Dive into the Ultimate Free Library: Your One-Stop Hub for Entertainment!

Беларускі N-корпус

Description
Граматычная база і корпус тэкстаў беларускай мовы.
Бот для сувязі: @nkorp_bot
Advertising
We recommend to visit

Last updated 1 week, 3 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months ago

3 months, 3 weeks ago

​​Сябры! Абнавілася наша праверка арфаграфіі анлайн - https://bnkorpus.info/spell.html, для дадатку  LanguageTool (калі ён у вас ужо ўсталяваны, то абнаўленне адбылося аўтаматычна),  LibreOffice - https://www.libreoffice.org/download/download/.
Для тых, хто карыстаецца нашай праверкай у Microsoft Office і Windows, зноў раім абнавіць  Belarusian Proofing Tools ад МТГ «RэZэрвацыЯ» - https://spell.by-reservation.com/.

[​​](https://telegra.ph/file/88e6a9927768a81891a9e.jpg)Сябры! Абнавілася наша праверка арфаграфіі анлайн - , для дадатку LanguageTool (калі ён у вас ужо ўсталяваны, то абнаўленне адбылося …
4 months ago

​​Сябры! Пасля перапынку корпус тэкстаў Беларускага N-корпуса аднаўляе сваю працу. Прабачце за нязручнасці. Мы вельмі ўдзячныя за вашыя хваляванні і словы падтрымкі, якія атрымалі.

[​​](https://telegra.ph/file/e339d049a5f9a56b383e3.jpg)Сябры! Пасля перапынку корпус тэкстаў Беларускага N-корпуса аднаўляе сваю працу. Прабачце за нязручнасці. Мы вельмі ўдзячныя за вашыя хваляванні і …
10 months, 2 weeks ago

​​Спадарства! У нас добрая навіна! Мы даўно шукалі магчымасць зрабіць больш-менш прыстойны сінтэз беларускага маўлення, даступны для ўсіх.
І вось маем першыя вынікі, якімі вы можаце скарыстацца на інтэрнэт-рэсурсе Беларускага N-корпуса. Дзякуй усім, хто даваў грунтоўныя парады, і асабліва спадару Мікіту.

Наш сінтэзатар зроблены па слядах ягонага https://huggingface.co/spaces/jhlfrfufyfn/bel-tts, і выкарыстоўвае тыя самыя запісы для навучання (сабраныя праектам donar.by), таму гучыць падобна.

Цяпер мы маем досвед у навучанні сінтэзу маўлення і гатовыя працягваць працу далей. Для гэтага нам трэба давесці да ладу фанетычны канвертар, запісаць у добрай якасці дыктараў з добрымі галасамі і правільнай фанетыкай, падрыхтаваць гэтыя запісы для навучання сінтэзатару маўлення. Сінтэзатар будзе распаўсюджвацца вольна. Далучайцеся, хто гатовы да супрацоўніцтва.

∽∴∼ Спасылка ∽∴∼
∽∴∼ Дэманстрацыя ∽∴∼

[​​](https://telegra.ph/file/11655b5828c96cb0cdde9.jpg)**Спадарства!** У нас добрая навіна! Мы даўно шукалі магчымасць зрабіць больш-менш прыстойны сінтэз беларускага маўлення, даступны для ўсіх.
11 months, 3 weeks ago

​​Сябры, у нас здарылася непрыемнасць са старонкай на Facebook. Давялося стварыць новую. Калі вам зручней сачыць за навінамі на Facebook, запрашаем падпісвацца.

∽∴∼ Спасылка ∽∴∼

[​​](https://telegra.ph/file/0a7431db370e7ed80f65a.jpg)Сябры, у нас здарылася непрыемнасць са старонкай на Facebook. Давялося стварыць новую. Калі вам зручней сачыць за навінамі на Facebook, …
11 months, 3 weeks ago

​​Змены ў праекце:

*- абноўлены інтэрфейс пошуку (цяпер можна шукаць з варыянтамі напісання, знакамі прыпынку, пры дапамозе рэгулярных выразаў);

- дададзены тэксты 1920-1930х гадоў (~1,5 млн. слоў);

- дададзены дыялектныя тэксты (~500 тыс. слоў);

- часова прыбраны неразабраныя тэксты*.

[​​](https://telegra.ph/file/97d54edab08145ccb79a5.jpg)**Змены ў праекце:**
1 year ago

​​Спадарства! Пачала працу моўная даведка ад Інстытута мовазнаўства.

Звяртайцеся! Раім у першую чаргу ўважліва прачытаць наступныя раздзелы ў правай калонцы:

*- "Пра праект" (пачынаецца словамі "Наша мэта — павышэнне ўзроўню...")

- "Карысныя слоўнікі і даведнікі"*

∽∴∼ Спасылка ∽∴∼

[​​](https://telegra.ph/file/5341f88706925716582bf.jpg)Спадарства! Пачала працу моўная даведка ад **Інстытута мовазнаўства.**
1 year, 2 months ago

Прэзентацыя Беларускі N-корпус 2023: новае ў праекце і планы на будучыню

∽∴∼ Спасылка ∽∴∼

YouTube

Беларускі N-корпус 2023: новае ў праекце і планы на будучыню

1 year, 3 months ago

​​22 лютага а 19.00 сардэчна запрашаем на прэзентацыю Беларускі N-корпус 2023: новае ў праекце і планы на будучыню”, якая адбудзецца ў Zoom.

Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 889 1617 6627.
Код доступу: 396039.

Беларускі N-корпус – першы публічны збор тэкстаў беларускай мовы з пашыранай магчымасцю пошуку. Праект складаецца з некалькіх частак: уласна корпуса тэкстаў (XVI–XXI стст.), корпуса перакладаў Бібліі на беларускую мову, граматычнай базы беларускай мовы (265 тыс. слоў), беларускай праверкі арфаграфіі і інш. Корпус мае шэраг падкорпусаў: выданні Францыска Скарыны, тэксты ХІХ ст., тэксты 1945–2023 гг. і інш. Аб’ём корпуса – ~1,07 млрд слоў. Граматычная база змяшчае каля 265 тыс. cлоў і ~ 4.5 млн словаформаў. Калі выдаць яе на паперы, то атрымаецца 50–60 тамоў (37 тыс. старонак) такога фармату, як “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (у 5 тамах). Для ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай, будзе карысны і анлайнавы Сэрвіс праверкі арфаграфіі, які дапаможа пазбавіцца ад памылак у тэксце, напісаным па-беларуску афіцыйным правапісам. Таксама на старонцы сэрвісу вы можаце спампаваць праграму праверкі арфаграфіі для розных браўзераў аперацыйнай сістэмы Windows (уключна з Skype, Microsoft office і г.д.), тэкставага рэдактара LibreOffice/OpenOffice, паштовага кліента Mozilla Firefox/Thunderbird і інш.

∽∴∼ Спасылка ∽∴∼

[​​](https://telegra.ph/file/ff24ab1f15aad9508a68a.jpg)`22 лютага а 19.00` сардэчна запрашаем на прэзентацыю **“***Беларускі N-корпус 2023: новае ў праекце і планы на будучыню*”, якая адбудзецца …
1 year, 4 months ago

​​Усіх нашых карыстальнікаў віншуем з Калядамі і Новым годам!

Дадалі руска-беларускі паралельны корпус. Пакуль ён змяшчае толькі пераклады кодэксаў Рэспублікі Беларусь, але будзе пашырацца.

Паралельны корпус - надзвычай зручны інструмент не толькі для перакладчыкаў, але і для ўсіх прыхільнікаў беларускай мовы. Вельмі часта паралельны корпус можа даць больш цікавую альтэрнатыву для перакладу, чым перакладныя слоўнікі. Вельмі раім карыстацца нашым рэсурсам і яшчэ паралельным руска-беларуска-рускім корпусам на сайце Нацыянальнага корпуса рускай мовы.

[​​](https://telegra.ph/file/2d04bfb5f4da5d27650f5.jpg)Усіх нашых карыстальнікаў віншуем з Калядамі і Новым годам!
1 year, 7 months ago

​​У "Фанетычным канвертары" з'явілася магчымасць выстаўляць націскі без фанетычнага канвертавання. Карысна для тых, каму трэба хутка выставіць націскі па ўсім тэксце.

∽∴∼ Спасылка ∽∴∼

[​​](https://telegra.ph/file/7014e43e4cefef516b9dd.jpg)У "Фанетычным канвертары" з'явілася магчымасць выстаўляць націскі без фанетычнага канвертавання. Карысна для тых, каму трэба хутка выставіць націскі па ўсім …
We recommend to visit

Last updated 1 week, 3 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months ago