Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Беларускі Дом

Description
Незалежная амбасада Беларусі ў Варшаве🇵🇱 // https://facebook.com/BelaruskiDom // www.instagram.com/belaruskidom

Кантакты для сувязі:

✉️ repressions@belaruskidom.eu
☎️ +48 695 807 059 (WhatsApp/ Signal)
Advertising
We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 4 days ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 2 weeks, 3 days ago

1 month, 1 week ago
1 month, 1 week ago
**Беларусы і беларускі, З Днём Волі …

Беларусы і беларускі, З Днём Волі вас! 106 гадоў таму ў Мінску была абвешчана незалежнасць БНР! 🤍❤️🤍

Зычым быць адданымі сваёй Радзіме і працаваць, каб яна стала сапраўды вольнай, незалежнай і еўрапейскай дзяржавай!

Нягледзячы на свята, не забываймася на тысячы палітвязняў, які знаходзяцца за кратамі. Напрыклад, сёння спаўняецца 3 гады з дня арышту Андрэя Пачобута, гарадзенскага журналіста, сябра Саюза палякаў на Беларусі. Ён асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі.

📩Будзем салідарныя з Андрэем Пачобутам! Падтрымаем яго думкамі і лістамі!

📍Адрас: ПК №1 вул. Тэхнічная д. 8, 211445, Наваполацк, Віцебская вобл.
Беларусь Пачобут Андрэй Станіслававіч

1 month, 1 week ago
***⚡️***У Беларускім Доме святкаванне Дня Волі-2024 …

⚡️У Беларускім Доме святкаванне Дня Волі-2024 распачалося з лекцыі Зянона Пазняка “106-я гадавіна незалежнасці БНР. Гістарычная роля і значэнне”.

Далучайцеся да прагляду онлайн, каб даведаецца пра гісторыю нашага вялікага нацыянальнага свята і яго значэнне для незалежнасці Беларусі і беларусаў.

👀ГЛЯДЗЕЦЬ

3 months ago
[**“Калі я злуюся і крычу, значыць …

“Калі я злуюся і крычу, значыць мне патрэбна твая дапамога” — тэма новай сустрэчы Клуба псіхалагічнай падтрымкі для жанчын.

Як змена ладу жыцця і ўнутраная напруга ўплываюць на сямейныя адносіны, дзе шукаць уваходы і выхады ў новае жыццё і не дайсці да крызісу. Усё гэта абмяркуем у Беларускім Доме ў Варшаве.

🗓 7 лютага, серада, 18:00
📍 ul. Kryniczna 6
👱‍♀️Удзел у мерапрыемстве – дабрачынны ўнёсак за працу псіхолага
🔗Рэгістрацыя

Пераезд — гэта крызіс, а ў крызісе мы рэгрэсуем. Эмацыйных рэсурсаў нашага “ўнутранага дарослага” не хапае на падтрымку “ўнутранага дзіцяці” таго ўзросту, у які мы правальваемся. У выніку — моцнае пачуццё бездапаможнасці, як у дзяцінстве, калі ты ні на што не можаш паўплываць. Можаш толькі крычаць. І ты крычыш.

Калі няма ўнутраных апор і падтрымкі блізкіх — мы ідзем за дапамогай да іншых людзей. Напрыклад, на сустрэчу псіхалагічнай падтрымкі для жанчын у Беларускі Дом. Дзе разам будзем шукаць апоры для сябе і дапаможам знайсці іх іншым.

👉Падпісвайцеся на @BelaruskiDom

3 months ago
***⚔️***Сёння, **1 лютага 1863 года** на …

⚔️Сёння, 1 лютага 1863 года на землях былога Вялікага княства Літоўскага пачалося паўстанне Кастуся Каліноўскага. Паўстанцы выступілі супраць расейскай улады, але паўстанне пацярпела паразу. Гэты дзень з’яўляецца адным з найважнейшых у беларускай гісторыі

2 лютага — Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы, чалавека, які аддаў жыццё, каб беларусы самастойна маглі вырашаць лёс свайго краю.

Прыгадваючы сёння беларускага героя, мы ладзім КОНКУРС, у якім пераможца атрымае цішотку з пагоняй і нядаўна выдадзены часопіс пра Кастуся Каліноўскага.

🔥Каб паўдзельнічаць, пераходзьце ў наш Instagram.

3 months ago
***⚡️*****Да ўвагі журналістаў!**

⚡️Да ўвагі журналістаў!

2 лютага, пятніца, у 13:00 у Беларускім Доме ў Варшаве (ul. Kryniczna 6) адбудзецца прэс-канферэнцыя камандзіраў Палка імя Кастуся Каліноўскага.

Слова возьмуць:
◾️Дзяніс ‘Кіт’ Прохараў — камандзір палка Каліноўскага,
◾️Вадзім Кабанчук — намеснік камандзіра палка.

На прэс-канферэнцыі падвядуць вынікі тура кіраўнікоў Палка па еўрапейскіх гарадах, а таксама адкажуць на Вашыя пытанні. 

На сустрэчы плануецца паслядоўны пераклад на польскую мову.

❗️Увага! Уваход на канферэнцыю ТОЛЬКІ для прадстаўнікоў медыя❗️

5 months ago
***🙏****Сёлета спаўняецца 400 гадоў з дня …

🙏Сёлета спаўняецца 400 гадоў з дня пакутніцкай смерці св. Язафата Кунцэвіча. Большую частку жыцця ён правёў у Вільні, і яго лёс быў непарыўна звязаны з Берасцейскай уніяй і стварэннем грэка-каталіцкай царквы.

Хочаце больш даведацца пра гэтую спрэчную постаць? — Прыходзьце на літоўска-польска-ўкраінска-беларускія дэбаты, прысвечаныя памяці св. Язафата Кунцэвіча. Падзею ладзяць 🇱🇹Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Польшчы і @BelaruskiDom.

Госці падзеі ўбачаць выставу «Каб усе былі разам: 400-годдзе пакутніцкай смерці св. Язафата Кунцэвіча».

🗓️ 6 снежня, 18:30
📍 Ul. Kryniczna 6
👀Уваход вольны, але трэба пацвердзіць удзел праз events@belaruskidom.eu

Удзельнікі дэбатаў на польскай мове:
◾️Генутэ Кіркене, Віленскі ўніверсітэт
◾️Губерт Лашкевіч, Усходнееўрапейскія даследаванні, Варшаўскі ўніверсітэт
◾️Алег Турый, Украінскі каталіцкі ўніверсітэт у Львове
◾️Віктар Якубаў, незалежны беларускі навуковец

Шчыра запрашаем!

5 months ago
Беларускі Дом
5 months ago
Беларускі Дом
5 months, 1 week ago
**Зноў сустракаемся, каб дыскутаваць пра значныя …

Зноў сустракаемся, каб дыскутаваць пра значныя і спрэчныя постаці.

🇱🇹Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Польшчы і @BelaruskiDom ладзяць літоўска-польска-ўкраінска-беларускі навуковы дыспут, прысвечаны памяці св. Язафата Кунцэвіча.

Госці падзеі ўбачаць выставу «Каб усе былі разам: 400-годдзе пакутніцкай смерці св. Язафата Кунцэвіча».

🗓️ 6 снежня, 18:30
📍 Ul. Kryniczna 6
👀Уваход вольны, але трэба пацвердзіць удзел праз events@belaruskidom.eu
😇Св. Язафат Кунцэвіч — пакутнік за веру, нябесны апякун Віцебска, кананізаваны Рымскім Папам. Яго лёс быў звязаны з Берасцейскай уніяй і стварэннем грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы.

Удзельнікі дэбатаў:
◾️Генутэ Кіркене, Віленскі ўніверсітэт
◾️Губерт Лашкевіч, Усходнееўрапейскія даследаванні, Варшаўскі ўніверсітэт
◾️Алег Турый, Украінскі каталіцкі ўніверсітэт у Львове
◾️Віктар Якубаў, незалежны беларускі навуковец

Суарганізатары дэбатаў: Беларускі Дом, Цэнтр Усходняй Еўропы Варшаўскага Ўніверсітэту, Музей царкоўнай спадчыны ў Вільні.

We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 4 days ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 2 weeks, 3 days ago