Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated hace 1 mes
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated hace 1 semana, 2 días
Дарэчы на мінскім Die Hard заўтра кантрольная трэніроўка. Можна з пэйсерамі прабегчы паўмарафон на вынік ад 1:20 да 1:56. Усе падрабязнасці тут.
Тры трэйлавыя івэнты, галоўны беларускі марафон і паркран побач з Нясвіжскім палацам - расклад беларускіх стартаў на кастрычнік:
5-6 кастрычніка
??♂️?♀️Ласіная сцежка. Залатыя сады (Полацкі р-н, Elkpath)
*??♂️10|5 км ?? 3|1,5 км??♂️*?12|6 км ??? 3|1,5 км??♂️22|11|6 км ??** 3|1,5 км|300 м
5 кастрычніка
??♂️Бабуліны казкі (Гродзенскі р-н, Першая таймінг кампанія)
*??♂️20|10|5 км ??*** 1 км|400 м|60 м
5 кастрычніка
Маларыцкі марафон
*??♂️***42
6 кастрычніка
?♀️Магілёўскі марафон (БФЛА)
*??♂️42|10|3 км??♂️**? 5+10+5+10+5+7,2 км *???
12 кастрычніка
?♀️Дыскаверы Нясвіж (Забег)
??♂️**42|18|6 км
12 кастрычніка
?♀️Гомельскі паўмарафон (БФЛА)
*??♂️21|7 км ???
*19 кастрычніка??♂️Жук-трэйл "Лагойск" (Федэрацыя прыгодніцкіх гонак)
*??♂️42 (55)|21|10|5 км ?? 1 км
??♂️ - трэйл
?♀️ - шасэйны забег, крос
??♂️ - для дарослых
?? - для дзяцей
? - начны
??? - сямейны
?*** - эстафета
Хто тыя жалезныя людзі, якія перамаглі на першым беларускім трэйлавым стамільніку!?
Гэта Аляксей Гудзімчык (Kufar Team, на фота) і Алена Зюзіна (Die Hard Minsk). Час у Аляксея - 17:36:33, у Алены - 23:54:48.
Усяго на старт 160-кіламетровай дыстанцыі выйшла 27 чалавек, фінішавалі - 16.
На другім месцы - Дзяніс Міхнюк (I-RUN, 19:43:52) і расіянка Марыя Козіна (28:28:25), на трэцім - Аляксандр Гурыкаў з Горак (20:53:26).
Забег праходзіў 14-15 верасня ў межах Kaspersky Race.
Спіс рэкордаў (ці "вышэйшых дасягненняў") Беларусі ў самых папулярных дысцыплінах ультрамарафону.
50 км
Уладзімір Котаў - 2:58:18 (3.04.2010; Кейптаўн, ПАР) | Марына Даманцэвіч - 3:15:18 (15.04.2017; Кейптаўн, ПАР)
100 км
Дзмітрый Була - 6:33:56 (17.06.2006; Torhout, Бельгія) | Ніна Коваль - 8:07:11 (13.09.1997; Вінсхотэн, Нідэрланды)
100 міль
Мікалай Крывабок - 15:25:31 (22.06.2024; Мінск) | Алена Макоўская - 17:33:27 (15.02.2014; Лас-Вегас, ЗША)
1000 км
Леанід Анацка - 237:54:48 (07.01.2020; Фінікс, ЗША)
6 гадзін
Сяргей Давыдзько - 82 142 (12.03.2000; Стэйн, Нідэрланды)| Алена Кобрына - 69 739 (12.03.2000; Стэйн, Нідэрланды)
12 гадзін
Алег Быкаў - 151 000 (21.05.1994; Сегед, Венгрыя) | Таццяна Гурская - 113 159 (25.04.2015; Руда Слёнска, Польшча)
24 гадзін
Валер Канарскі - 254 992 (12.10.2003; Удэн, Нідэрланды)| Валянціна Сетрова - 198 630 (07.09.2008; Санкт-Пецярбург, Расія)
48 гадзіны
Мікалай Грыбаедаў - 324 812 (06.05.2001; Сюржэр, Францыя) | Святлана Ярац - 238 704 (28.07.2019; Кладна, Чэхія)
6 дзён
Пётр Рагойша - 722 214 (22.09.2019; Палікора, Італія) | Ларыса (Ратуджа) Зуб - 494 068 (29.04.2015; Нью-Ёрк, ЗША)
Backyard Ultra
Мікалай Крывабок - 44 (30.07.2024; Карабіцына, Расія) | Аксана Сулімчык - 26 (17.10.2020; Жукоўка)
У аснове складанкі - дадзеныя з сайтаў-агрэгатараў вынікаў забегаў probeg.org і statistik.d-u-v.org. Калі ведаеце больш хуткія вынікі - паведамляйце - падпраўлю.
