Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Skaryna Library and Museum

Description
Бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны ў Лёндане
https://skaryna.org/
Інстаграм: https://instagram.com/skarynalibrary
Фэйсбук: https://www.facebook.com/skaryna
Advertising
We recommend to visit

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 5 days, 20 hours ago

Узнайте все о самых растущих и падающих ТОП 100 криптомонет за последние сутки, присоединяйтесь!
По вопросам рекламного сотрудничества: @GodBarni (Подробнее: http://goo.gl/pcsZLB)

Last updated 6 days, 22 hours ago

Канал о криптовалюте Александры Вальд

💰 Актуальные новости и изменения в мире криптовалют
📚 Полезные материалы, видео и гайды
‼️деньги в управление не беру!
‼️Рекламы нет

Last updated 1 month, 3 weeks ago

1 month, 1 week ago
**Скарынаўская бібліятэка пачынае рэканструкцыю аднаго са …

Скарынаўская бібліятэка пачынае рэканструкцыю аднаго са сваіх памяшканьняў, у якім разьмесьціцца новы Музэй Адраджэньня.

Музэй будзе апавядаць пра беларускую гісторыю і культуру з канца 19-га стагодзьдзя і да сёньняшніх дзён. Экспанаты музэю будуць выстаўленыя ня толькі ў адрэканструяванай залі, але і ў віртуальнай прасторы.

Мы запрашаем усіх нашых сяброў і добразычліўцаў далучыцца да гэтага амбітнага праекту.

Вы можаце

🤝 падтрымаць нас фінансава (дэталі можна знайсьці тут);
🤝 перадаць экспанаты для музэю;
🤝 алічбоўваць дакумэнты;
🤝 прафэсыйна фатаграфаваць экспанаты;
🤝 рэдагаваць артыкулы для вэбсайту музэю;
🤝 паўдзельнічаць у будаўніцтве, прыборцы;
🤝 знодзецца і іншая праца.

Вам цікава? Напішыце нам, калі ласка на library@skaryna.org.uk.

Шчыры дзякуй!

1 month, 2 weeks ago
Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада …

Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Даведаліся, якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»? https://reform.by/pashpart-gaja-pikady-marki-asobnaga-atrada-i-nikalny-zdymak-belaruskaga-pradsta-nictva-kanstancinopali-jakaja-spadchyna-bnr-zaho-vaecca-londanskih-skarbah-skaryna-ki

1 month, 3 weeks ago
Skaryna Library and Museum
1 month, 3 weeks ago
Skaryna Library and Museum
1 month, 3 weeks ago
Skaryna Library and Museum
1 month, 3 weeks ago

(Працяг)

Загадчыца катэдры праф. Ёанна Гэтка падкрэсьліла важнасьць супрацоўніцтва і для катэдры, паколькі яно дазволіць “студэнтам спалучаць акадэмічныя веды з практычным досьведам. У сучасным сьвеце неабходна ня толькі ведаць, але ўмець на практыцы гэта рэалізоўваць. І калі маем інстытуцыю з такім досьведам як у Беларускай бібліятэкі і музэя імя Францішка Скарыны, то лепшага партнэра для супрацоўніцтва знайсьці немагчыма”.

Намесьнік загадчыцы катэдрай праф. Юры Грыбоўскі прызнаў, што ў рэгіёне недастатковыя веды «пра Беларусь, якая ёсьць часткай Эўропы і ў гістарычным, і ў цывілізацыйным, і ў культурным сэнсе, пра беларускую культуру, яе мінуўшчыну і сучаснасьць». Ён адзначыў, што «мэтай нашага супрацоўніцтва, між іншым, зьяўляецца тое, каб гэтую сытуацыю палепшыць і паспрыяць таму, каб асабліва маладое пакаленьне, студэнцтва, пачало больш цікавіцца беларускімі праблемамі, датычнымі культуры і гісторыі. Нашая катэдра займаецца гэтым на працягу апошніх гадоў, і падпісаная дамова павінна надаць гэтаму новы імпульс».

1 month, 4 weeks ago
**Публікуем яшчэ адзін артэфакт з нашае …

Публікуем яшчэ адзін артэфакт з нашае калекцыі, зьвязаны з Днём Волі. Гэта - частка календара, выдадзенага Янкам Калбасой у брытанскім Лідсе па замове Брадфардзкага аддзелу Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі.

Зьвестак пра каляндар знайсьці нам не ўдалося, але колькасьць пазначаных беларускіх арганізацыяў сьведчыць пра разнастайнась беларускага жыцьця ў эміграцыі.

Працягвайма гэтую традыцыю і сёньня!

Нагадваем пра сьвяткаваньне Дня Волі Згуртаваньнем беларусаў Вялікай Брытаніі і навуковы сымпозіюм "Спадчына Акту 25 сакавіка і беларуская нацыянальная ідэнтычнасьць". Падрабязнасьці тут.

#калекцыяскарынаўкі #дзеньволі

1 month, 4 weeks ago
Skaryna Library and Museum
1 month, 4 weeks ago
**Сёньня ня стала гісторыка і літаратуразнаўцы …

Сёньня ня стала гісторыка і літаратуразнаўцы Аляксея Каўкі.

Большасьць свайго жыцьця ён правёў у Маскве, там стаў прызнаным дасьледчыкам у гісторыі і літаратуразнаўстве.

Зь Лёнданам і Скарынаўскай бібліятэкай яго зьвязваюць незвычайныя факты. Тут выйшаў друкам яго “Ліст расейскаму сябру” (у арыгінале — “Письмо русскому другу”) — важны палемічны тэкст 1970-х і прыклад беларускага тамвыдату, у якім ён абгрунтоўвае права беларусаў на сваю мову і нацыянальную ідэнтычнасьць. Адсканаваную кнігу можна пабачыць тут. Цікавы артыкул пра кнігу можна прачытаць на сайце Радыё Свабода. Рукапіс ліста ён перадаў у Лёндан, калі працаваў у савецкай амбасадзе ў Варшаве.
Праз А. Каўку ў Лёндан патрапіў і рукапіс кнігі Алега Бембеля “Родная мова і маральна-эстэтычны прагрэс”, за якую аўтар страціў працу ў Акадэміі навук. А таксама малюнкі з гербам Пагоня Яўгена Куліка, вядомыя многім з нас па дыхтоўных паштоўках, выдадзеных таксама ў Лёндане.

Вечная памяць!

2 months ago
Мінулым тыднем зьявілася цудоўная [навіна](https://racyja.com/by/kultura/nan-vypuscila-faksimile-mastactva-artyleryi-semjanovica/), што …

Мінулым тыднем зьявілася цудоўная навіна, што ў выдавецтве «Беларуская навука» выйшла факсымільнае навуковае выданьне «The Great Art of Artillery of Casimir Simienowicz / Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча» на аснове англамоўнага перакладу, надрукаванага ў Лёндане ў 1729 годзе.

У нашай бібліятэцы англамоўнага перакладу гэтае кнігі, што больш за два стагодзьдзі была падручнікам па артылерыі ў Эўропе, пакуль няма. Але мы можам прапанаваць нашым наведвальнікам больш раньняе выданьне гэтае працы на францускай мове (1651 г.), якое было набытае пазалетась дзякуючы фінансавай падтрымцы сяброў бібліятэкі.

Завітайце ў бібліятэку і пабачце гэты цуд на ўласныя вочы! А таксама працягвайце падтрымоўваць, у нас багата цікавых праектаў.

🫶 Пра падтрымку бібліятэкі можна даведацца тут.

#старадрукі

We recommend to visit

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 5 days, 20 hours ago

Узнайте все о самых растущих и падающих ТОП 100 криптомонет за последние сутки, присоединяйтесь!
По вопросам рекламного сотрудничества: @GodBarni (Подробнее: http://goo.gl/pcsZLB)

Last updated 6 days, 22 hours ago

Канал о криптовалюте Александры Вальд

💰 Актуальные новости и изменения в мире криптовалют
📚 Полезные материалы, видео и гайды
‼️деньги в управление не беру!
‼️Рекламы нет

Last updated 1 month, 3 weeks ago