Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated hace 1 mes
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated hace 1 semana, 2 días
Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас заўтра а 14 гадзіне далучыцца на афлайн-курса English Intermediate (В1)
Што мы будзем вывучаць:
?асноўную лексіку
?неабходную граматыку
?а яшчэ шмат размаўляць, слухаць і глядзець.
Заняткі ў групе да 6 чалавек.
Усе матэрыялы будуць як у раздрукаваным выглядзе так і ў электронным.
?Кошт занятку- 12 еўра, перадаплата за кожных 5 заняткаў (абанемент). Такім чынам, кожны абанемент складае 60 эўра.
☎️Кантакт настаўніцы для сувязі: @natateacher90
❗️Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная!
Запрашаем паўдзельнічаць у творчым майстар-класе па роспісу керамікі ✨️
Усе неабходныя матэрыялы і інструменты мы прадаставім, а кожны ўдзельнік зможа абраць сабе керамічную талерку для роспісу.
Разгледзім некалькі тэхнік стварэння малюнкаў (па жаданні іх можна камбінаваць і нават стварыць нешта новае ?).
Пасля м/к працы павінны прайсці другі абпал з глазурай, а забраць іх можна цягам 2 тыдняў.
Калі ў вас ёсць гатовы эскіз або ідэя для малюнка — цудоўна! Аднак, нават калі вы прыйдзеце без яго, не хвалюйцеся — мы дапаможам знайсці натхненне.
Сустрэча пройдзе ў сяброўскай і пазітыўнай атмасферы, дзе вы зможаце не толькі стварыць унікальны твор, але і атрымаць асалоду ад працэсу і добра правесці час!
???
❗️ Колькасць месцаў абмежавана.
✉️ Форма рэгістрацыі
Да сустрэчы!
? Дата: 28 верасня
? Час: 17.00 - 19.00
?Месца: Цэнтар беларускай культуры і супольнасці ў Вільні, Vilniaus g. 20
? Узрост: 12+
? Кошт: 35€
Паважанае спадарства!
У нас засталіся свістулькі з м/к па гліне. Калі ў бліжэйшы час не знойдуцца гаспадары, аддамо дзецям
Знайшлі у сябе на палянцы - ніхто з вас не губляў у суботу?
ПАНЯДЗЕЛАК
9:00-10:30 - літоўская мова пачатковы курс
10:30-18:00 - каворкінг
18:00-19:30 - літоўская мова прасунуты курс
АЎТОРАК
10:00-17:00 - каворкінг
17:15-18:45 - польская мова пачатковы курс
СЕРАДА
9:00-10:30 - літоўская мова пачатковы курс
10:30-18:00 - каворкінг
18:30-20:00 - жаночы клюб
ЧАЦВЕР
10:00-17:00 - каворкінг
14:00-18:00 - закрытае мерапрыемства
17:00-18:00 - польская мова пачатковы курс
18:00-19:00 - польская мова прасунуты курс
ПЯТНІЦА
10:00-18:00 - каворкінг
18:00-19:30 - літоўская мова прасунуты курс
СУБОТА
10:00-16:30 - заняткі для дзяцей "Беларуская школка ў Вільні"
14:00-15:00 - ангельская мова прасунуты курс
15:00-16:00 - ангельская мова speaking club
НЯДЗЕЛЯ
10:00-16:00 - заняткі для дзяцей "Беларуская школка ў Вільні"
15:00-16:00 - нясумная гісторыя беларускага мастацтва
17:00-19:00 - падлеткавы клуб “Стаўры- Гаўры”
Сёння! Святкуйма Багач разам!
⠀
Фінальны дзень Тыдня беларускай культуры, 15 верасня, прысвечаны нашай роднай традыцыйнай культуры. З гэтай нагоды будзем святкаваць Багач!
⠀
?Што вас чакае ў праграме??
⠀
12:00 – 12:30: абрад “Багач”
⠀
Сямейны гурт “Світанак” правядзе для вас сапраўдны абрад.
⠀
13:30 – 14:30: супольны абед
⠀
Як заўжды, мы гатуем беларускія народныя стравы, вы гатуеце беларускія народныя стравы ці прыносіце смакоцікі з крамы – і разам ладзім цудоўны абед??