Фінішавалі лідэры дыстанцыі-спадарожніка Мінскага паўмарафона - 10,5 км. У жаночым заліку перамагла трэці год запар Таццяна Шабанава, у мужчынскім - перамога за наймацнейшым беларускім трыятлетам Мікітам Коценевым.
Ганна Дронь - 40:18
Мікіта Коценеў - 33:24
Прэв'ю да Мінскага паўмарафона.
Траса
Маршрут паўмарафона будзе супадаць з леташнім - фініш на стадыёне "Дынама". З добрых навін - траса атрымала міжнародны сертыфікат AIMS, і разам з тым старт вярнуўся ў каляндар World Athletics. Раней Мінск меў сертыфікаваную трасу ў 2017-2019 гадах.
Яшчэ з навінак: упершыню ў межах паўмарафона пройдзе карпаратыўная эстафета.
Эліта
На гэты раз МПМ будзе фактычна без элітных гасцей - за перамогу будуць змагацца беларусы. Сярод жанчын трэці год запар чакаецца дуэль Марына Даманцэвіч - Вольга Немагай, але гэтым разам фаварытам выглядае Вольга. Сярод мужчын відавочны фаварыт40-гадовы Уладзіслаў Прамаў. Паспрабуюць пацягацца з ім Мікіта Чахоўскі, Сяргей Карпаў і Сяргей Краўчэня.
Эліта з асабістымі рэкордамі тут:
Марына Даманцэвіч - 1:12:13
Вольга Немагай - 1:15:08 (PB, SB)
Лізавета Ерохіна (rus) - 1:16:03
Ірына Шаўчэнка (rus) - 1:16:31
Вераніка Важнік - 1:18:29 (PB, SB)
Ганна Максімава - 1:18:34
Майя Тонкіх - 1:18:55
Уладзіслаў Прамаў - 1:04:16
Сяргей Платонаў - 1:05:34 Сяргей Краўчэня - 1:07:33
Сяргей Карпаў - 1:08:16 Мікіта Чахоўскі - 1:08:24
Прызы за першыя шэсць месцаў адпаведна - 3000, 2000, 1000, 700, 500, 300 BYN. Дадаткова за новы рэкорд трасы пераможца атрымае 1000 BYN. Рэкорды трасы: Рынас Ахмадзееў (rus) - 1:03:20 / Марына Даманцэвіч (blr) - 1:15:15
Трансляцыя
Паглядзець трансляцыю можна будзе на youtube-канале БФЛА, уключэнні будуць таксама на тэлеканале "Беларусь-5". Пачатак трансляцыі - 8.45.
Лічаныя дні застаюцца да Мінскага паўмарафона-2024 - сцісла узгадаем храналогію галоўнага беларускага шашэйніка.
2013Першы забег, які меў на банерах надпіс "Minsk Half Marathon" і праходзіў у межах Рэспубліканскіх легкаатлетычных спаборніцтваў "Спартыўная Беларусь" адбыўся 29 ліпеня 2013 года. Арганізатарам, як і ў наступным годзе, стаў клуб аматараў бегу "Вікторыя". Старт быў ад плошчы Незалежнасці і праходзіў па праспекце ў 10 колаў.
На паўмарафонскай дыстанцыі было 99 фінішораў, у тым ліку бегуны з Расіі і Японіі.
Пераможцы:
Ігар Цецерукоў 1:09:03
Анастасія Старавойтава 1:20:48
2014
Старт перанесены да Палаца спорту і маршрут пракладзены па цэнтральным праспектам горада. У межах МПМ прайшоў першы чэмпіянат Беларусі ў паўмарафоне.
Паўмарафонская дыстанцыя сабрала 285 фінішораў, у тым ліку - гасцей з Расіі, Літвы, Венесуэлы і Паўднёвай Карэі.
Пераможцы:
Ілля Славенскі 1:06:27
Марына Даманцэвіч 1:13:33
2015
Паўмарафон атрымаў статус "міжнароднага", а яго арганізацыя перайшла да БФЛА. З'явіўся забег-спадарожнік - 10,55 км.
