Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago
МАЛАДЫ АРТЫСТ НА БЕЛАРУСКАЙ СЦЭНЕChabor - DahАлесь Чабор для многіх з'яўляецца адкрыццём году. У той час калі рокеры :B:N: святкуюць сваё 25-годдзе на сцэне, падрастае новае пакаленне. Такі ж лайтовы поп-рок як і ў Алеся Лютыча, толькі ўжо з элементамі пост-панку бярэ на сябе Алесь Чабор.
Слухаем лірычны трэк "Dah".
Думаеце, гэта чарга на канцэрт Білана? Не! Ён нервова паліць наўзбоч, бо ў адзін вечар з ім канцэрт даваў гурт “Барысаўскі тракт” 😎
16 лістапада мы завіталі ў Модуль Арт Платформ на прэзентацыю дэбютнага альбома музыкаў, і лічым, што гэта мерапрыемства варта было наведаць, нават калі вы не вельмі ўключаны ў творчасць гурта. Чаго каштавалі адныя толькі дэкарацыі, якімі музыкі ўтульна ўпрыгожылі ўсю новую Модульскую залю. Тут і таксі, і сэрцайкі з птушкамі, і нават Цэнтральны.
Канцэрт пачаўся пазней за запланаваны час, бо велічэзная чарга людзей пад Модулем усё ніяк не магла скончыцца. Але ж калі музыкі пачалі граць, напруга ад чакання адразу знікла.
Аўдыторыя моцна падтрымлівала музыкаў, было адчуванне, што ўся заля - гэта іх сябры. У такім выпадку, рабяты з “Барысаўскага тракта”, канешне, гіперкамунікабельныя, бо людзей было чалавек 300.
Ну і па класіке жанра: той, хто шукае слэм, знойдзе яго ўсюды. Нават пад песні індзі-гурта.
Такім мы ўбачылі вялікі сольны канцэрт “Барысаўскага тракта”
“Пятля прыхільнасці” паехала ў тур. І мы пакажам вам атмасферу яго старту. Першыя выкананні беларускамоўных трэкаў прагучалі ў Вільні. Вядома, былі і старыя трэкі. Хвілінны ролік для вас.
НОВАЕ ІМЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ МУЗЫЦЫ!
da kostka & Lastoůski - „Вішнёвая костка”
Вельмі чуллівая песня ад зусім новай артысткі на беларускай сцэне!
da kostka — новы псеўданім беларускай паэткі - Дар’і Бялькевіч!
Песня працята сумам, любоўю і бясконцымі ўспамінамі да любімага гораду і натхнённая грукатам наваполацкіх трамваяў. Цудоўныя паэтычныя радкі, як пёрка, кладуцца на інструментал спрадусаваны, ўжо знаёмым нам, артыстам Lastoůski
Дай паслухаць усім, абавязкова!
А вось і відэа
Пачынаем тыдзень з канцэртанага рэпартажу.
Паказваем вам, як прайшоў супольны канцэрт лайтовага і гурта Chabor 7 лістапада ў TNT
Як часта TNT чуў рэп? Ды яшчэ і беларускамоўны 🤔
Мы вось не можам узгадаць ніводнага разу, і, як паказала практыка, шкада, што гэтага не было раней! лайтовы не проста сабраў біток у залі, а яшчэ і разгайдаў як след, зайграўшы гадзінны сэт. Там было нават не спякотна, а вільготна. Вось што значыць старая школа 🔥
Затым выступаў малады пост-панк гурт Chabor 🌿
Нягледзячы на такія розныя жанры і музычны бэкграўнд, хлопцы, здаецца, добра ладзяць з лайтовым. Падзея, якую чакала палова залі дакладна -- выкананне сумеснага трэка, які Алесь і лайтовы напісалі для прома канцэрта.
У сваім самастойным сэце хлопцы выкладаліся на ўсе 100%, і які ж панк без слэму (няхай ён і пост)? Пад трэк "Ровар" залю проста разарвала.
Заўжды цікава назіраць за такімі спалучэннямі на жывых выступах, бо і публіка прыходзіць розная. Але ў гэты раз усё выглядала так, як мае быць. Таму чакаем ад хлопцаў новых дасягненняў, як супольных, так і па-асобку
Вяртаемся да пяцелькі, якая два тыдні таму выпусціла ў альбом. У кароткай хуткай рэцэнзіі мы паставілі на хітовасць песні “Дэдлайн” і па шчырасці пытаючы людзей асабіста яны называлі назву гэтага трэка ў сваім топе. Але ж што паказваюць лічбы?
У топе трэкаў на споціку, якія слухаць на сёння ў топе тры трэкі:
Квант – 48 тысячы (але варта заўжды ведаць, што існуе яшчэ Youtube.muic, Apple.Music, iTunes, Яндэкс.Музыка.
Дэдлайн – 23 тысячы
Алоха – 20 тысяч.
І адзначым кліп на “Штосьці добрае”, які назбіраў 23 к. праглядаў.
Пішыце ў каментах, якую песню вы слухаеце найчасцей.
Гурт 12: ПЯТЛЯ ПРЫХІЛЬНАСЦІ1 красавіка ў твітары мы пажартавалі пра тое, што новы альбом Пятлі беларускамоўны і мае назву “Цноту”. З назвай мы прагадалі, але “цноту” музыкі і праўда страцілі. Новы альбом складаецца з 8 беларускамоўных трэкаў. Мы паспелі яго паслухаць і радыя падзяліцца тым, што нам спадалася, каб ранкам вам было лягчэй.
Квант – ужо знаёмая многім песня, з якой і распачынаецца альбом.
Алоха – такая лірычная песня, якую можна слухаць на ноч, каб рэлаксаваць.
Катлаван – у чарговы раз можна пераканацца, што вакал стаў больш мілагучным, аж плыве Ілля па трэку. І мы за ім.
Дэдлайн – адчуваецца сучасны пост-панк, ставім на хітовасць гэтай песні. Ну і не дарма каля песні стаіць літарка Е -- яна азначае, што ў песні можа быць грубасць. Знайдзіце яе ў песні і напішыце нам у каменты.
Хавай – націск у песні на другое А. Песня не перагружана тэкстам, але прыпеў запамінальны і высокі.
Катастрофа – адчуваецца Касіяпея, не інакш. І адначасова песня нагадвае гурт Luty sakavik “Vostraja”.
Жах – песня атрымала новае гучанне, больш меланхалічнае. На гэты раз тэкст добра чуецца. І якія ж прыгожыя гітарныя партыі.
Штосьці добрае – песня, з якой добра скончыць не толькі альбом, але і канцэрты.
Агулам можам заўважыць, што Пятлі пасуе беларуская мова, але з іншага боку з беларускай мовай Пятля не так “грузіць” сэнсамі і балючымі тэкстамі, як раней.
**Наш топ-3 складаецца з: Алоха, Дэдлайн, Жах.
СЛУХАЦЬ:** https://band.link/Superpazicyia
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago