Tradycyja

Description
"Tradycyja" - праект, накіраваны на развіццё і папулярызацыю беларускай традыцыйнай культуры

https://taplink.cc/tradycyja
Advertising
We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 4 days ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 2 weeks, 3 days ago

3 months ago
**Клецкая раённая газета**

Клецкая раённая газета
❤️ Вельмі прыемна бачыць на першых старонках пра праект "Традыцыйны строй".

Адно з апошніх відэа пра "Марачанскі строй" на відэа па спасылцы

3 months ago
***🎻******🪈******🥁***Ужо хутка прэм'ера на нашым Youtube …

🎻🪈🥁Ужо хутка прэм'ера на нашым Youtube канале відэа новага праекта **“Традыцыйныя музычныя інструменты - Belarusian Folk Musical Instruments"

Гэта віртуальная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў, дзе можна пабачыць, пачуць і больш дэталёва пазнаёміцца з самымі яскравымі і ўнікальнымі прыкладамі музычных інструментаў Беларусі.**

🎬 Глядзіце першы выпуск

3 months, 1 week ago
***📀*** Рыхтуем чарговае выданне, новы альбом …

📀 Рыхтуем чарговае выданне, новы альбом унікальнага беларускага фальклору з запісаў нашых экспедыцый 2014-2019гг.

Будзем удзячныя за падтрымку і распаўсюд інфармацыі🔻 https://zrzutka.pl/5mz4p8

3 months, 1 week ago
***✨***28 студзеня ў Познані адбудзецца лекцыя-выстава …

28 студзеня ў Познані адбудзецца лекцыя-выстава «Народныя музычныя інструменты з Беларусі» і выступ Сержука Доўгушава разам з мужчынскім гуртом "Kasary"

Падрабязней пра мерапрыемства 🔻 па спасылцы

📆 28 студзеня

19.00 (час мясцовы)

📍Познань, Fredry 5/3a, прастора "MY"

🆓Уваход вольны, данаты вітаюцца.

3 months, 1 week ago
**Глядзіце новы выпуск праекта** [**"Традыцыйны строй"**](https://www.instagram.com/tradycyjny_stroj/) …

Глядзіце новы выпуск праекта "Традыцыйны строй" *🎬*** ВІДЭА

Выпуск прысвечаны архаічнаму комплексу адзення Віцебскага Паазер’я. Строй бытаваў у канцы ХІХ стагоддзя на тэрыторыі Полацкага раёна.

У аснове музычнай кампазіцыі гучыць мужчынская рэкруцкая песня "Хадзіў моладзец па хаце" у выкананні гурта "Варган".
Аўтар рэмікса - Антон Шніп.

3 months, 2 weeks ago
**Яшчэ адзін фільм у межах каляднага …

**Яшчэ адзін фільм у межах каляднага цыклу праекта "Кола беларускіх абрадаў"

🎬** Глядзіце тут

Фільм пра ўнікальны абрад "Шчадравання з жарэбнай кабылай", здымкі якога адбываліся у мястэчку Лазавічы Клецкага раёна ў студзені 2022 года.

🌟Шчадраванне з жарэбнай кабылай (на мясцовай гаворцы – жаробная) ажыццяўляецца толькі хлопцамі, мужчынамі. Так было спрадвеку.
Асноўныя персанажы: Звяздар, Механоша, Жарэбая Кабыла, Дзед-павадыр Кабылы. Гурт спевакоў неабмежаваны — колькі знойдзецца.
Жарэбая Кабыла — сімвал плоднасці і дастатку. Яе вядзе Дзед-павадыр, які сімвалізуе продка.
Механоша размаўляе з гаспадарамі, збірае дары, а пасля шчадравання дзеліць іх паміж усімі ўдзельнікамі.

5 months, 1 week ago
***😀*** Чарговая [прэзентацыя спеўніка](https://www.facebook.com/events/889009429311335) "Бяседныя песні" …

😀 Чарговая прэзентацыя спеўніка "Бяседныя песні" адбудзецца ва Уроцлаве!
Імпрэзы ўжо адбыліся ў розных гарадах: у Варшаве, Познані, Беластоку, Мінску і Гданьску.

Запрашаем усіх 🗓
25 лістапада(субота) 18:00
📍 "Przed Pokoj H13" - Aleksandra Hercena 13, Wrocław

✍️ Папярэдняя рэгістрацыя праз форму

5 months, 2 weeks ago
***🔆***У межах фестываля [Wszystkie Mazurki Świata](https://www.festivalmazurki.pl/) …

🔆У межах фестываля Wszystkie Mazurki Świata у Варшаве адбудзецца майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах.

🗓️25 лістапада, 12.30–14.30
Warszawa, Strzelecka 11, Pałacyk Ksawerego Konopackiego.

Майстар-клас праводзіць фалькларыстка Алена Ляшкевіч, грае капэла “Куфар”.

🏷️Дадатковая інфармацыя і набыццё квіткоў па спасылцы

🔻Запрашаюцца ўсе ахвочыя, з любым узроўнем танцавальнай падрыхтоўкі (і без яе).
Пажаданні ад арганізатараў узяць з сабой пітную ваду і зручны абутак: кавалерам – на плоскай падэшве з т.зв лёгкім слізгаценнем, а жанчынам – чаравікі на нізкім абцасе.

5 months, 2 weeks ago
**Пра беларускія ХУСТКІ

Пра беларускія ХУСТКІ
🎬Новы выпуск ад праекта Традыцыйны строй

Шаліноўка, тарыноўка, газоўка, канаплянка, абхінанка і г.д. – гэта ўсё назвы хустак!
Даведаліся ў Сяргея Выскваркі, знаўцы традыцыйнай культуры, аб розных спосабах завязвання і захоўвання хустак, аб семантыцы асобных элементаў і эвалюцыі жаночых галаўных убораў.

👉Відэа

6 months, 3 weeks ago
***❤️***Важныя праекты, якія вы можаце падтрымаць …

❤️Важныя праекты, якія вы можаце падтрымаць і атрымаць за гэта падарункі!

📕Выданне Дзіцячага спеўніка, першага спеўніка для дзяцей выдадзенага ў 1925 годзе. спасылка

🎥 Стварэнне фільма прысвечанага аднаму з самых шанаваных святаў беларусаў, абраду памінання продкаў - ДЗЯДЫ.
спасылка

📀 Выданне альбомаў аўтэнтычных беларускіх калектываў cпасылка

We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 4 days ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 2 weeks, 3 days ago