праКiно па-беларуску

Description
фільмаў шмат, а часу у нас небагата. беламуві дапаможа не губляцца ў свеце актуальнага кіно і навінаў з кінафэстаў і ўзнагарод - ад "Оскара" да "Лістапада". пішу толькі пра тое, што варта паглядзець.

прапановы: @newspolatsk
Advertising
We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS


Отзывы: @infotgotz

Админ/рекл: @Za77st



❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️

5 years, 4 months ago

усе ў захапленні ад трэйлера новай стужкі Джэймса Грэя Ad Astra з Брэдам Пітам, Ліў Тайлер і іншымі зоркамі.

а пакуль чакаем верасневай прэм'еры, можна паглядзець цудоўны як па мне фільм гэтага ж рэжысёра Two Lovers з Хаакінам Феніксам і Гвінет Пэлтроў. там быццам бы па Дастаеўскаму, але не зусім

https://www.youtube.com/watch?v=nxi6rtBtBM0&feature=youtu.be

IMDb

Two Lovers (2008)

Two Lovers: Directed by James Gray. With Joaquin Phoenix, Anne Joyce, Elliot Villar, Craig Walker. A Brooklyn-set romantic drama about a bachelor torn between the family friend his parents wish he would marry and his beautiful but volatile new neighbor.

усе ў захапленні ад трэйлера новай стужкі Джэймса Грэя Ad Astra з Брэдам Пітам, Ліў Тайлер і іншымі зоркамі.
6 years, 7 months ago
дапамагаць Пенелопе будзе Хаўер Бардэм. так …

дапамагаць Пенелопе будзе Хаўер Бардэм. так што ў нас сямейны дуэт

6 years, 7 months ago

Адкрываць кінафестываль у Канах сёлета будзе стужка "Усе ведаюць" іранца Асгара Фархадзі. У галоўнай ролі Пенелопа Круз. 12 красавіка даведаемся праграму, а сам фестываль пройдзе ў траўні.

6 years, 8 months ago

Сёння ноччу раздадуць "оскараў". Калі вы ўсё-ткі будзеце спаць, а не глядзець доўгую цырымонію - вось вам вынікі. Штосьці мне падказвае, што адгадаю амаль ўсё (па шчырасці, хочацца нічога не адгадаць!):

Лепшы фільм: "Тры білборды..." (я б аддаў "Ледзі Бёрд" ці "Форме вады");
Лепшы рэжысёр: Гільерма дэль Тора за "Форму вады" (я згодны. ну ці Грэта Гервіг)
Мужчынская роля: Гэры Олдман за "Цёмныя часы" (мне больш спадабаўся Дэніэл Дэй Льюіс); другі план - Сэм Рокуэл за "Тры білборды".
Жаночая роля: Фрэнсіс Макдорманд (згодны, але і Марго Робі класная); другі план: Элісан Джэні за "Я, Тоня".

Сцэнар: арыгінальны: "Тры білборды" (прыгожа было б аддаць "Прэч" ці "Ледзі Бёрд")
адаптаваны: "Заві мяне сваім імем" (мне спадабаўся "Гора-творца").

Музыку да фільма аддадуць "Форме вады", мульцік - "Коко", некалькі тэхнічных намінацыяў - новаму "Бягучаму па лязе" і "Дзюнкерку". Замежны фільм: няўдалай "Фантастычнай жанчыне" з Чылі ("Пра цела і душу").

Па агульнай колькасці статуэтак наперадзе можа аказацца нават не "Форма вады" з яе 13 намінацыямі, а тыя ж "Білборды".

Прыемнага прагляду!

6 years, 8 months ago

​​Лепшая мужчынская роля. Таксама паспелі паглядзець на чатырох з пяці намінантаў на "Оскар": 1) Дэніэл Дэй-Льюіс - чарговая шэдэўральная праца ад жывога генія. У прынцыпе, калі вы пачынаеце цікавіцца добрым кіно - фільмы з гэтым акторам найлепшыя. Асабліва "Нафта". Але і ў сёлетняй "Фантомнай нітцы" ён пераўвасабляецца як ніхто іншы. 2) Гэры Олдман. Гэты дзядзька пераможа. Пра яго Чэрчыля ў "Цёмных часах" ужо ўсе напісалі. 3) Дэніэль Калуйя. Безумоўна, адно з акторскіх адкрыццяў кіносезону. Як фільм "Прэч", так і яго галоўны герой. Дыяпазон эмоцыяў у стужцы ад персанажа Калуйі проста зашкальвае. 4) Цімаці Шаламэ. Здаецца, хлопчык проста гуляе самога сябе. Што ў "Заві мяне сваім імем", што ў "Ледзі Бёрд". Атрымліваецца міленька, але не больш за тое.

