Народная Амбасада Беларусі ў Італіі

Description
L’ambasciata popolare della Belarus in Italia

[email protected]
@talakaAPS
Advertising
We recommend to visit

‼️Welcome To Big Daddy Prediction Channel
Prediction Will Giving By Predictor From 10:00AM - 12:00AM

‼️Please Prepare The Enough Balance To Follow The Prediction And Play At Your Own Risk‼️

Last updated 2 weeks, 3 days ago

“Jesse Watters Primetime”🎙Tune in weeknights 7pm ET on Fox News Channel 🇺🇸 📰 MAGA!

Last updated 5 months, 2 weeks ago

pv @themainbaby

Last updated 2 years, 4 months ago

1 month ago

Дзякуй сенатарам Джуліа Тэрцы (Fratelli d'Italia) і Філіппа Сэнсі (Partito Democratico) за ўвагу да сітуацыі, што склалася з Марыяй Калеснікавай.

Словы падтрымкі і салідарнасці прагучалі падчас выступаў у Сенаце 11 верасня.

Марыя мае патрэбу ў нашай дапамозе. Кожны голас, кожны заклік вельмі важны для пашырэння інфармацыі пра яе. І кожны такі крок спрыяе магчымасці аднаўлення камунікацыі з палітычнай зняволенай і ўплывае на ейны лёс.

Таксама сенатары ўзнялі тэму падтрымкі Беларусі ў будучыні, узгадалі праблему палітычных зняволеных, падкрэслілі легітымнасць Святланы Ціханоўскай.

Мы вельмі ўдзячныя!

1 month ago

Адзін з варыянтаў дзеянняў у сённяшняй сітуацыі: атрыманне праязнога дакумента для iншаземцаў( il titolo di viaggio per i stranieri). Гэта афіцыйны дакумент, які выдае ўпраўленне тэрытарыяльнай паліцыі. Яго выдачу рэгулюе Артыкул 24 заканадаўчага дэкрэта…

1 month ago

Беларуска у Італіі атрымала першы пашпарт замежніка!
Народная Амбасада прапанавала пэўныя інструкцыіідакументы тым, хто меў намер атрымаць пашпарт замежніка без статуса міжнароднай абароны.

У выніку мы маем першы прэцэдэнт атрымання гэтага дакумента!

Выдатная навіна! Спадзяемся, гэта стане практыкай, а не выключэннем.

3 months, 2 weeks ago
**Заява Народных амбасадаў Беларусі аб змене …

Заява Народных амбасадаў Беларусі аб змене ў складзе Аб'яднанага Пераходнага Кабінета

Народныя амбасады Беларусі з павагай і ўвагай ставяцца да рашэння Валера Кавалеўскага скласці з сябе абавязкі намесніка кіраўніцы і прадстаўніка па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Валер Кавалеўскі зрабіў значны ўнёсак у дыпламатычную дзейнасць і ўмацаванне міжнароднага становішча дэмакратычнай Беларусі, што высока ацэнена Народнымі амбасадамі. Мы спадзяемся, што супрацоўніцтва працягнецца ў новым фармаце і будзе спрыяць далейшаму дасягненню нашых агульных мэтаў.

Народныя амбасады Беларусі сведчаць пра сваю гатоўнасць да супрацы з новым прадстаўніком па замежных справах у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце і выказваюць надзею на такое ж плённае ўзаемадзеянне, якое было дасягнута з Валерам Кавалеўскім.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

3 months, 2 weeks ago

Сябры, мы падрыхтавалі для вас беларускі уікэнд!

Як вы ўжо ведаеце, 13 ліпеня да нас завітае група KRIWI, каб разам адсвяткаваць Купалле ў Італіі!

А 14 ліпеня мы чакаем псіхалагіню Вольгу Вялічка з прэзентацыяй кнігі "Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме". Вольга падзеліцца гісторыямі дзяцей палітзняволеных, што яна сабрала за два гады сваёй працы. Кніга - яркае і жахлівае адлюстраванне свету сучасных беларускіх дзяцей.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Гутэнберг», у ёй - прадмова нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.

Даведацца больш можна на канале псіхалагіні.

Пасля прэзентацыі запрашаем усіх, хто хоча навучыцца майстэрству пляцення павукоў разам з Ірынай Новік!

Месца правядзення - Фларэнцыя (месца і час удакладняюцца, сачыце за навінамі!).

☝️Колькасць месцаў абмежаваная, таму спяшайцеся запісацца! [email protected]

3 months, 2 weeks ago
Сябры, далучайцеся да святкавання **Купалля ў …

Сябры, далучайцеся да святкавання Купалля ў Таскане!

