матэрыялаў будзе ўзяты падручнік "Горина, В. А. Французский язык: практический курс. В 2 кн. - 2007 г." Я яго перакладаю й адаптую з гледзішча беларускае мовы й дасылаю сюды. Спадзяюся, што лекцыі будуць зьяўляцца тут двойчы на тыдзень. Але жыцьцё, на вялікі жаль, можа рабіць свае ўнёскі.

Апрача падручніка да яго будуць дадавацца навучальныя карткі. Падобныя наборы картак я ўжо выкладаў у суполцы PALIRACA | Вывучайма роднае. Розьніца будзе ў тым, што там карткі ў асноўным беларуска-беларускія, а тут будуць карткі беларуска-францускія. Карткі робяцца адразу па некалькіх лекцыях, каб было больш матэрыялу. Напрыклад, першы набор картак - гэта матэрыял зь першых 10 лекцый.

Таксама будзе й замацаванае паведамленьне, у якім будзе зьмест усяго, што тут зьяўляецца.

Калі вы маеце нейкія пытаньні ці пажаданьні, то сьмела пішэце! Заўжды рады паслухаць думкі іншых людзей. Дзякую за ўвагу!

Памятайма: кожны можа зрабіць невялічкі крок у нашай агульнай дарозе! ?

We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS


Отзывы: @infotgotz

Админ/рекл: @Za77st



❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️