[​​](http://telegra.ph/file/7a1b189d1a5fa7162ca62.jpg)Лепшая мужчынская роля. Таксама паспелі паглядзець на чатырох з пяці намінантаў на "Оскар": 1) Дэніэл Дэй-Льюіс - чарговая шэдэўральная праца …
6 years, 8 months ago

Хутка "Оскар". Паглядзеў тут 4 з 5 намінантаў на "Лепшую стужку на замежнай мове". Калі коратка: 1. "Пра цела і душу" - мой фаварыт, які дакладна не выйграе. Занадта прыгожа і інтымна для гэтай узнагароды; 2) "Нелюбоў" - будзе здорава, калі пераможа. Мастацкія якасці стужкі не выклікаюць сумневаў; 3) "Квадрат" мне дужа не спадабаўся. Надакучыла гэтае маралізатарства. Але пасля атрымання шведамі Канскай галінкі і еўрапейкага "Оскара" усё можа быць; 4) "Фантастычная жанчына" - фільм-расчараванне. Наколькі класная першая стужка Себасцьяна Леліо з Чылі "Глорыя", настолькі сумная гэтая. Некалькі моцных ідэяў не склаліся ў гісторыю.

6 years, 9 months ago

​​Каб вы не забываліся на тое, што самыя лепшыя фільмы ў Галівудзе ўсё ж здымалі гадкоў гэтак 60-70 таму, паглядзіце на выходных "Усё пра Еву" 1950 года. Шэсць "оскараў" і канская галінка за лепшую актрысу, чароўныя Бэт Дэйвіс і Эн Бакстэр у галоўных ролях і Мэрылін Манро ў маленькай, але яскравай ролі другога плана.

Гэта рэдкі выпадак, калі ў жаночай кінагісторыі і мужчыны не выглядаюць прымітыўнымі. Але перш за ўсё гэта стужка пра яе - маладую і прыгожую Еву, якая з'яўляецца ў жыцці старэючай брадвейскай зоркі быццам бы для таго, каб проста быць побач са сваім ідалам.

А далей мы даведаемся ўсё пра Еву і многае пра тое, што адбываецца па-той бок Галівуда і амерыканскай кінаіндустрыі (хоць кіно і пра тэатральных актрыс). У тым ліку і тое, што ў самай драматычнай барацьбе перамагае не заўсёды той, хто атрымлівае ўзнагароду.

[​​](http://telegra.ph/file/52cc67ebeb2ee70ba9bea.jpg)Каб вы не забываліся на тое, што самыя лепшыя фільмы ў Галівудзе ўсё ж здымалі гадкоў гэтак 60-70 таму, паглядзіце …
6 years, 10 months ago

Намінанты на "Оскар" абвешчаны. Калі вы сачылі за маім каналам, то палову галоўных намінантаў ужо пабачылі. Пяць галоўных вынікаў:

  1. 13(!) намінацый для "Формы вады" Гільерма дэль Тора.
  2. У "Дзюнкерка" - 8, "Трох білбордаў" - 7, "Цёмных часоў" - 6, "Ледзі-птушкі" - 5. Але я мог нешта і прапусціць.
  3. Фільм Джэймса Франка "Гора-артыст" фактычна праігнаравалі. Вось і гадайце, ці звязана гэта з гісторыяй пра харасмэнт.
  4. Макдона ("Тры білборды...") не атрымаў намінацыі за лепшага рэжысера. Так што білборды могуць і не атрымаць узнагароду за лепшы фільм.
  5. Мой улюбёны фільм мінулага года "Пра цела і душу" з Венгрыі намінаваны на "Лепшы фільм на замежнай мове" разам са Звягінцавым ("Нелюбоў") і Остлундам ("Квадрат").

Сама цырымонія адбудзецца 4 сакавіка. Увесь спіс: http://telegra.ph/Nam%D1%96nanty-na-Oskar-2018-01-23

Telegraph

Намінанты на "Оскар-2018"

Best Picture: Call Me by Your Name Darkest Hour Dunkirk Get Out Lady Bird Phantom Thread The Post The Shape of Water Three Billboards Outside Ebbing, Missouri Directing: Paul Thomas Anderson, Phantom Thread Guillermo del Toro, The Shape of Water Greta Gerwig…

6 years, 10 months ago

​​Я неяк не ўспомню на вялікім экране расійскага роўд-муві. Тым больш якаснага. Але вось супербагаты на добрае кіно год у нашых суседзяў падараваў і такую стужку. Прычым зняў яе дэбютант Аляксандр Хант. Галоўны герой - просты хлопец з завода Віцька Часнок - нечакана даведаўся пра тое, што яго бацька (Лёха Штыр) жывы і нават жыве недалека. Толькі праблема ў тым, што Віцька цярпець яго не можа. І ў яго ёсць на тое прычына. Але "кватэрнае пытанне" ўносіць карэктывы ў рэакцыю сына і той пагаджаецца правесці з бацькам час - адвезці яго ў дом інвалідаў. Тут і пачынаецца Адысея, якая зменіць абодвух герояў.

Візуальные багацце стужкі хто-ніхто параўноўваў нават з фільмамі Вонга Кар-Вая, гульню жанраў - з Таранціна ў лепшым яго праяўленні. Але ёсць тут нешта і зусім эксклюзіўнае - 31-гадоваму рэжысёру ўдаецца паказаць вечную гісторыю і пазнавальныя дэкарацыі сучаснай Расіі без пафасу і настаўленняў Звягінцава (тут і Серабракоў куды цікавейшы, чым у "Левіяфане") ды прыцягнутага за вушы аптымізму Хлебнікава ў "Арытміі". Але і песімістычным гэтае кіно не назавеш, наадварот, глядзець яго надзіва лёгка і прыемна: адчуваеш нейкую этнаграфічную асалоду ад саўндтрэка, лексікі і гумару розных адценняў чорнага.

Не чакайце ад фільма палітычных алюзій, крытыкі лібералізма ці аўтарытарызма - проста атрымлівайце асалоду ад яркіх, вясёлых, а бліжэй да фінала і драматычных, замалёвак.

[​​](http://telegra.ph/file/d3334fd825edea296b72a.jpg)Я неяк не ўспомню на вялікім экране расійскага роўд-муві. Тым больш якаснага. Але вось супербагаты на добрае кіно год у …
6 years, 10 months ago

​​Хочаце сапраўды класны фільм на каляспартыўную тэматыку? Не пра баскетбол. А такі, дзе героі не плоскія, а ідэалагічнае выхаванне не з'яўляецца галоўнай задачай аўтараў, дзеля дасягнення якой можна заплюшчыць вочы на рэальныя факты.

"Я, Тоня" - гэта перш за ўсё чорная камедыя, але з моцным драматычным складнікам. Форма тут не менш экстравагантная чым змест (прыхільнікам Таранціна стужка павінна спадабацца). Але ці можна было распавесці гісторыю фігурысткі Тоні Хардзінг па-іншаму. Колькасць скандалаў, звязаных з ёй, ці не перавышае колькасць заваяваных медалёў, а інцыдэнт з нападам на галоўную канкурэнтку сапсаваў фігурыстцы спартыўную рэпутацыю.

Тым не менш, на ўручэнні "Залатых глобусаў" Хардзінг была за адным столікам са стваральнікамі і актрысамі фільма (яе пераканаўча увасабляе на экране прыгажуня Марго Робі) і разам з імі святкавала перамогу ў адной з намінацый. Бо "Я, Тоня" - гэта не пра міфічных герояў са спартыўнага Алімпа, а пра жывых людзей.

[​​](http://telegra.ph/file/3bb8e275b4f410fb436ca.jpg)Хочаце сапраўды класны фільм на каляспартыўную тэматыку? Не пра баскетбол. А такі, дзе героі не плоскія, а ідэалагічнае выхаванне не …
We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS


Отзывы: @infotgotz

Админ/рекл: @Za77st



❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️