Why Pay for Entertainment? Access Thousands of Free Downloads Now!

Галасы з-за вярбы

Description
Аматарскія пераклады вершыкаў, пра якія звычайна не пачуць, калі ня ведаць, дзе шукаць.

Аўтар – @feherfuz
Advertising
We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 days, 4 hours ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months, 2 weeks ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 3 weeks, 4 days ago

4 months, 3 weeks ago
**Гюнтар Айхь

**Гюнтар Айхь

Весткі дажджу
Botschaften des Regens

Паведамленні, прызначаныя мне,
перададзеныя барабанамі ад дажджа дажджу,
ад шыферных чарапічным дахам,
занесеныя, нібы хвароба,
кантрабанда, перададзеная таму,
хто яе не хоча —

Па той бок сцяны чуваць аконную панэль,
трэскат літар, якія злучаюцца ў адно,
і дождж гаворыць
на мове, якой, мне падавалася,
ніхто не валодае, апроч мяне —

Прысаромлены я слухаю
весткі адчаю,
весткі галечы
і весткі папроку.
Мяне крыўдзіць, што яны накіраваныя мне,
бо я не адчуваю сябе вінаватым.

Я ціха шапчу,
што не баюся ні дажджу, ні яго внавачванні,
ні тых, каго ён падсылае,
што я, калі прыйдзе час,
збіраюся выйсці да яго і адказаць.

#нямецкая

6 months ago

#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Мае крыжы»

  • Вакол крыжы, мае крыжы,
    Куды ні валакуся я.
    Няма ні ночы тут, ні дня.
    Вакол крыжы, мае крыжы.
    Што я ад іх бягу – хлусьня,
    Бо чую крокі ў цішы.
    Вакол крыжы, мае крыжы,
    Куды ні валакуся я.

  • 🌫️🪦

Творчы канал аўтаркі

6 months ago

Адкрывай мяне асцярожна: Сардэчныя лісты Эмілі Дыкінсан да С'юзан Хантынгтан ДыкінсанЛіст пяты—Чытаць—

#ангельская

Telegraph

Адкрывай мяне асцярожна: Сардэчныя лісты Эмілі Дыкінсан да С'юзан Хантынгтан Дыкінсан

5   Раніца ў нядзелю– Дзякуй маленькім мілым сняжынкам, таму што яны падаюць сёння, а не ў які-небудзь мітуслівы будзень, калі свет і ўсе турботы свету так бязлітасна адцягваюць мяне ад маёй паехаўшай сяброўкі. І табе таксама дзякуй, С’юзі, што ты ніколі…

**Адкрывай мяне асцярожна: Сардэчныя лісты Эмілі Дыкінсан да С'юзан Хантынгтан Дыкінсан***Ліст пяты*[—Чытаць—](https://telegra.ph/Adkryvaj-myane-ascyarozhna-Sardehchnyya-l%D1%96sty-EHm%D1%96l%D1%96-Dyk%D1%96nsan-da-Syuzan-Hantyngtan-Dyk%D1%96nsan-11-18)
6 months ago

Ноч лістапада сыпле на землю зорамі,
Быццам бы мала таго, што ўсе дрэвы голыя.
Хутка апошняя скоціцца белай зданьню.
Я... я так і ня змог загадаць жаданьне.

Неба чарнее, надвор'е трымціць пустэчаю.
Высахлы ліст апускаецца мне на плечы.
Мякка кране - адчуваю, што ў гэтым дотыку
Болей пяшчоты за ўсё чалавецтва ўвогуле.

Вецер заціх, бо працягваць ужо ня ў стане.
Я супыніўся насупраць наканаваньня.
Мёртвае лісьце глядзіць на мяне з дакорам:
Зоры упалі, ці ты не хацеў да зораў?

6 months, 1 week ago
**Да К.**

Да К.

Мілы сябар, як ты там, жывеш?
А мы ўсё цябе чакаем.
Сваім зіркам праймаем памежжа
Браты-сёстры зламанага раю.

Мы жывём, пабрацімы нядолі,
Не згубіўшы апошняй надзеі.
Вартаўнічыя роднае хвоі,
Што схаваліся пад яе цені.

Як ты вернешся, зноў залунае
У небе слаўная песня вясны.
І не будзе ні слёзаў, ні гора,
Ні злобы, ні смутку-журбы.

#уласньı

6 months, 1 week ago
*ДЖОН БЕРҐЕР*

ДЖОН БЕРҐЕР

Сторінки

переклад з англійської
Слово за словом, я описую
ти приймаєш кожен
факт та питаєш себе:
що він насправді мав на увазі?

Кварта за квартою неба
солоного неба
Неба безжурної сльози
одпечатаної з другого неба
пробитої зірками.
Сторінки сушаться, так треба.

Птахи, як літери, летять звідсіля
О, дайте нам полетіть отсюди
Кружляти й оселиться на воді
Обок бастіону непевности.

1972#строфи #тлумачення

6 months, 3 weeks ago

#верш

Новы свет

Мой шлях спыніўся тут на час, а, можа, назаўжды.
Што будзе заўтра, не скажу ні я, ні ён, ні ты,
Адно, што застаецца мне — трываць і зіхацець,
Пакуль мяне з маім пяром не разлучыла смерць.

Пісаць пра думкі зыбкія, пра родны край спяваць,
Штокрок, штодзень, штогод усё хлусіць, усё ілгаць.
Ніхто не ведаў мой сакрэт, не адчуваў мой боль.
Маю віну, мой крыж, мой цень — усё нясу з сабой.

Даруй, мой белы, чысты свет. Бо мне было лягчэй.
Даруй, мой крохкі, тонкі свет. Не падымаў вачэй.
Хоць будзе цяжка, о мой свет, цяпер не саступлю.
Я захаваю песню сэрца ціхую сваю.

І што б не адбылося, свет, я буду зіхацець.
Не як агмень — запалкай хоць. Патрошачку. Ледзь-ледзь.
А час міне — сыдзе туга і цяжар доўгіх лет.
І я цябе пабачу потым, новы, лепшы свет.

• • •

6 months, 4 weeks ago
Па пакрытаю лісцем дарозе

Па пакрытаю лісцем дарозе
Дзіцёнак уткнуўся вачыма
Долу
І ідзе са школы
Дадому

#уласньı

7 months, 1 week ago
**Глядзелкі**

Глядзелкі

Нерухомы танец вачыма ў небе.
Як ты збег са студні, лісточак зжаўцелы?
Усё таўчэшся ўверсе, поруч лётаюць зоркі,
Сам зіхціш–міргаеш, светлячок няёмкі.
Глядзімся з табою, кропка ў кропку,
Першы згасне — і раптам — гульня ўсё,

#уласньı

7 months, 3 weeks ago
**Петэр Зілагы

**Петэр Зілагы

памерці ў шкарпэтках
zokniban halni meg

памерці ў шкарпэтках
бо падлога халодная
схавацца ў цеплаватыя
кароткія шкарпэткі
скончыцца там
такую мэту можна
набожна жадаць
бо абутак гэта вязніца
і пераабувацца ў пантофлі
няма часу
але ж памерці ў шкарпэтках
гэта так па-хатняму
прачнуцца зранку
і нацягваць іх
памерці падчас
звыклага руху
сказаць — глянь, паміраю
у шкарпэтках
і пайсці
нібы па ваду
адсюль ужо смерць
і не плакаць

#вугорская

We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 days, 4 hours ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months, 2 weeks ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 3 weeks, 4 days ago