Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 1 month ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 week, 3 days ago
Здароўкі! Казаў раней, што рух як падыход да штодзённага жыцця прымянімы і ў генерацыі ідэяў, і ў вырашэнні задач, у гутарках і вандроўках, і шмат дзе яшчэ.
Увесь студзень актыўна даследаваў... пісанне ад рукі (?), гутару з людзьмі. І захацеў зрабіць са сваім досведам штось, што будзе дапамагаць тым, хто ў творчым тупіку, хто ў нудзе, у няўпэўненасці або хто адчувае сябе супер залежным ад новых тэхналогіяў.
З 10 год прымяняю розныя метады пісаць ад рукі, у тым ліку прасторавыя, геаграфічныя, каб вырашаць штодзённыя задачы і жыць цікавейшае, гуллівае і займальнае жыццё.
У 2024 я ствараю 1-ы ў свеце неэлектронны тэхна стартап, неэлектронную аперацыйную сістэму (як windows, але без кампа) - якая будзе дапамагаць у цікавым вырашэнні штодзённых творчых і руцінных задач і па-новаму бачыць жыццё.
Запісаў першае за год відэа - з гісторыяй і парадамі! На ангельскай, але спецыяльна для вас зрабіў добрыя субтытры. Запрашаю сачыць за новым рухам, будзе весела!
Прыгода свайго раёну (3 парады)
Пераехалі нядаўна ў цэнтр - а насамрэч, у стары раён збоку цэнтральнага цэнтру. Учора вадзіў сваю каханую па гэтай частцы гораду. Я та тут ужо амаль кожны завулак ведаю - у мяне тут студыя ўжо некалькі месяцаў, і большасць працоўных і мастацкіх справаў адбываецца тут ужо з лета. Гэты малы параднік я пішу для сябе ў такой жа ступені, як і для цябе, бо сам хачу вынесці найбольш карысці, цікаўнасці і паэтыкі з месца, куды пераехаў.
Тэорыя:
Чым лепей і дэталёвей даведаешся месца, дзе жывеш, тым лягчэй жыць. Ведаеш, дзе ў пары крокаў надрукаваць дакумент, дзе робяць лепшы хлеб, дзе можна зручна пастрыгчыся (я вось два гады лысым хадзіў, а апошія месяцы спрабую розных майстроў), дзе трэба вельмі ўважліва сачыць, каб не трапіць пад машыну, і дзе цікава было б схадзіць на культурную падзею. Факт, што многія з гэтых рэчаў вакол сябе прасцей адшукаць ходзячы па вуліцы, чым ходзячы па інтэрнэце. Да таго ж, у кожнага месца хапае сваіх загадак і пабочных квэстаў, за якія можна бы і ўзяцца і, напрыклад, моцна дапамагчы суседзям па доме, вуліцы ці раёне.
Практыка:1. Абазнач, дзе ўвогуле 'твой раён'. Што ты лічыш часткай свайго раёну, а што не? Якія мясцовыя арыентыры аддзяляюць твой раён ад нейкіх суседніх, і чаму? Адкажы на гэтыя пытанні ў галаве або на паперы (а найлепей нават з мапай) - высновы могуць быць цікавымі!
2. Мінімум раз на пару месяцаў (а лепей часцей). А лепей, прама сёння ці заўтра (тым больш, нядзеля!) адпраўся на прагулянку па сваім раёне, без асаблівых мэтаў, проста так. Назаву гэта жартаўліва разведкай, але па факце гэта так - ты разведваеш, што адбылося, змянілася, палепшылася і пагоршылася, адкрылася і закрылася, і ўвогуле што новага ты можаш заўважыць у непасрэднай блізкасці да свайго дому.
3. Асобна знайдзі пару загадак ці квэстаў (індывідуальных ці актуальных многім) - адкуль пастаянна ідзе гэты шум і што з ім зрабіць? Што можна зрабіць з ападаючымі з даху аб'ектамі? Што адбываецца ў гэтым месцы, якое адкрыта пару разоў на тыдзень? Чаму ў гэтым пад'ездзе штомесяц перафарбоўваюць усе сцены? Дзе на раёне расце карысная расліна? Якія шляхі і скарачэнні шляхоў у нас я яшчэ не ведаю ці не выкарыстоўваю?
Такім чынам, у базавых стасунках са сваім раёнам я бы вызначыў тры практыкі - вызначэнне, разведванне і загадкі/невядомае. Калі ты нядаўна пераехаў ці пераехала, можаш пачаць асваенне новых месцаў з гэтага, а калі жывеш тут даўно - прарабляй гэта прыкладна раз на месяц. Так, і вызначаць межы таксама можна некалькі разоў. часам адчуванне таго, што свой раён а што не, змяняецца з розных прычын, і разведку з загадкамі можа быць цікава праводзіць рэгулярна - самастойна ці з кампаніяй.
Таму выходзь з дому і рабі рух!
