Why Pay for Entertainment? Access Thousands of Free Downloads Now!

WarsawŠpacyr (гід Варшава)

Description
Бадзёрыя шпацыры па польскай сталіцы зь беларускім акцэнтам;)
Спасьцігаем цудоўную Варшаву разам!

Замовіць: +48780792440
@spacyrujma
Instagram: https://www.instagram.com/warsawspacyr_gid_warsaw?igsh=bnR5aHR2bzZ6dm83
Advertising
We recommend to visit

Провалы брендов, истории с маркетплейсов и (не)много любви к Райану Гослингу.

Высокоранговый канал про диджитал.

Предложка: @ryanrunbot

Реклама: @NeuroDenis

Last updated 2 days, 12 hours ago

Last updated 1 month, 1 week ago

Рецепты на огне 🔥

По рекламе ➡️ @nastyakrivova

Last updated 10 months, 1 week ago

3 weeks, 1 day ago

Na Biełałiency dzień nia dzień biez dzikoŭ

3 weeks, 2 days ago

Takoj pahodaju pravodzić ekskursii - čystaja asałoda👌

3 weeks, 4 days ago

ЧЫРВОНЫЯ МАКІ/ČYRVONYJA MAKI (CZERWONE MAKI)

Сёньня працягнуў сваё знаёмства з польскім кінематаграфам, паглядзеўшы ў кіно стужку "Чырвоныя макі", рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча.

Фільм прысьвечаны найважнейшай і самай кравапралітнай бітве Другой сусьветнай вайны на Заходнім фронце - бітва пад Монтэ-Касіна, у якой галоўную ролю ўзяў ня сябе 2-гі польскі корпус пад камандваньнем генэрала Ўладзіслава Андэрса. Пасьпяховы штурм Монтэ-Касіна (а менавіта пагоркаў з кляштарамі, дзе замацаваліся немцы), адкрыў шлях на Рым. Для палякаў гэта была таксама спроба вяртаньня вайсковага гонару, пасьля няўдалай верасьнёўскай кампаніі 1939 г. Аднак перамога дасталася цаной вялікіх страт. Больш за 1000 жаўнераў Андэрса загінулі і каля 3000 атрымалі раненьні...

Празь сюжэтную лінію галоўнага героя - Ендрыка Загорскага - 17-гадовага юнака, які разам з корпусам пакінуў СССР - нас пагружаюць у гістарычны кантэкст карціны, не забываючы пра драму і лінію каханьня. Драматычны накал і батальныя сцэны, на мой дылетанцкі погляд, пастаўлены дужа якасна. Як і жудасныя кадры з палявых шпіталяў... На маю думку, падобныя стужкі перад усім павінны раскрываць антычалавечнасьць і жах вайны. І ў Маках з гэтым усё як мае быць.

Ну й адсылкі на рэальныя пэрсаналіі, некаторыя зь якіх так ці інакш зьвязаны зь Беларусьсю. Напрыклад "пан рэпартэр", прозьвішча якога ніколі не называецца, але ж відавочная адсылка на Мэльхіёра Ваньковіча, ураджэнца в. Калюжыца на Меншчыне, славутага польскага рэпартэра і сваяка вядомага мастака Валенція Ваньковіча.

Той жа пан рэпартэр робіць адсылку на аўтара Каханка Вялікай Мядзьведзіцы, Сяргея Пясецкага, вядомага ракаўскага кантрабандыста і пісьменьніка. Увогуле, ў корпусе ваявала шмат ураджэнцаў заходніх беларускіх земляў. Для некаторых, Монтэ-Касіна зрабілася апошнім прытулкам...

Ды й спадар Андэрс, на пачатак Другой сусьветнай камандаваў Наваградзкім кавалерыйскім корпусам...)

Карацей, пакуль толькі станоўчыя ўражаньні ад польскага кінематаграфа! Чырвоныя макі з чыстым сумленьнем раю да прагляду👌

П.С. наведваньне польскіх кінатэатраў - павялічэньне слоўнікавага запасу☝️
Цікава было ўчуць слова "Мakoroniarze", якое добра разумееца ў геаграфічным кантэксьце карціны))

4 weeks, 1 day ago

ІДЭЙНЫ ПРАМЕНЬ ПАЎСТАНЬНЯ 1863 Г.

21 красавіка 1833 г. у вёсцы Мастаўляны на Гарадзеншчыне нарадзіўся Віктар Каліноўскі - гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага, і бадай ягоны галоўны ідэйны натхняльнік.

Сярэднюю адукацыю Віктар Каліноўскі атрымаў у Сьвіслацкай(да нядаўняга часу гімназія насіла імя Кастуся Каліноўскага) і Гарадзенскай гімназіях, а пасьля паступіў на мэдыцынскі факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, аднак лекарам ня стаў, таму што прызваньнем ягоным была гісторыя.

