Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Description
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 months, 3 weeks ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago

1 month, 1 week ago
І яшчэ раз пра генеалогію беларусаў. …

І яшчэ раз пра генеалогію беларусаў. Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаванняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзніклі? Пра гэта і пра іншае размова з этнолагам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.

1 month, 2 weeks ago
101 год таму. Хацелась бы штосьці …

101 год таму. Хацелась бы штосьці пасвяжэй

1 month, 2 weeks ago
**Праект «Кава з гісторыкам» аднаўляе працу**

Праект «Кава з гісторыкам» аднаўляе працу

«Кава з гісторыкам» – гэта цыкл нефармальных лекцый з прафесійнымі беларускімі гісторыкамі. У Варшаве сустрэчы за філіжанкай кавы будуць праходзіць у Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa) два разы на месяц па суботах а 13.00.

Першая сустрэча адбудзецца 22 лютага напярэдадні гадавіны ўварвання Расеі ва Украіну. Таму і тэма будзе адпаведнай - «Удзел грамадзян ВКЛ у войнах з Масквой на пачатку 17 стагоддзя». Дацэнт, кандыдат гістарычных навук, сябра Беларускага Інстытуту публічнай гісторыі Віктар Якубаў распавядзе, як вайна з Масковіяй паўплывала на ўзброеныя сілы ВКЛ і Еўропы, разгледзіць, якую ролю жаўнеры ВКЛ адыгралі ў барацьбе за Смаленск і Маскву. Таксама мы даведаемся аб удзеле жыхароў беларускіх, ўкраінскіх і польскіх земляў у стварэнні і вядзенні Дзмітрыяда.

Таксама сустрэчы запланаваныя ў Вільні, Беластоку, Гданьску і Празе.

3 months, 3 weeks ago
**Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі …

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Як зрабіць гісторыю блізкай і цікавай? Ад дасціпных размоваў пра шляхецкі побыт да вострых дыскусій пра Вялікае Княства Літоўскае — у падкастах на ютубе знойдзецца ўсё, што трэба аматарам мінулага.

https://nashaniva.com/357219

Без VPN — па гэтай спасылцы.

3 months, 3 weeks ago
***?*** 13 снежня 1919 года ў …

? 13 снежня 1919 года ў Менску раскалолася Рада БНР. Сацыялісты і сацыял-дэмакраты не прыйшлі да згоды ў пытанні супрацы з уладамі Польшчы.

? Якую ролю раскол займеў для гісторыі Беларусі тады і зараз тлумачыць гісторык Алесь Пашкевіч.

https://racyja.com/by/hramadstva/nakolki-fatalnym-dlja-belarusi-stausja-raskol-rady-bnr/

3 months, 3 weeks ago
Ці існавала старажытнаруская мова і старажытнарускі …

Ці існавала старажытнаруская мова і старажытнарускі народ, як гэта пішуць у сённяшняй Расеі? Якая ідэнтычнасць была дамінуючай у жыхароў Беларусі ў XV стагодздзі? Кім лічылі сябе палачане? Пра гэта і пра іншае "Гісторыя на Свабодзе" размаўляе з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам.

3 months, 3 weeks ago
**Форум гістарычных даследаванняў Беларусі пачынае конкурс …

Форум гістарычных даследаванняў Беларусі пачынае конкурс на даследчыя стыпендыі ў Германіі! Даследчыцы і даследчыкі ды актары гістарычнай адукацыі, якія вывучаюць гісторыю Беларусі, могуць атрымаць стыпендыю для стажыроўкі ў 2025 г. на адзін месяц у Германіі для працы ў нямецкіх архівах, музеях і іншых навуковых установах. Падрабязная інфармацыя пра ўмовы і патрабаванні

3 months, 3 weeks ago
8 снежня 1991 года ў Белавежскай …

8 снежня 1991 года ў Белавежскай пушчы было падпісана "Белавежскае пагадненне", якое паклала канец існаванню Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Беларусь ды іншыя краіны сталі зноў свабодныя і незалежныя.

3 months, 4 weeks ago
Анлайн круглы стол: **"Выкарыстанне вуснагістарычных інтэрвію …

Анлайн круглы стол: "Выкарыстанне вуснагістарычных інтэрвію ў экспазіцыях музеяў і інтэрнэт-праектах Усходняй Еўропы па тэме савецкіх рэпрэсій".

? Дата: 9 снежня 2024 года

? Час пачатку:

18:00 (Варшава)
19:00 (Вільня)
20:00 (Менск)

Арганізатары:
Беларускі інстытут публічнай гісторыі і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

Запрошаныя эксперты - вядомыя адмыслоўцы ў галіне вуснай гісторыі і музеязнаўства:

Алесь Смалянчук
Ірына Кашталян
Аляксей Ластоўскі
Андрэй Мастыка
Святлана Курс (Катынскі музей, Варшава) ды інш.

Як далучыцца?
? Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца: Рэгістрацыя ў Zoom

Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце пацверджанне з спасылкай для ўваходу ў канферэнцыю.

*‼️ Увага: Для забеспячэння вашай бяспекі:*

Не выкарыстоўвайце свае сапраўдныя імёны ў Zoom, калі ёсць рызыкі.
Выкарыстоўвайце псеўданімы.
Не ўключайце відэа і мікрафон без неабходнасці.*‼️***

Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да важнай дыскусіі!

4 months ago
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 months, 3 weeks ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago