Чартоўскі добрая кава

Description
Погляд на кіно з беларускай канапы ў Польшчы

Абмеркаванні — у "Дабл R": https://t.me/+zIDieffXX3kyZjYy

Рэклама і супрацоўніцтва: @little_ashh
We recommend to visit

Preton community: @preton_eng
Preton community: @preton_cis

Chat: @chat_preton

AirDrop bot: @preton_drop_bot

https://twitter.com/preton_official

Last updated 1 month, 1 week ago

💰 Investors Сlub Meridian

@meridians_bot — Private Club
@meridian_party — Chat

@meridian_ru — Ru News
@meridian_cn — China News

https://meridian.wtf — Site
x.com/meridianwtf — Twitter
clck.ru/3CKStB — Mining
clck.ru/3CKU2X — NFT

Last updated 6 months, 1 week ago

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 3 weeks, 6 days ago

2 months ago
2 months ago

Віншуйма маю кінатэлеграмную каляжанку і падпісваемся на яе канал і тыкток. Плённага году!

2 months ago

Яшчэ адзін незвычайны калядны кінаадвент – ужо цікава, што ў ім будзе далей.

2 months ago
Сення выйшаў такі дзень [#bycinema](?q=%23bycinema), а …

Сення выйшаў такі дзень #bycinema, а гэта сапраўды ён – сёння беларускаму кіно спаўняецца ажно 100 гадоў. Віншуем і працягваем спадзявацца на лепшыя часы!

У каментарах можаце адзначыць свае ўлюбёныя беларускія стужкі ці распавесці пра праект мары, які б хацелі праглядзець– хто ведае, можа, тут ёсць/некалі будуць прадзюсары, якія вас пачуюць.

2 months, 1 week ago
Калі захацелася глянуць нешта сучаснае з …

Калі захацелася глянуць нешта сучаснае з спіса вышэй, прапаную пачаць з "Крыві і караоке" – кароткага анімацыйнага метра Юрыя Сямашкі з цікавай рысоўкай і relatable чорнагумарыстычным сюжэтам. Сямашку звычайна называюць "беларускім Лінчам", але тут, канешне, бліжэй да Коэнаў ці Таранціна.

#bycinema

2 months, 1 week ago

Колькі хто глядзеў?

2 months, 1 week ago

It's that wonderful time of the year, калі ўсе выданні робяць спісы лепшых фільмаў года. Сабрала ўсё больш-менш прыкметнае, што ўжо апублікавана на гэтую гадзіну:

? Cahiers du Cinema
? Sight and Sound
? Roger Ebert
? New Yorker
? Time
? Variety
? Indiewire
? Vulture
? Rolling Stone
? Slate
? Polygon
? Mashable
? New York Times
? L.A. Times
? BBC
? Guardian (яшчэ ў працэсе)
? Independent

Сярод менш вядомых фільмаў часта згадваюцца "Усё, што ўяўляем святлом", "Хлопцы з Нікеля" і латвійскі анімацыйны "Паток". Сярод больш вядомых — другая "Дзюна", "Бруталіст", "Анора", "Сапраўдны боль". Некаторыя стужкі яшчэ не былі ў пракаце, то чакаем.

#падборка

2 months, 2 weeks ago
Працягну пра навуку: сёлета супольнасць беларускіх …

Працягну пра навуку: сёлета супольнасць беларускіх навукоўцаў і выдаўцы зіна Pamyłka правядуць першую прэмію для беларускіх навукоўцаў "Бізон Гіґс – 2024".

У прэміі можа ўзяць удзел кожны — адным ці некалькімі з трох спосабаў:

? Заявіць беларусаў, якія працуюць у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю і нечага дасягнулі ці бяруць удзел у чымсьці, на ваш погляд, важным

?Падтрымаць прэмію фінансава на баймікофі ці на Гронцы — прызавы фонд фармуецца цалкам з унёскаў супольнасці навукоўцаў і прыхільнікаў

?Прагаласаваць за свайго навукоўца, калі з'явіцца спіс намінантаў.

Прыём заявак з намінантамі будзе доўжыцца прыкладна да канца снежня, а ўзнагарода пераможца(аў) адбудзецца 15 сакавіка 2025-ага года пасля ўсеагульнага галасавання.

Рэгламент прэміі можна пачытаць у Pamyłka № 3. У гэтым жа нумары аматары кіно знойдуць і рэцэнзію на "Опенгеймера" ад сапраўднага фізіка, дый увогуле рэкамендую гэты зін — гэта выдатная стылёвая крыніца сучаснай інфармацыі на беларускай.

Яшчэ больш падрабязнасцяў пра прэмію — на адмысловай старонцы ў інсце.

#партнёрскі_пост

2 months, 2 weeks ago
Чакала гэтую кнігу ў друку, бо …

Чакала гэтую кнігу ў друку, бо неяк была на лекцыі спадарыні Вольгі, і яна за нейкія 45 хвілін і праз некалькі ўрыўкаў савецкіх фільмаў здолела паказаць некалькі важных трэндаў не толькі ў маладым беларускім кіно, але і агулам у беларускім грамадстве (напрыклад, як у новай савецкай дзяржаве народныя традыцыі выкарыстоўвалі для прапаганды "сяброўства народаў"). Канешне, гэта навуковая, даследчая праца, і чытацца можа не лёгка, але я ўсё адно збіраюся і, калі будуць цікавосткі, буду імі дзяліцца. Дзякуй "Кнігаўцы" за выданне!

(Трохі тарганулася вока ад колераў, але гэта ж не нагода адмяняць цэлы перыяд беларускай гісторыі, то чытайма).

2 months, 2 weeks ago
Чартоўскі добрая кава
We recommend to visit

Preton community: @preton_eng
Preton community: @preton_cis

Chat: @chat_preton

AirDrop bot: @preton_drop_bot

https://twitter.com/preton_official

Last updated 1 month, 1 week ago

💰 Investors Сlub Meridian

@meridians_bot — Private Club
@meridian_party — Chat

@meridian_ru — Ru News
@meridian_cn — China News

https://meridian.wtf — Site
x.com/meridianwtf — Twitter
clck.ru/3CKStB — Mining
clck.ru/3CKU2X — NFT

Last updated 6 months, 1 week ago

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 3 weeks, 6 days ago