⠀
14:30 – 15:10: майстар-клас па беларускіх народных танцах.
⠀
15:10 – 15:40: падводзім вынікі вясёла-сур’ёзнай латарэі “Багач”
⠀
Летась супер-прыз быў гарбуз на 7 кіло. Яго выйгралі дзве цудоўныя дзяўчыны.
А сёлета супер-прызам будзе... Тссс!? Прыходзьце, удзельнічайце. Пабачыце самі!?*?
⠀
Вітаюцца госці ў народных строях! ?
⠀
PS нагадваем, што мерапрыемства з удзелам дзяцей, таму безалкагольнае. Усе іншыя пачастункі да супольнага стала вельмі вітаюцца! ?
Падзею падтрымвае Дэпартамэнт Нацыянальных меншасьцяў Літвы ?
29 чэрвеня 2024 года Беларускі клуб “Сябрына” запрашае на Купалле ў Вільні?****
Збор а 16 гадзіне на другім пляжы ў Валакампяй.
Сёлета вас чакаюць:
?выступы гуртоў і калектываў "Беларускі Цуд", "Гоман", "Ойра"
?пляценне вянкоў
?пошукі папараць-кветкі
?беларускія народныя танцы
? купальскі крупнік
?распальванне вогнішча старадаўнім спосабам
Традыцыя святкавання беларусамі Вільнюса Купальскага свята на беразе Віліі (Нярыс), якая працякае праз наш горад, была заснавана яшчэ ў 1911 годзе.
Пачынаючы з 2013 года, то бок цягам апошніх дзесяці гадоў, Беларускі клуб “Сябрына” ў Вільні спрабуе, калі з большым, калі з меншым поспехам, адрадзіць гэтую прыгожую традыцыю, і шчыра запрашае спрычыніцца да яе адраджэння і Вас!
Рэкамендуем сачыць за надвор'ем у дзень свята, а таксама захапіць з сабой перакус і коўдру для пікніка?**
Інфармацыйная падтрымка: "Будзьма", крама "KROPKA", Карчма 1863, Музей Івана Луцкевіча
PS: 27 чэрвеня а 18.30 запрашаем спадарства далучыцца да pre-party Купалля ў этнакраме "Kropka"
Нонканформнасць у Менску часоў "адлігі":
Кім Хадзееў, Эдуард Гарачы і іх кампанія
Дакладчык: Уладзімір Валодзін (Еўрапейскі ўніверсітэцкі інстытут, Фларэнцыя)
25 студзеня 1962 года, КДБ затрымаў восем менскіх маладзёнаў. Двое з іх, Кім
Хадзееў і Эдуард Гарачы, былі затым арыштаваныя і абвінавачаныя ў "антысавецкай агітацыі
і прапагандзе". Віна групы была ў тым, што яны чыталі прывезены з Масквы самвыдат -
мастацкія творы пісьменніка-авангардыста Паўла Уліціна.
У выступе Уладзімір Валодзін распавядзе пра групу Хадзеева, а на яе прыкладзе - пра
некаторыя асаблівасці "адлігі" у Беларусі. Як выглядаў самвыдат пачатку 60-х? Якімі былі
гендэрныя дачыненні ў нонканфармісцкіх супольнасцях БССР 60-х гадоў? Які арсенал
захадаў ужывалі ўлады для стрымання нонканформнай моладзі?
Ладны час будзе адведзены на пытанні і дыскусію.
? 26 чэрвеня
⏰ 18:00
? Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20)
Сёньня! ?
Хто жыве ў чорным лесе?
21 чэрвеня, пятніца, 19.00-20.00 запрашаем на прэзентацыю кнігі "Чорны лес" Тоні Лашдэн.
"Чорны лес" -- гэта зборнік дэкаланіальных эка-хоррар апавяданняў пра Беларусь. Гэта кніга распавядае пра свет беларусаў і беларусак пасля 2020, сутыкненне з дзяржавай, страту бяспекі, захаванне памяці і, канешне, пошук унутранай моцы.
Уваход на прэзентацыю вольны. На прэзентацыі можна будзе набыць друкаваную кнігу "чорны лес" за наяўныя грошы.
? 21 чэрвеня
⏰ 19:00