Preton community: @preton_eng
Preton community: @preton_cis
Chat: @chat_preton
AirDrop bot: @preton_drop_bot
https://twitter.com/preton_official
Last updated 1 month, 1 week ago
💰 Investors Сlub Meridian
@meridians_bot — Private Club
@meridian_party — Chat
@meridian_ru — Ru News
@meridian_cn — China News
https://meridian.wtf — Site
x.com/meridianwtf — Twitter
clck.ru/3CKStB — Mining
clck.ru/3CKU2X — NFT
Last updated 6 months, 1 week ago
Да ўвагі дасьледнікаў
Шаноўныя сябры!
Скарынаўскую бібліятэку рэгулярна наведваюць дасьледнікі. У нашай калекцыі багата архіўных і іншых матар’ялаў, якія для многіх недасяжныя ў Беларусі. Мы маглі б прымаць і больш візіцёраў, але для гэтага патрабуецца фінансаваньне. Такое фінансаваньне можа быць і за кошт грантаў арганізацыяў, якія знаходзяцца ў Эўрапейскім Зьвязе. Напрыклад, асноўным аплікантам можа быць эўрапейскі ўнівэрсытэт, які займаецца беларусістыкай, і прыезд дактаранта ў нашую бібліятэку можа быць часткай дасьледчага праекту ўнівэрсытэту.
У сувязі з гэтым, мы запрашаем вас вывучыць магчымасьці фінансаваньня вашага праекту з прыездам у бібліятэку ў межах праграмы EU4Belarus – SALT III (Support for Advanced Learning and Training).
🤝 Сустрэча «Лідары ў выгнанні: будучыня Беларусі» ў Лондане
У наступную суботу, 18 студзеня, у Лондане адбудзецца сустрэча-завяршэнне праграмы John Smith Trust «Лідары ў выгнанні: будучыня Беларусі».
Гэта магчымасць сустрэцца з выдатнымі лідэрамі, абранымі для ўдзелу ў гэтай праграме.
Стыпендыяты падзеляцца сваім бачаннем будучыні Беларусі і акрэсляць свой уклад у гэта бачанне. Пасля дыскусій адбудзецца прыём для наладжвання кантактаў.
Калі вы хочаце прыняць удзел, калі ласка, пацвердзьце сваю зацікаўленасць на адрас [email protected] да панядзелка, 13 студзеня.
Вам дашлюць больш падрабязную інфармацыю пра час і месца імпрэзы.
📆 Дата: 18 студзеня
⏰ Час: паведамяць удзельнікам (час мясцовы)
📍Месца: паведамяць удзельнікам, Лондан
Зусім нядаўна да нашае музэйнае калекцыі далучыліся новыя лялькі батлейкі – у самы час, каб упершыню паўдзельнічаць у каляднай вечарыне, што адбудзецца ў суботу, 21 сьнежня, а 14.30 у Царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу.
Гісторыя батлейкі ў музэі Скарынаўкі пачалася ў пачатку стагодзьдзя, калі таленавітая майстрыха зь Беларусі зрабіла па нашай замове пачатковы набор лялек. Яны дэманструюць беларускую традыцыйную культуру батлейкі наведвальнікам музэя, а таксама зьяўляюцца важным атрыбутам штогадовага сьвяткаваньня калядаў, калі яны “ажываюць” у руках іхнага лялькавода.
У мінулым годзе рэжысэр Уладзімер Шчэрбань зрабіў ролік пра нашую батлейку, які некаторыя з вас, магчыма, яшчэ ня бачылі. Відэа дасяжнае тут. У ім наш батлейшчык распавядае пра гэты від мастацтва, а Ўладзімер нават пераўвасабляецца ў аднаго з пэрсанажаў!
Новыя лялькі дадаюць да багатай палітры нашых батлейных пэрсанажаў, якія прадстаўляюць розныя сацыяльна-этнічныя групы, што жылі ў Беларусі ў мінулыя стагодзьдзі. Лялькі і іхныя батлейныя тэксты - гэта сьведкі жыцьця і культуры тых часоў.
Сардэчна запрашаем усіх на батлейную вечарыну 21 сьнежня!
Preton community: @preton_eng
Preton community: @preton_cis
Chat: @chat_preton
AirDrop bot: @preton_drop_bot
https://twitter.com/preton_official
Last updated 1 month, 1 week ago
💰 Investors Сlub Meridian
@meridians_bot — Private Club
@meridian_party — Chat
@meridian_ru — Ru News
@meridian_cn — China News
https://meridian.wtf — Site
x.com/meridianwtf — Twitter
clck.ru/3CKStB — Mining
clck.ru/3CKU2X — NFT
Last updated 6 months, 1 week ago