Чытайце вершы. Прычым не разбірайце, не абдумвайце, а проста чытайце - вось як нібы фотаздымкі глядзіце. Кепскія, добрыя, беларускія! замежныя, пераклады і арыгіналы.
Ужо гадоў пяць, як выходжу ў горад, абавязкова бяру з сабой які-небудзь зборнічак. Большасць маіх любімых вершаў я ўпершыню прачытаў седзячы ці ходзячы ў горадзе. Чаму? Ну, прыгожа ж.
Калі надакучыла бачыць вакол банальнасць, шэрасць і нецікавасць - змяняй спосаб бачання.
Каб жыць прыгожа і ў прыгожым месцы, а таксама будаваць з наваколлем добрую сувязь - варта на розныя сферы жыцця пачаць глядзець з новых пунктаў гледжання. Прычым не абстрактна, а ў канкрэтных кроках і дзеяннях.
У руху мы ў асноўным даследуем і адкрываем новы спосаб жыць і перамяшчацца па горадзе, але такі падыход добра бы распаўсюдзіць і на іншыя сферы свайго жыцця на практыцы!
Стараюся такога прынцыпу прытрымлівацца ажно з дзяцінства - у сваім мастацтве, у кіно і відэа, праектах і задумах, і ў штодзённасці.
Ад дзіцячага ўзросту мяне задзяўбала уныласць і нуда, таму і раблю - рух, вершаформы, кіно, мастацтва, даследаванні, каб адкрыць новыя спосабы бачыць свет, для сябе і іншых. Па выніку мне і маім блізкім ніколі не уныла? а цікава, клёва і ачмурэнна.
Веру, што прыгажосць (у сваім спосабе бачання) і далучанасць да свайго праз дзеянні патрэбна беларусам, і не толькі беларусам - асабліва цяпер. А як лічыш ты?
? На днях выступіў ужывую ў Гданьску! На Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, на цікавую і цікаўную публіку. Распавядаў пра рух; як засвоіць горад, у якім жывеш, і адкрыць яго з новага боку.
Менавіта гэта тут мы з вамі спрабуем адкрываць, крок па кроку.
Апісаў даследаванні, досвед папярэдніх пакаленняў, гульню ў рух і далейшы прагрэс. Праз увесь мой выступ праходзіла асноўная думка, але, па праўдзе - я яе недараскрыў! А гэта адна з галоўных думак гэтага каналу ?
Накідайце сардэчак, апублікую і патлумачу.
? А што, калі я скажу, што горад перад табой - зусім не тое, што ты бачыш вачыма?
Ты часта ведаеш, што знаходзіцца прама ад цябе, нават калі наперадзе вялікі будынак, ты скажаш, што за ім. Можа, пакажаш, у якім баку цэнтр. Дзе ад цябе прыкладна прыпынак. Які раён знаходзіцца вось па той вуліцы далей. Што знаходзіцца за табой, адкуль ты прыйшоў.
Мы носім у галаве гіганцкую, маштабную, шматгігабайтную мадэль горада, часткі якой тут ды там узнікаюць у памяці, як ёсць патрэба. А часам не ўзнікаюць. Горад - ніколі не чысты ліст, не толькі тое, што перад ?, нават калі тут упершыню і мапы не бачыў. І нат' калі ходзіш толькі па навігатары, гэтая мадэль ёсць!
Як наступны раз кудысьці пойдзеш ці паедзеш, спыніся і запішы хоць у тэлефон хоць у нататнік - што ты можаш сказаць пра тое, што вакол цябе, акрамя таго, што ты бачыш вачыма. Чым болей апішаш - тым будзе прасцей зразумець розныя невідавочныя фішкі, якія можна выкарыстоўваць на сваю карысць штодня. І тым прасцей будзе паглядзець на горад з новага боку.
Толькі што ўпершыню дайшоў да новага дому са сваёй студыі ў тапачках, яшчэ і ў краму на суседняй вуліцы зайшоў.
Новы спосаб руху? ?
Заўважалі, як змяняецца пункт гледжання на горад, у залежнасці ад таго, у якой яго частцы ты жывеш, працуеш і ўвогуле бываеш?
Я зараз пераязджаю ў іншую частку гораду, і чарговы пераезд проста разносіць мне мозг тым, як горад нібыта пачынае функцыянаваць іначай у штодзённым жыцці і нештодзённым таксама.
Называю гэта пунктам адліку. гэта літаральна як нулявы кіламетр, толькі ў галаве, вельмі асабісты і без жартаў унікальны.
Не толькі з пераездам ён можа змяняцца, а нават банальна з тым у які спортзал ці ў якую царкву ці ў які бар ты раптам пачынаеш часта хадзіць. То бок пункты адліку бываюць розныя па значнасці, больш і менш сталыя і трывалыя. А вось як выкарыстоўваць гэту фічу ўспрыяцця гораду на сваю карысць, разбяру крыыыышачку пазней.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 1 month ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 week, 3 days ago