𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· темы,стикеры: @skivix ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️
РАДАВОДНЫЯ ТАЯМНІЦЫ АДАМА МІЦКЕВІЧА
лекцыя Змітра Юркевіча
12/02/2025, 19:00
📍 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Сусветна вядомы паэт Адам Міцкевіч паходзіць з беларускага шляхецкага роду. Яго імя вядома ў розных кутках зямнога шара, а паэзія гучыць на дзясятках моў свету. Гісторыя ж роду і сваякоў слыннага паэта не менш цікавая за сюжэты яго твораў.
У дзень хросту будучага класіка, на першай сёлетняй лекцыі праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” будзем разбірацца з яго радаводнымі таямніцамі.
Даследчык, архівіст, супрацоўнік газеты “Культура” Зміцер Юркевіч раскрые нам загадкі:
✅Калі насамрэч нарадзіўся Адам Міцкевіч?
✅Якія дачынненні мелі Міцкевічы да роду Рымвідаў?
✅Гісторыя Рамэа і Джульеты Наваградскага ваяводства – трагедыя гісторыі сям’і прабабулі Адама Міцкевіча.
✅Як гісторыкі ледзь не выключылі з радаводнага дрэва Міцкевічаў імя яго бабулі.
✅Праўдзівая гісторыя продкаў па кудзелі – роду Маеўскіх, з якога паходзіла маці паэта.
✅Чаму Міцкевічаў абвінавачвалі ў сялянскім паходжанні?.. І якія дачыненні да гэтага мае маёнтак Завоссе.
З А В І Т В А Й Ц Е !
ДА ЎВАГІ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ
З 22 лістапада 2024 года, у сувязі з пачаткам мантажу новай часовай экспазіцыі, выставы "Жменя сонечных промняў" і "Беларусь - краіна талентаў. Беларускія пісьменнікі ў творчасці беларускіх мастакоў" завяршаюць сваю працу.
НЕЛЬГА ЗАБЫЦЬ, АЛЬБО ЛЕАНІДЫ НЕ ВЕРНУЦЦА ДА ЗЯМЛІ...
*музычна-паэтычная праграма да дня нарадзінаў Уладзіміра Караткевіча
26/11/2024, 19:00
?Філіял "Літаратурны музей Максіма Багдановіча"*
26 лістапада дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча.
Прапануем адзначыць гэтую дату ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, дзе вашай увазе будзе прадстаўлена музычна-паэтычная праграма “Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да Зямлі…” у выкананні Міхаіла Бараноўскага.
“Нельга забыць…” уяўляе сабой адлюстраванне паэтычных вобразаў, якімі прасякнуты аднайменны раман Уладзіміра Караткевіча.
Яе аснова – гэта вершы лірычнага героя, 30-гадовага пісьменніка – узнёслая і трагічная гісторыя кахання, якая нікога не пакіне абыякавым.
З А П Р А Ш А Е М !
ТРАДЫЦЫЙНАЕ АДЗЕННЕ ВІЦЕБШЧЫНЫ
*лекцыя Ганны Сілівончык
28/11/2024, 19:00
?Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры*
У беларускага народа багатая спадчына, і кожны рэгіён нашай краіны мае свае асаблівасці ў традыцыйнай культуры. Тут размова і пра спеўныя, танцавальныя, абрадавыя звычаі, і, канечне, пра строй.
Народнае адзенне поўначы Беларусі – вельмі цікавая і досыць загадкавая тэма. Па шэрагу гісторыка-культурных абставін яно дайшло да нас у значна меншай ступені за адзенне іншых рэгіёнаў нашай краіны.
У працяг праекта “Кола года” запрашаем на аўтарскую лекцыю Ганны Сілівончык “Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны”. На лекцыі будзе магчымасць убачыць пэўныя матэрыялы, прааналізаваць іх і сфарміраваць цэльнае бачанне адносна найбольш архаічнага адзення гэтага краю.
Запрашаем усіх аматараў традыцыйнай культуры, рэканструктараў традыцыйных беларускіх строяў і ўсіх, хто цікавіцца культурай Віцебшчыны!
Без запісу.
Квіткі: 8р.
Даведкі: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М.Багдановіча, 13.
𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· темы,стикеры: @skivix ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️