Да нас завітае група "Kriwi", і мы разам заспяваем купальскія песні, спляцем вянкі і напоўнімся энергіяй зямлі.

Дата - 13 ліпеня. А вось месца правядзення пакуль удакладняецца - сачыце за навінамі!

Прапануем бела-чырвоны дрэскод - ці не выглядаюць дзяўчаты ў белых сукенках з чырвонымі пацеркамі чароўна і прыгожа? Ці не прывабныя хлопцы нашыя ў класічных вышыванках?

Уваход - сімвалічныя 10€, а дзеткам уваход вольны.

Пішыце нам у тэлеграм,каб мы ўнеслі вас у спіс удзельнікаў. Дзякуй!

5 months, 3 weeks ago

Просім дапамогі для сям'і, якая была вымушаная з'ехаць з Беларусі праз палітычны пераслед. Гэта сябры нашай асацыяцыі. Давайце падтрымаем сваіх!

*Потым раскажам,
як мы выжылі, як змаглі,
што нас вяло на вуліцы,
што вяртала дадому,
за каго мы запальвалі
свечкі штовечар,
пра летапісы нашых жыццяў
у лістах зняволеным,
як, ідучы па вуліцах, уздымалі вочы
на вокны, баючыся не далічыцца,
хто насамрэч перамагаў
у нашых снах
і куды мы сыходзілі па начах,
замест таго, каб кахацца.

Ганна Комар.*

https://bysol.org/be/private/ovchinnikovfamily/?ref=ytu5q6

bysol.org

Фінансавая дапамога сям'і Аўчыньнікавых, з’ехаўшых праз палітычны пераслед, каб уладкавацца на новым месцы

Ганна падтрымлівала палітвязняў лістамі і прадуктовымі перадачамі, праз што была затрыманая. Разам з сям’ёй пакінула Беларусь нават без пашпарта і зараз шукае фінансавай дапамогі.

***❗*****Просім дапамогі для сям'і, якая была вымушаная з'ехаць з Беларусі праз палітычны пераслед.** Гэта сябры нашай асацыяцыі. Давайце падтрымаем сваіх!
5 months, 3 weeks ago

Яшчэ засталося крыху часу, каб падацца на стыпендыю,  што вылучыў універсітэт Балонні для жыхароў Усходняй Еўропы . Сумма стыпендыі - 4500€, усяго вылучана 10 стыпендый.

Падацца даволі проста: трэба зарэгістравацца на сайце ўніверсітэта і ўнесці неабходныя данныя. Узрост, з якога можна падавацца - не менш за 30 гадоў. Сярэдні гадавы даход мусіць быць ніжэй за 35.000€. Больш падрабязна чытайце па спасылцы на італьянскай і англійскай мовах. Дэдлайн 30 красавіка!

?Спяшайцеся падацца! Поспехаў!

https://bandi.unibo.it/s/diri/bando-international-talents-unibo-gre-borse-di-studio-per-studenti-internazionali-che-si-immatricolano-ai-corsi-di-laurea-magistrale-dell-alma-mater-studiorum-universita-di-bologna-per-l-a-a-2024-25/view

Università di Bologna

Bando International Talents @unibo- GRE borse di studio per studenti internazionali che si immatricolano ai corsi di laurea magistrale…

***❗***Яшчэ засталося крыху часу, каб падацца на стыпендыю, што вылучыў універсітэт Балонні для жыхароў Усходняй Еўропы . Сумма стыпендыі - …
5 months, 4 weeks ago

Як вы сутыкаецеся з праблемамі пры атрыманні ўцекацтва (адсутнасць ВНЖ, доўгі час чакання камісіі, немагчымасць атрымаць дату падачы на ўцекацтва), звяртайцеся да нас! Мы маем станоўчы досвед вырашэння гэтых пытанняў.

Але варта адзначыць: працэс атрымання статуса ў Італіі даволі доўгі. Раім набрацца цярпення і не губляць надзею!

7 months, 3 weeks ago
Мы - беларусы, і наша мова …

Мы - беларусы, і наша мова - беларуская! Віншуем са святам роднай мовы! ??

Siamo bielorussi e la nostra lingua madre è il bielorusso! Congratulazioni per la Giornata internazionale della Lingua Madre!

We recommend to visit

‼️Welcome To Big Daddy Prediction Channel
Prediction Will Giving By Predictor From 10:00AM - 12:00AM

‼️Please Prepare The Enough Balance To Follow The Prediction And Play At Your Own Risk‼️

Last updated 2 weeks, 3 days ago

“Jesse Watters Primetime”🎙Tune in weeknights 7pm ET on Fox News Channel 🇺🇸 📰 MAGA!

Last updated 5 months, 2 weeks ago

pv @themainbaby

Last updated 2 years, 4 months ago