У 1856 годзе разам з Кастусём ён пераехаў з Масквы ў Пецярбург, дзе атрымаў дазвол працаваць у аддзеле рукапісаў Імпэратарскай Публічнай бібліятэкі. Там Віктар з усёй адказнасьцю выконваў даручэньні Віленскай Археалягічнай камісіі, займаўся выяўленьнем і капіяваньнем розных рукапісаў, што тычыліся гісторыі Беларусі і Літвы, адначасова вёў самастойныя даследваньні па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, а таксама гісторыі сялянскіх рухаў Беларусі і Украіны XVIII ст. Адначасова Віктар Каліноўскі разам з Кастусём быў чальцом канспіратыўнай Пецярбурскай рэвалюцыйнай арганізацыі, больш таго, належаў да яе кіраўніцтва.

Віктар Каліноўскі быў заўзятым бібліяфілам. За шэсць гадоў свайго знаходжаньня ў Пецярбургу ён сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг на шасьці мовах: польскай, лацінскай, францускай, нямецкай, расейскай і беларускай. Пераважная большасьць іх была прысьвечана розным праблемам гісторыі ВКЛ і Польшчы.

Віктар Каліноўскі не застаў вызвольнае паўстаньне 1863 г. Увосень 1862 ён захварэў на сухоты, выехаў да бацькі ў фальварак Якушоўка пад Ваўкавыскам, дзе й сканаў...

Пахаваны на Сьвіслацкіх могілках(сучасная Гарадзеншчына).

Выява - Радыё Рацыя.

4 weeks, 1 day ago
WarsawŠpacyr (гід Варшава)
1 month ago

САПРАЎДНЫ БЕЛАРУСКІ АКАДЭМІК

19 красавіка 1881 г. у вёсцы Такары Берасьцейскага павету нарадзіўся славуты беларускі гісторык, грамадзкі й палітычны дзяяч, першы прэзыдэнт беларускай Акадэміі навук - Усевалад Ігнатоўскі.
Актыўна ўключыўся ў палітычную барацьбу ў 1917 г., чалец партыі Эсэраў і БСГ.
Да апошняга падтрымліваў палітыку беларусізацыі, прынцыпова адмовіўся ўдзельнічаць у савецкай дэлегацыі падчас падпісаньня Рыскай дамовы 1921 г.
Зрабіў сур'ёзны ўнёсак у разьвіцьцё гістарычнай навукі ў Беларусі.
Падчас кампаніі супраць нацыянал-дэмакратызму пазбаўлены пасады ў АН, ў 1931 г. выключаны з партыі.
Выклікаўся на допыты ў ДПУ. Пасьля аднаго зь іх скончыў жыцьцё самагубствам. Паводле другой вэрсіі быў застрэлены супрацоўнікамі ДПУ ў сваім доме.
Пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.

SAPRAŪDNY BIEŁARUSKI AKADEMIK

19 krasavika 1881 h. u vioscy Takary Bieraściejskaha pavietu naradziūsia słavuty biełaruski historyk, hramadzki j palityčny dziajač, pieršy presydent biełaruskaj Akademii navuk - Usievaład Ihnatoūski.
Aktyūna ūklučyūsia ū palityčnuju baraćbu ū 1917 h., čalec partyi Eseraū i BSH.
Da apošniaha pasteymlivaū palityku biełarusizacyi, pryncypova admoviūsia ūdzielnučać u savieckaj delehacyi padčas padpisańnia Ryskaj damovy 1921 h.
Zrabiū surjozny ūniosak u raźvićcio histaryčnaj navuki ū Biełarusi.
Padčas kampanii suprać nacyjanał-demakratyzmu pazbaūleny pasady ū AN, u 1931 h. vyklučany z partyi.
Vyklikaūsia na dopyty ū DPU. Paśla adnaho ź ich skončyū žyćcio samahubstvam. Pavodle druhoj versii byū zastreleny supracoūnikam DPU ū svaim domie.
Pachavany na Vajskovych mohiłkach u Miensku.

1 month, 1 week ago
Siońnia znajomiŭ z Varšavaj cudoŭnuju hrupu …

Siońnia znajomiŭ z Varšavaj cudoŭnuju hrupu z cudoŭnaj Vilni💪

Dziakuj za ŭvahu j pačastunki!)

1 month, 1 week ago
Niebłahaja reklama!

Niebłahaja reklama!

1 month, 1 week ago

Пра незвычайны варшаўскі бар

https://t.me/sodalookchat/4319

Telegram

Посмотрим "По другому" in Наш чат

«Нетурист» в Варшаве Наш новый видеопроект. Кто знает свою страну и город лучше, чем местные жители?Они поделятся с тобой некоторыми секретами о том, чем можно заняться и куда стоит пойти! Получи рекомендации из первых рук и обнаружь скрытые жемчужины прекрасного…

1 month, 2 weeks ago
Pryjemnyja haścincy z domu***🔥***

Pryjemnyja haścincy z domu🔥

We recommend to visit

Провалы брендов, истории с маркетплейсов и (не)много любви к Райану Гослингу.

Высокоранговый канал про диджитал.

Предложка: @ryanrunbot

Реклама: @NeuroDenis

Last updated 2 days, 12 hours ago

Last updated 1 month, 1 week ago

Рецепты на огне 🔥

По рекламе ➡️ @nastyakrivova

Last updated 10 months, 1 week ago