Tradycyja

Description
"Tradycyja" - праект, накіраваны на развіццё і папулярызацыю беларускай традыцыйнай культуры

https://taplink.cc/tradycyja
Advertising
We recommend to visit

г!алат ца долуш цхьа а вац, вовше х!ума ала сих ма ло.

вп,реклама.
@khavaal7

Last updated 1 month, 1 week ago

Авторский контент команды THISMINSK MEDIA о событиях в Минске, Беларуси и мире

Сайт: thisminsk.org
Почта: [email protected]

Анонимный бот для обратной связи: @thisminskbot

Last updated 1 day, 21 hours ago

Навигация канала - https://t.me/doramaview

Last updated 6 months, 3 weeks ago

10 months, 3 weeks ago
**Клецкая раённая газета**

Клецкая раённая газета
❤️ Вельмі прыемна бачыць на першых старонках пра праект "Традыцыйны строй".

Адно з апошніх відэа пра "Марачанскі строй" на відэа па спасылцы

10 months, 3 weeks ago
***?******?******?***Ужо хутка прэм'ера на нашым Youtube …

???Ужо хутка прэм'ера на нашым Youtube канале відэа новага праекта **“Традыцыйныя музычныя інструменты - Belarusian Folk Musical Instruments"

Гэта віртуальная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў, дзе можна пабачыць, пачуць і больш дэталёва пазнаёміцца з самымі яскравымі і ўнікальнымі прыкладамі музычных інструментаў Беларусі.**

? Глядзіце першы выпуск

11 months ago
***?*** Рыхтуем чарговае выданне, новы альбом …

? Рыхтуем чарговае выданне, новы альбом унікальнага беларускага фальклору з запісаў нашых экспедыцый 2014-2019гг.

Будзем удзячныя за падтрымку і распаўсюд інфармацыі? https://zrzutka.pl/5mz4p8

11 months ago
***✨***28 студзеня ў Познані адбудзецца лекцыя-выстава …

28 студзеня ў Познані адбудзецца лекцыя-выстава «Народныя музычныя інструменты з Беларусі» і выступ Сержука Доўгушава разам з мужчынскім гуртом "Kasary"

Падрабязней пра мерапрыемства ? па спасылцы

? 28 студзеня

19.00 (час мясцовы)

?Познань, Fredry 5/3a, прастора "MY"

?Уваход вольны, данаты вітаюцца.

11 months ago
**Глядзіце новы выпуск праекта** [**"Традыцыйны строй"**](https://www.instagram.com/tradycyjny_stroj/) …

Глядзіце новы выпуск праекта "Традыцыйны строй" *?*** ВІДЭА

Выпуск прысвечаны архаічнаму комплексу адзення Віцебскага Паазер’я. Строй бытаваў у канцы ХІХ стагоддзя на тэрыторыі Полацкага раёна.

У аснове музычнай кампазіцыі гучыць мужчынская рэкруцкая песня "Хадзіў моладзец па хаце" у выкананні гурта "Варган".
Аўтар рэмікса - Антон Шніп.

11 months, 1 week ago
**Яшчэ адзін фільм у межах каляднага …

**Яшчэ адзін фільм у межах каляднага цыклу праекта "Кола беларускіх абрадаў"

?** Глядзіце тут

Фільм пра ўнікальны абрад "Шчадравання з жарэбнай кабылай", здымкі якога адбываліся у мястэчку Лазавічы Клецкага раёна ў студзені 2022 года.

?Шчадраванне з жарэбнай кабылай (на мясцовай гаворцы – жаробная) ажыццяўляецца толькі хлопцамі, мужчынамі. Так было спрадвеку.
Асноўныя персанажы: Звяздар, Механоша, Жарэбая Кабыла, Дзед-павадыр Кабылы. Гурт спевакоў неабмежаваны — колькі знойдзецца.
Жарэбая Кабыла — сімвал плоднасці і дастатку. Яе вядзе Дзед-павадыр, які сімвалізуе продка.
Механоша размаўляе з гаспадарамі, збірае дары, а пасля шчадравання дзеліць іх паміж усімі ўдзельнікамі.

1 year ago
***?*** Чарговая [прэзентацыя спеўніка](https://www.facebook.com/events/889009429311335) "Бяседныя песні" …

? Чарговая прэзентацыя спеўніка "Бяседныя песні" адбудзецца ва Уроцлаве!
Імпрэзы ўжо адбыліся ў розных гарадах: у Варшаве, Познані, Беластоку, Мінску і Гданьску.

Запрашаем усіх ?
25 лістапада(субота) 18:00
? "Przed Pokoj H13" - Aleksandra Hercena 13, Wrocław

✍️ Папярэдняя рэгістрацыя праз форму

1 year, 1 month ago
***?***У межах фестываля [Wszystkie Mazurki Świata](https://www.festivalmazurki.pl/) …

?У межах фестываля Wszystkie Mazurki Świata у Варшаве адбудзецца майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах.

?️25 лістапада, 12.30–14.30
Warszawa, Strzelecka 11, Pałacyk Ksawerego Konopackiego.

Майстар-клас праводзіць фалькларыстка Алена Ляшкевіч, грае капэла “Куфар”.

?️Дадатковая інфармацыя і набыццё квіткоў па спасылцы

?Запрашаюцца ўсе ахвочыя, з любым узроўнем танцавальнай падрыхтоўкі (і без яе).
Пажаданні ад арганізатараў узяць з сабой пітную ваду і зручны абутак: кавалерам – на плоскай падэшве з т.зв лёгкім слізгаценнем, а жанчынам – чаравікі на нізкім абцасе.

1 year, 1 month ago
**Пра беларускія ХУСТКІ

Пра беларускія ХУСТКІ
?Новы выпуск ад праекта Традыцыйны строй

Шаліноўка, тарыноўка, газоўка, канаплянка, абхінанка і г.д. – гэта ўсё назвы хустак!
Даведаліся ў Сяргея Выскваркі, знаўцы традыцыйнай культуры, аб розных спосабах завязвання і захоўвання хустак, аб семантыцы асобных элементаў і эвалюцыі жаночых галаўных убораў.

?Відэа

1 year, 2 months ago
***❤️***Важныя праекты, якія вы можаце падтрымаць …

❤️Важныя праекты, якія вы можаце падтрымаць і атрымаць за гэта падарункі!

?Выданне Дзіцячага спеўніка, першага спеўніка для дзяцей выдадзенага ў 1925 годзе. спасылка

? Стварэнне фільма прысвечанага аднаму з самых шанаваных святаў беларусаў, абраду памінання продкаў - ДЗЯДЫ.
спасылка

? Выданне альбомаў аўтэнтычных беларускіх калектываў cпасылка

We recommend to visit

г!алат ца долуш цхьа а вац, вовше х!ума ала сих ма ло.

вп,реклама.
@khavaal7

Last updated 1 month, 1 week ago

Авторский контент команды THISMINSK MEDIA о событиях в Минске, Беларуси и мире

Сайт: thisminsk.org
Почта: [email protected]

Анонимный бот для обратной связи: @thisminskbot

Last updated 1 day, 21 hours ago

Навигация канала - https://t.me/doramaview

Last updated 6 months, 3 weeks ago