Reform.news :: Культурный фронт

Description
Новости беларусской культуры на Reform.news
We recommend to visit

Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР

Last updated 1 month, 1 week ago

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 months ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 month, 3 weeks ago

1 month, 1 week ago
**Платформа** [**Antiwarcoalition.art**](http://Antiwarcoalition.art/) **ладзіць анлайн-прэзентацыю часопіса AWC …

Платформа Antiwarcoalition.art ладзіць анлайн-прэзентацыю часопіса AWC Journal, прысвечанаму грамадзянскім сістэмам пад ціскам мілітарызацыі

5 лютага Antiwarcoalition.art прэзентуе першы выпуск часопіса AWC Journal пад назвай «Заблытанасць інфраструктур: грамадзянскія сістэмы пад ціскам мілітарызацыі»

Як вайна і гвалт трансфармуюць інфраструктуру, першапачаткова прызначаную для грамадзянскага жыцця?

Што адбываецца, калі дамы, дарогі, лічбавыя сеткі і экалагічныя сістэмы паглынаюцца ваеннай стратэгіяй?

Ці могуць мастацкія і крыміналістычныя метадалогіі вярнуць інфраструктуры з логікі вайны?

Часопіс даследуе гэтыя пытанні праз міждысцыплінарную прызму: як вайна перабудоўвае інфраструктуры ў фізічнай, сацыяльнай, лічбавай і экалагічнай сферах, выкрываючы іх глыбокую пераплеценасць з уладай, кантролем і выжываннем. Чытаць далей.

1 month, 1 week ago
**Новыя кнігі студзеня — рэфлексіўныя і …

Новыя кнігі студзеня — рэфлексіўныя і дзёрзкія, іх аўтары пераасэнсоўваюць перажыты досвед і пераліваюць яго ў нечаканыя формы, балансуючы паміж "дакладнасцю сітуацый і дзівацтвамі памяці"
Чытаць літагляд.

1 month, 1 week ago
**Расія вырашыла вярнуцца да савецкай ініцыятывы …

Расія вырашыла вярнуцца да савецкай ініцыятывы брэжнеўскіх часоў — музычнага конкурсу «Інтэрбачанне»Загад аб яго правядзенні-аднаўленні 3 лютага падпісаў Уладзімір Пуцін. І згодна з ужо існуючай старонкай падзеі ў Вікіпедыі, Беларусь — адна з краін удзельніц расійскага музычнага спаборніцтва-2025.

Месцам правядзення песеннага фестывалю стане Масква і Падмаскоўе.

Нагадаем, што Расію адхілілі ад конкурсу«Еўрабачанне» пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Пасля адхілення асобныя расійскія чыноўнікі пачалі абмяркоўваць у медыя «Інтэрбачанне» — рэінкарнацыю падзабытай ініцыятывы, якая ладзілася ў 1970-1980-х гадах у краінах сацыялістычнага блоку.

«Ужо сёння відавочна, што цікавасць да «Інтэрбачання» вялікая. Гэта і Лацінская Амерыка, Цэнтральная Азія, і краіны СНД, пацвердзілі ўдзел і КНР, і Беларусь (у арыгінале — Белоруссия), і Азербайджан, і Казахстан, і Куба, і Бразілія», — распавядаў пра патэнцыял вяртання «Інтэрбачання» ў 2024-м Міхаіл Швыдкой. Чытаць далей.

3 months, 3 weeks ago
Камерная драма, натхнёная гісторыяй **Кацярыны Андрэевай** …

Камерная драма, натхнёная гісторыяй Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, «Пад шэрым небам» стала пераможцай Беларускага конкурсу фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне». Міжнароднае журы фэсту вырашыла прысудзіць узнагароду фільму беларуска-польскай рэжысёркі Мары Тамковіч аднагалосна.

Таксама эксперты Спецыяльнымі адзнакамі ўганаравалі два фільмы: дакументальную карціну «Непажаданае сваяцтва», у якой беларуска-нямецкі рэжысёр Павел Мажар даследуе сістэматычны характар ваенных злачынстваў ва Украіне і ўласную адказнасць за гэтую вайну, і антыўтопію Андрэя Кашперскага (паўнаметражная версія серыяла) — «Працэсы». Чытаць далей.

3 months, 3 weeks ago
«Belarus = Europe» мае на мэце …

«Belarus = Europe» мае на мэце выклікаць грамадскую дыскусію і кінуць выклік стэрэатыпам пра ідэнтычнасць Беларусі», — сказаў на адкрыцці выставы плакатаў у Таліне мастак Pan Zmi Thor. Учора ў цэтральным парку Tammsaare ў Таліне адкрылася галерэя-экспазіцыя на адкрытым паветры аўтара плакатных работ у падтрымку Беларусі.

На адкрыцці падзеі прысутнічалі міністарка культуры Эстоніі Хейдзі Пурга, дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, замежныя дыпламаты і прадстаўнікі беларускай дыяспары у Эстоніі. Чытаць далей.

3 months, 3 weeks ago
Цэнтр беларускай салідарнасці выдаў кнігу «IMBY» …

Цэнтр беларускай салідарнасці выдаў кнігу «IMBY» Паўла Валатовіча, якая запрашае чытачоў успомніць першыя 15 гадоў незалежнасці Беларусі праз прызму падзей, людзей і з’яў, адлюстраваных у газетах, кнігах, музычных альбомах і канцэртах, фільмах, спартыўных матчах, а таксама ў надпісах на плакатах і ўлётках на слупах. У гэтым унікальным выданні сустрэнуцца «Тры чарапахi» і «Здравствуй, чужая милая», «Прессбол» і «Музыкальная газета», РНЕ і Партыя аматараў піва, «Модум» і Velcom, тур Уладзіміра Ухцінскага і тур «Выбірай-2001», вяселле Валянціна Бялькевіча і аварыя Аляксандра Глеба, адкрыццё першага Mcdonald’s і закрыццё апошняга «Хутка-смачна», гол Сяргея Герасімца і гол Уладзіміра Копаця, візіт Біла Клінтана і сварка Аляксандра Лукашэнкі з амерыканскімі пасламі, адкрыццё новай лініі метро і закрыццё Ліцэя Коласа.

Набыць выданне можна будзе на Варшаўскім кірмашы гістарычнай кнігі, які пройдзе на наступным тыдні ў Каралеўскім замку. Таксама кніга даступная для замовы па спасылцы. Чытаць далей.

We recommend to visit

Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР

Last updated 1 month, 1 week ago

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 months ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 month, 3 weeks ago