Напярэдадні, вясной 2015 г, быў запушчаны #followminsk - праект супольных трэніровак людзей, якія рыхтуюцца да паўмарафона (ён дзейнічаў да пачатку 2022-га). Асобна да МПМ упершыню рыхтавалася Dreamteam - каманда медыйных прадстаўнікоў бізнэсу, творчых прафесій і чынавенства.
Арганізатары заявілі пра рэгістрацыю 16 тысяч бегуноў з 36 краін свету. Уласна паўмарафон сабраў 1075 фінішораў.
Пераможцы (у дужках - лепшыя сярод беларусаў):
Віталь Шафар?? 1:04:38 (Сяргей Платонаў 1:05:34)
Вольга Мазуронак 1:12:02
2016
Траса паўмарафона атрымала сертыфікацыю AIMS (2016-2019). Прызавы фонд склаў 25000$, з якога пераможцы атрымлівалі па 3000$ (такая ўзнагарода за першае месца застанецца да 2021 года).
Упершыню ў МПМ прынялі ўдзел элітныя афрыканскія спартоўцы. На забегі заявілася 20 тысяч бегуноў з 42 краін. Уласна паўмарафон сабраў 1732 фінішоры.
Пераможцы:
Hillary Kimaiyo ?? 1:03:00 (Сяргей Платонаў 1:06:16)
Вольга Мазуронак 1:11:44 (NR)
2017
Мінскі паўмарафон атрымаў бронзавы лейбл IAAF (2017-2018).
Па афіцыйных дадзеных, на МПМ было зарэгістравана 30 тысяч бегуноў з 49 краін. Уласна паўмарафон сабраў 2177 фінішораў.
Пераможцы:
Hillary Kimaiyo ?? 1:03:19 (Уладзіслаў Прамаў 1:07:16)
Людміла Ляховіч 1:13:51
2018У Мінскага паўмарафона - новая траса ў адно кола (2018-2019).
Па афіцыйных звестках, на МПМ зарэгістравалася 35 тысяч бегуноў з 53 краін. Уласна паўмарафон сабраў 3333 фінішоры.
Пераможцы: Abebe Negewo ?? 1:02:37 (Уладзіслаў Прамаў 1:06:32)
Sheila Jerotich ?? 1:12:02 (Святлана Кудзеліч 1:12:03) 2019Мінскі паўмарафон атрымаў срэбны лейбл IAAF. Сфармаваны максімальны прызавы фонд у 60 000$ (такі ж будзе ў 2021-м).
МПМ сабраў 40 тысяч бегуноў з 57 краін, уласна паўмарафон - 4070 фінішораў.
Пераможцы: Afewerki Berhane ?? 1:03:19 (Сяргей Краўчэня 1:08:46)
Ніна Савіна 1:11:22
2021Па афіцыйных дадзеных зарэгістравалася каля 10 тысяч удзельнікаў, паўмарафон сабраў 1208 фінішораў.
Пераможцы: Віталь Шафар ?? 1:04:12 (Сцяпан Рагаўцоў 1:05:29)
Ніна Савіна 1:14:34
2022У Мінскага паўмарафона новае месца старту і фінішу - каля стадыёна "Дынама".
Зарэгістравалася каля 11 тысяч удзельнікаў. Уласна паўмарафон сабраў 1562 фінішора.
Пераможцы: Рынас Ахмадзееў ?? 1:02:50 (Раман Адамовіч 1:05:54)
Марына Даманцэвіч 1:16:11
2023
Новае месца фінішу ў удзельнікаў марафона - стадыён "Дынама".
На МПМ зарэгістравалася 15 тысяч удзельнікаў з 17 краін. Уласна паўмарафон сабраў 1795 фінішораў.
Пераможцы:
Рынас Ахмадзееў ?? 1:03:20 (Уладзіслаў Прамаў 1:06:16)
Марына Даманцэвіч 1:15:15
Пытанне да знаўцаў:
Упершыню Мінскі паўмарафон прайшоў у 2014 годзе - па цэнтральным вуліцам горада, са стартам ад Палаца спорту, у яго межах прайшоў чэмпіянат Беларусі ў паўмарафоне. Чаму цяперашнія арганізатары вядуць яго гісторыю з 2015 года? І сёлета пройдзе не юбілейны дзясяты паўмарафон, а толькі - дзявяты.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated hace 1 mes
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated hace 1 semana, 2 días