Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

Рада БНР: афіцыйны канал

Description
Паведамленьні ад Рады БНР, найстарэйшай дзеючай беларускай палітычнай і дзяржаўнай інстытуцыі
Advertising
We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago

2 months, 3 weeks ago

Шаноўныя падпісчыкі! Гэты інфармацыйны канал афіцыйна зачынены. Калі ласка, сачыце за паведамленьнямі Рады БНР праз Facebook, Twitter / X, Instagram.

2 months, 3 weeks ago

Зянон Пазьняк, у інтэрв”ю Студыі Белсат гаворыць пра Раду БНР: “Адзіны Ўрад, які існуе ў выгнаньні больш 100 гадоў – гэта Рада БНР. Яна сімвал, яна аўтарытэт. Яна можа быць задзейнічана, бо пад ёй легітымнасьць, пад ёй нацыянальная ідэалогія”.
💔ПАЗНЯК пра КАЛІНОЎСКАГА і Марылю ЯМАНТ: "Яны між сабою гаварылі па-беларуску!" / Інтэрв'ю (youtube.com)

2 months, 3 weeks ago
Рада БНР: афіцыйны канал
2 months, 3 weeks ago
Рада БНР: афіцыйны канал
2 months, 3 weeks ago
Рада БНР: афіцыйны канал
2 months, 3 weeks ago
Д-р ВІНЦЭНТ ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ, VI Старшыня Рады …

Д-р ВІНЦЭНТ ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ, VI Старшыня Рады БНР.
Нарадзіўся 10 лютага 1903 у Будславе. У 1927-39 гадах выкладаў гісторыю, беларускую мову і літаратуру ў Віленскай Беларускай Гімназіі і ў Праваслаўнай Духоўнай Сэмінарыі і ў Вышэйшай Школе Палітычных Навук у Вільні.
30 верасьня 1939 года арыштаваны НКВД. У 1940 годзе асуджаны на 8 гадоў канцлягероў.
Вызвалены ў 1942 годзе пасьля польска-савецкай дамовы аб вызваленьні польскіх грамадзян з лягероў. У 1942 годзе ўступіў ў польскае войска генэрала Андэрса.
Пасля вайны эміграваў у Ангельшчыну, дзе арганізаваў Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі. Пазьней пераехаў у Таронта (Канада), ва Ўнівэрсытэце ў Атаве здабыў ступень доктара філязофіі. На працягу многіх гадоў – лідар беларускай грамады ў Канадзе.
У 1954 г. – адзін з заснавальнікаў Радыё “Вызваленьне”. У 1970 г абраны Старшынём Рады БНР.
Памёр 14 лютага 1989 г, пахаваны на беларускіх могілках Жыровіцкай Божай Маці ў ЗША.

3 months ago
4 лютага, да дня нараджэньня Андрээя …

4 лютага, да дня нараджэньня Андрээя Тадэвуша Банавэнтуры КАСЬЦЮШКІ, Алеся Сёмуха, Рада БНР і Ірына Красоўская, Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне, паклалі кветкі да помніка Касьцюшку, што стаіць перад Белым Домам у Вашынгтоне.
Касьцюшка палітычны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай.
Кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году, удзельнік Вайны за незалежнасьць ЗША, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, Летувы, ганаровы грамадзянін Францыі, Польшчы і ЗША.

3 months ago
Рада БНР вітае ініцыятыву Беларускага Інфармацыйнага …

Рада БНР вітае ініцыятыву Беларускага Інфармацыйнага Цэнтру ў Львове і аб"яднаньня "Заходні Інфармацыйны Фронт", каб назваць адную з цантральных вуліц горада імём Кастуся Каліноўскага.
Нагадаем, што полк імя Кастуся Каліноўскага складзены з беларускіх дабраахвотнікаў зараз ваюе ў складзе Ўзброеных Сіл Украіны.
“Украіна ёсьць часткай вялікае Эўрапэйскай сям”і, мы складаем адное цэлае з ЭС у процістаяньні з пуцінскім рашызмам і лукашэнкаўскай тыраніяй, мы падзяляем тыя самыя каштоўнасьці і разам выказваем падтрымку беларускаму народу ў яго барадзьбе за вызваленьне ад пацінска-лукашысцкай акупацыі і рэпрэсыўнага антынароднага рэжыму”, - пішуць ініцыятары.
Владу Львова просять присвоїти одній із вулиць міста ім\'я Кастуся Калиновського (zahidfront.com.ua)

3 months ago
2 лютага 1838 года ў вёсцы …

2 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны Гарадзенскага павету нарадзіўся Вінцэнт Канстантын КАЛІНОЎСКІ, нацыянальны герой Беларусі, які выступаў за дэмакратычную рэспубліку, перадачу зямлі сялянам, самавызначэнне народаў былой Рэчы Паспалітай. Кіраўнік паўстаньня супроць расейскага царызму 1862-1864 гг.
З царскай турмы Каліноўскі перадаў на волю «Лісты з-пад шыбеніцы»: “Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.”

3 months, 1 week ago
Ва ўзросьце 69 гадоў памёр дэпутат …

Ва ўзросьце 69 гадоў памёр дэпутат Незалежнасьці Мікалай Аксаміт. У 1990г. ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, быў у складзе Апазыцыі БНФ. У 2018 г. узнагароджаны мэдалём Рады БНР да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Шчырае спачуваньне родным і сябрам.

We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago