Last updated 1 month, 1 week ago
? Чарговы перанос
Ультра "рэалістычная" RPG у сеттынгу Сярэднявечча Kingdom Come: Deliverance II перанесена на 11 лютага 2025 году.
Пра гэта распрацоўнікі з Warhorse Studios паведамілі ў сваім Ціўтары (сац. сетцы X). Першапачаткова гульня мусіла выйсьці напрыканцы гэтага году.
*☣️GSC Game World працягваюць нас радаваць матэрыяламі па *S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl
Новы трэйлер прысьвечаны адкрытаму сьвету і лякацыям.
YouTube
S.T.A.L.K.E.R.2: Heart of Chornobyl — World & Locations
A seamless open world spanning more than 60 square kilometers. It hides many secrets, decorations, and is filled with history. Abandoned houses, reactors, labs, undergrounds, and art objects. The Zone is different, and it is her allure. Wherever you go, you…
⚡️GSC Game World расказалі падрабязнасьці S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl у новай прэзентацыі
Супрацоўнікі кампаніі прадэманстравалі больш дэталей пра распрацоўку гульні, паказалі як ствараліся сюжэтныя кат-сцэны, а таксама праходжаньне аднаго з квэстаў на балотах!
У новам відэа з камэнтарамі распрацоўнікаў было прадстаўлена шмат розных мэханік, нарэшце, можна было пабачыць інтэрфейс, мапу, мутантаў і анамаліі, а таксама прыгожыя краявіды лякацый, пераважна, вышэй згаданых балот.
Графіка й атмасфэра зашкальвае, аднак рэальна новага пра сюжэт і пэрсанажаў нам амаль нічога не расказалі.
Нагадаем, пасьля нядаўняга пераноса гульня павінна выйсьці 20 лістапада 2024 году на Xbox Serіes X/S і PC.
❓Ці чакаеце вы S.T.A.L.K.E.R. 2? Зьбіраецеся гуляць?
YouTube
S.T.A.L.K.E.R. 2: Серце Чорнобиля — Developer Deep Dive
Час детально роздивитися S.T.A.L.K.E.R. 2: Серце Чорнобиля! Разом з командою розробки пориньте в подорож ігровим світом та локаціями Зони, процесом кінематографічної режисури та вперше пройдіть сюжетний квест на Болотах. Давайте занурюватись, сталкери! …
? Чарговы трэйлер Harry Potter: Quidditch Champions ад Warner Bros. Games
У трэйлеры былі прадстаўлены тры новыя арэны школ Басбатонс, Дурмстранг і Хогвартс!
Арэны для квідычу выглядаюць досыць прыгожа, а вось да ґеймплэю ў шматлікіх ґеймераў ўсё яшчэ ёсьць пэўныя пытаньні.
Нагадаем, што гульня павінна выйсьці 3-га верасьня на PC, PlayStation 4/5, Xbox One/Series, та Nintendo Switch.
❓А ці чакаеце вы спартыўны сімулятар па квідычу?
YouTube
Harry Potter: Quidditch Champions - Official Trailer - Triwizard Schools Showcase
[Re-Uploaded due to Export Issue] Welcome to the Triwizard Schools Quidditch Cup! Soar through the Pyrenees Mountain Valley at the Beauxbatons Academy of Magic, race for the Snitch under the Northern Lights at the Durmstrang Institute and celebrate a well…
? Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: Intravenous
Intravenous — увайдзіце ў сусьвет Intravenous у ролі Стыва Роббінса — адпомсьціце за сьмерць вашага брата, сьмерць якога на руках наркаманаў. Укараніцеся ў кругі крыміналу пад прычыненьнем цемры, або ўварвіцеся з аўтаматам у руках і бронекамізэлькай на грудзях.
Распрацоўнік — Explosive Squat Games (Летува)
❗️Прпанова скончыцца праз 3 гадзіны.
«Віт!» — новы мабільны дадатак для знаёмстваў, створаны беларусамі адмыслова для беларусаў
Сёння выйшаў ў свет новы мабільны дадатак пад назвай «Віт!», які можа зрабіць жыццё беларусаў крышачку лепшым. Мэта дадатку дапамагаць знаёміцца, ствараць сувязі. Для каго гэты дадатак?
Жыхарам дыаспары «Віт!» можа дапамагчы пазнаёміцца з суседзямі-беларусам, знайсці сяброў для дзіцяці, ці кампанію для сумесных актыўнасцяў.
Ў Беларусі з дапамогай дадатку можна знайсці кампаньёнаў для практыкі беларускай мовы. Таксама ёсць мапа ўстаноў, дзе вас дакладна абслужаць па-беларуску. З цягам часу мапа будзе пашырацца.
Таксама, канешне, даступныя і рамантычныя знаёмствы.
Асаблівасці дадатку
⭐️ Бясплатны доступ да ўсіх функцый - тое што ў іншых лічыцца прэміўмам, у «Віт!» даступна адразу кожнаму.
⭐️ Інтэрфэйс цалкам на беларускай мове
Спампаваць дадатак
*?*** Версія для iOS
*?***Версія для Android
Самыя хуткія карыстальнікі: калі ласка, не здзіўляйцеся напачатку пабачыць нешматлікую колькасць людзей са свайго гораду, проста трошачкі пачакайце.
Вы таксама можаце паскорыць напаўненне, калі распаўсюдзіце інфармацыю пра «Віт!» непасрэдна ў сваёй лакацыі.
Тэхнічная падтрымка @vit_app_bot
? Стваральнікі Little Nightmares рыхтуюць анонс новай гульні
Выдавецтва THQ Nordic падчас сваёй прэзентацыі Digital Showcase 2024, паказалі тызер новага праекта ад студыі Tarsier (стваральнікі змрочнай галаваломкі Little Nightmares).
Аб новай гульні студыі практычна анічога не вядома, за выключэньнем таго, што яе распрацоўка вядзецца з 2021 году й гэта зноў будзе даволі змрочны праект (апошняе пацьвярджае й новы ролік).
Паўнавартасны анонс гульні можна чакаць на цырымоніі адкрыцьця gamescom 2024, якая пройдзе 20 жніўня.
Нагадаем, што студыю Tarsier у 2019 годзе купіла Embracer Group, пасьля чаго кампанію падзялілі зрабіўшы асноўны склад часткай кампаніі Coffee Stain & Friends, якая займаецца інды-гульнямі й нізкабюджэтнымі праектамі.
Правы на Little Nightmares засталіся ў Bandai Namco, і над трэцяй часткай серыі зараз працуе Supermassive Games.
YouTube
Unannounced Tarsier Studios Project Teaser
They're coming. From the creators of Little Nightmares I & II comes an entirely new vision, unlike anything you've seen before. Find out more at Gamescom Opening Night Live, Tuesday August 20, 11am PT/8pm CEST.
⚡️ Стваральнікі This Is the Police анансавалі яшчэ адзін свой праект — The Eternal Life of Goldman
Дасьледуйце багаты на сюрпрызы Архіпэляг і адолейце загадкавае Боства ў гэтым намаляваным ад рукі ґрандыёзным прыгодніцкім плятформеры, выкананым у клясычнай тэхніцы пакадравай анімацыі.
Дата рэлізу не называецца.
Гульня павінна выйсьці на PC, Nintendo Switch, PlayStation 5 і Xbox Series.
✅ Заяўлены пераклад на беларускую мову!
Асобна нагадаем пра іншы анансаваны праект студыі Weappy — Hollywood Animal.
YouTube
The Eternal Life of Goldman | Announcement Trailer
The Eternal Life of Goldman is a vibrant yet dark platformer adventure that weaves together legends, fairy tales and myths. Explore a vast hand-drawn Archipelago, inspired by ancient fables and depicted in classic frame-by-frame animation, and defeat a mysterious…
ℹ️ Самы маштабны збор у Беларусі. Бацькам трэба амаль $3 мільёны на выратавальны ўкол для сына.
У Арцёма сьмяротнае ґенэтычнае захворваньне — міяпатыя Дзюшена.
Пацыенты з такім дыягназам рэдка жывуць даўжэй 20 гадоў: з часам хворых чакае атрафія ўсіх цягліц і павольнае паміраньне.
У гэта складана паверыць, гледзячы на вясёлае дзіця, якое актыўна ўзьбіраецца па лесьвіцы ў кафэ. Зусім нядаўна ў яго бацькоў зьявілася надзея — "Элевідыс".
З адным "але": кошт выратавальнага прэпарата — $2,9 млн. І гэта самы маштабны збор на лячэньне, які праводзіўся ў Беларусі. На тое, каб пасьпець сабраць усю суму і зрабіць укол, у сямʼі засталося менш за год.
Усю інфармацыю аб тым, як дапамагчы сямʼі, можна знайсьці тут і тут.
Onlíner
Самый масштабный сбор в Беларуси. Родителям нужно почти $3 миллиона на спасительный укол для сына
Волонтеры прозвали Артема Подъяловского «самый дорогой мальчик Беларуси». У него смертельное генетическое заболевание — миопатия Дюшенна. Пациенты с таким диагнозом редко живут дольше 20 лет: со временем больных ждет атрофия всех мышц и медленное умирание.…
? Шукаем тэставальнікаў перакладу Stardew Valley (ПК) на беларускую мову!
Перакладніцкая праца завершана, і цяпер на мэце выпраўленне памылак і хібаў. Памагчы можа кожны ахвочы, далучайцеся:
✈️ Тэставальніцкі чат:
https://t.me/+sgwHSMRUMBk2MWNi
У чаце вы атрымаеце доступ да мода з перакладам (інструкцыі да ўсталёўкі прыкладаюцца).
?Калі ласка, паводле магчымасці пашырце гэты допіс у свае сацсеткі, каналы, і любым зацікаўленым у беларушчыне і Stardew асобам :) Чым больш будзе тэставальнікаў, тым якасней і хутчэй выйдзе пераклад!
Last updated 1 month, 1 week ago