Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago
Чаму беларускія студэнты дагэтуль сутыкаюцца з перашкодамі ў прызнанні атэстатаў і атрыманні навучальных віз?
На гэтае і іншыя пытанні ў стрыме @euroradio адкажа актывістка Ліза Пракопчык.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі):
13:00 — актывістка Ліза Пракопчык
14:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава
16:00 — заснавальнік спартовага клуба “Волат” Віталь Рак
18:00 — падкаст “Ласкатухі” з Воляй Бромэн і Янай Карслян
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
💔
Той, хто грамчэй за ўсіх крычыць пра мараль, сам апынаецца амаральным. Аніколі такога не была і вось зноў 🫥
*📢Што можа змяніцца для абітурыентаў і абітурыентак з Беларусі ў Польшчы 🇵🇱*🎓**
Ліза Пракопчык прааналізавала 100 старонак законпраекту і атрымала 100 старонак аналізу зменаў. Там закранаюцца шмат якія пытанні: ад атрымання грамадзянства да вядзення камерцыйнай дзейнасці іншаземцамі. Вось асноўныя змены, якія пры прыняцці законапраекта, будуць кранацца абітурыентаў і абітурыентак:
*🔹 Працэс пацвярджэння адукацыі*
Уведзены асобны механізм пацвярджэння адукацыі і атрымання права на вышэйшую адукацыю.
*🔹 Візы і кантроль універсітэтаў*
Студэнцкія візы могуць быць ануляваны, калі змянілася мэта знаходжання. Універсітэты абавязаны весці базу іншаземных студэнтаў, а за невыкананне патрабаванняў ім пагражаюць штрафы.
*🔹 Абмежаванні для навучальных устаноў*
Міністр унутраных спраў можа забараніць прыём іншаземцаў у ВНУ, якія не адпавядаюць крытэрыям (мінімум 5 гадоў існавання, адпаведнасць патрабаванням справаздачнасці). Калі іншаземцы складаюць больш за 50% студэнтаў, прыём можа быць абмежаваны.
*🔹 Дадатковыя экзамены для іншаземцаў*
Універсітэты будуць праводзіць экзамены для пацвярджэння ведаў. Абітурыенты павінны прайсці працэдуру пацвярджэння адукацыі праз Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену (NAWA).
Поўны аналіз па спасылцы: https://www.moladzbel.org/polskalaw
Як заўжды: адзін беларус - 3 арганізацыі, адна мова - 4 варыянта, адзін дзень у беларускім календары - 2 сьвята
🏛 Ужо сёння ў Варшаве адбудзецца форум "Беларусы годныя лепшага", адной з спiкерак якога будзе сяброўка Моладзевага Наступа Алана Гебрэмарыям!
🎙Тэма выступу Аланы: «Што дапаможа аб'яднацца беларусам у 2025 годзе?».
🚶 Наведаць форум ужывую можна сёння, 26 студзеня, у Варшаве, пачатак а 14.400. Для наведвання патрэбна папярэдняя регiстрацыя па наступнай ссылцы.
👀 Глядзець трансляцыю форуму анлайн можна па наступнай ссылцы.
ℹ️ А больш iнфармацыi пра сам форум i iншых спiкераў можна атрымаць вось тут.
Прапаную параўнаць, дзеючы закон, і прапановы з законапраекта, які быў апублікаваны сёння. Гэта мая неюрыдычная рэакцыя, таму я прапаную проста пастрокавае параўнанне, без вынікаў. Іх я напішу пазней пракансультаваўшыся з экспертамі і эксперткамі, пакуль кансультацыя была праведзена толькі з чатамгпт 🙈
Тут спасылка на паартыкульны аналіз на беларускай мове.
Мае асноўныя высновы.
Раней:
Па старым заканадаўстве, дакументы аб адукацыі, выдадзеныя ў Беларусі, маглі пацвярджацца праз працэдуру настрыфікацыі ў кураторыях. Гэта патрабавала параўнання адукацыйных праграм і адпаведнага прызнання ўзроўню адукацыі для паступлення ў польскія ВНУ.
Цяпер:
Выключэнне права на паступленне ў ВНУ: Новая рэдакцыя артыкула 93, у прыватнасці пункт 3, прама ўказвае, што дакументы, выдадзеныя за мяжой, могуць быць прызнаны толькі як пацвярджэнне ўзроўню адукацыі (напрыклад, сярэдняй), але без аўтаматычнага права на паступленне ў бакалаўрыят або магістратуру.
Настрыфікацыя захоўваецца, але з абмежаваннем
Хоць працэдура настрыфікацыі застаецца, яе вынікам больш не будзе аўтаматычнае права на паступленне ў ВНУ. Для паступлення на бакалаўрыят або аднагадзічную магістратуру спатрэбяцца дадатковыя дзеянні.
Абітурыенты ўсё яшчэ мусяць/могуць падаваць свае дакументы для прызнання сярэдняй адукацыі ў Польшчы праз кураторыі. Аднак нават пасля праходжання працэдуры настрыфікацыі яны не будуць аўтаматычна атрымліваць права на паступленне. Гэта права павінна будзе пацвярджацца праз дадатковыя механізмы.
Выснова:
Так, абітурыенты з Беларусі павінны будуць праходзіць працэдуру настрыфікацыі праз кураторыі. Аднак нават пасля яе праходжання яны не атрымаюць аўтаматычнага права на навучанне ў ВНУ, як гэта было раней. Цяпер спатрэбіцца выкананне дадатковых патрабаванняў для пацвярджэння права на паступленне ў канкрэтныя праграмы вышэйшай адукацыі.
Ліза Пракопчык
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago