OFFICIAL CHANNEL OF NASA-MOD🚀
Owner | Creator : @aoinasa
SET-UP : @nasamodfiles
All Feedback : @nasamodwin
Last updated 4 days, 13 hours ago
Last updated 3 weeks, 3 days ago
Last updated 1 year, 7 months ago
? Ці карыстаецеся вы халоднымі кашалькамі?
Сёння стаў даступны для перакладу праект Trezor (толькі настольная/вэб-версія)
? Google Authenticator атрымаў частковую падтрымку беларускай мовы (ёсць неперакладзеныя радкі), пачынаючы з версіі 7.0 і пакуль толькі для Android.
Дачакаліся, пачынаючы з версіі 1.6.7 у Obsidian з'явілася беларуская мова. (для ўсіх платформ, змена мовы адбываецца праз налады)
Знайшлі памылку ў перакладзе? Выпраўце яе тут - be.crowdin.com/project/obsidian
✍️ Праверка перакладу Signal (iOS) была скончана, пакуль што мы чакаем адказ менеджара, а вам пакідаем спасылку на форк, дзе бачныя ўсе змены
? github.com/kapatych-be/Signal-iOS/commit/4894174807d842874eae4955a13cb0c6385a8c24
Мы вырашылі цалкам адмовіцца ад Telegram на карысць Matrix, як будзе вольны час, напішам артыкул.
Праца над перакладам кліента Element пачата
Як стварыць артыкул у Вікіпедыі
YouTube
Як стварыць артыкул у Вікіпедыі | Как создать статью в Википедии
Разбор асноўных функцый і магчымасцей вікі на прыкладзе артыкула пра чалавека 3:34 З чаго пачынаць афармленне артыкула. 4:40 Як рабіць раздзелы ў артыкуле. 5:56 Як змяніць сухі тэкст, каб яго можна было чытаць. 8:34 Унутраныя спасылкі. Што і як вікіфікаваць.…
Згубілі нас? А між тым у нас навіны.
Пакет праверкі беларускай арфаграфіі для Windows, які інтэгруецца ў MS Office, Telegram, Chrome і яшчэ шмат у якія іншыя праграмы, абнавіўся да версіі 0.5.0.
Асноўныя змяненні:
граматычная база абноўлена да версіі 2023.09
інтэграцыя з Windows перапісана з нуля
дададзены новыя інтэграцыі:
* сістэма камп'ютарнай вёрсткі Adobe InDesign
* рэдактары субцітраў Aegisub і Subtitle Workshop Classic
* рэдактары кніг Calibre і Fiction Book Editor
для Adobe InDesign і LibreOffice таксама дадалі слоўнік пераносаў - пакуль у тэставым рэжыме, заўвагі і прапановы (асабліва ў дачыненні Adobe InDesign) чакаюцца і прымаюцца
Спампаваць, як і раней, можна адсюль:
? https://spell.by-reservation.com ?
Нашы планы на будучыню:
змена рухавіка для Microsoft Office з майкрософтаўскага на свой
падтрымка Microsoft Office for Mac
* падтрымка праверкі правапісу "У-Ў" у Microsoft Office
Таксама настойліва раім наведаць старонку БНКорпуса, без падтрымкі якога ў нас нічога б не атрымалася: https://bnkorpus.info/
OFFICIAL CHANNEL OF NASA-MOD🚀
Owner | Creator : @aoinasa
SET-UP : @nasamodfiles
All Feedback : @nasamodwin
Last updated 4 days, 13 hours ago
Last updated 3 weeks, 3 days ago
Last updated 1 year, 7 months ago