Ёсць пытанне

Description
Мы робім незалежныя сацыялагічныя даследаванні.
Сайт: https://narodnae-apytanne.info/

Сувязь:
[email protected]
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 months, 1 week ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 weeks, 4 days ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

2 months, 2 weeks ago
**Ці трэба супрацоўнічаць з расейскай дыяспарай? …

Ці трэба супрацоўнічаць з расейскай дыяспарай? Адказы з сацыялагічнага апытання

Ці камунікуюць беларусы_кі і расейцы_кі ў замежжы? Ці карысна магчымая супраца беларускіх дэмакратычных сілаў і расейскай апазіцыі? Генадзь Коршунаў шукае адказы ў даследаванні ініцыятывы «Ёсць пытанне». Яно прайшло ў верасні 2024 і ахапіла 532 чалавекі прадэмакратычных поглядаў. Галоўныя высновы:

? Ад 35% да 70% апытаных у залежнасці ад краіны пазначылі, што побач ёсць шмат расейцаў_ак (выключэнне — Польшча). Аднак досведу камунікацыі з імі мала: «камунікуем досыць часта» — толькі 8%.

? Больш за 2/3 рэспандэнтаў_к не змаглі нічога сказаць пра супрацу беларускай і расейскай дыяспар. Амаль столькі ж не ведаюць, ці будзе такая супраца карыснай для беларусаў_к.

? А ці будзе карысна развіваць адносіны беларускіх дэмсілаў і расейскай апазіцыі? За тое, што такая супраца можа прынесці плён, выказаліся 21% апытаных, тое, што яна будзе не вельмі карыснай, а то і шкоднай для беларусаў_к, адзначылі 20%.

? Чытайце артыкул цалкам.

2 months, 3 weeks ago
**Ці санкцыі адштурхоўваюць беларусаў\_к ад еўрапейскага …

Ці санкцыі адштурхоўваюць беларусаў_к ад еўрапейскага выбару?

Чэргі на мяжы Беларусі і ЕС, санкцыі і складанасці ў атрыманні візаў — ці гэта адштурхоўвае ад Еўрасаюза і ці становіцца РФ больш прывабнай для падарожжаў і працы?

Пераможцы «Лабараторыі даследаванняў» ЦНІ разам з ініцыятывай «Народнае апытанне» паспрабавалі знайсці адказы. Для гэтага быў выкарастаны апытальны эксперымент: ён дазваляе ўбачыць, як мяняюцца пазіцыі рэспандэнтаў_к пасля нейкага ўздзеяння, напрыклад, «напамінаў» пра пэўныя падзеі. Вось некалькі высноваў:

? «Пазітыўныя» навіны пра Расію (напр., адукацыйныя гранты) амаль не ўплываюць на вобраз і жаданне будучай супрацы з ЕС.

? А вось пасля «негатыўнай» інфармацыі пра ЕС (напр., цяжкасці з атрыманнем візаў) рэспандэнты_кі больш арыентуюцца на саміх сябе, але не глядзяць у бок Расіі.

? Пераважная большасць (70-80%) пры любым раскладзе абірае ЕС.

? Чытаць артыкул цалкам

4 months, 3 weeks ago
**Як вы ацэніваеце стан беларускай дыяспары, …

Як вы ацэніваеце стан беларускай дыяспары, ці трэба беларускім НДА супрацоўнічаць з украінскімі і расейскімі і паміж якімі групамі беларусаў_к ёсць супярэчанні? Новае апытанне

Ініцыятыва «Народнае Апытанне» запускае чарговае даследаванне прадэмакратычных беларусаў і беларусак. Новая анкета прысвечана шэрагу пытанняў як для беларусаў_к замежжа, так і для тых, хто жыве ў Беларусі. Як вы адаптуецеся ў новай краіне, як бы вы ацэнілі стан беларускай дыяспары, ці трэба ёй развіваць супрацоўніцтва з украінскімі і расійскімі НДА і не толькі. Асобныя блокі даследавання месцяць пытанні пра тое, ці існуюць адрозненні і супярэчанні паміж рознымі групамі беларусаў і беларусак, а таксама пра некаторыя палітычныя погляды.

Удзельнічайце на зручнай вам платформе!
? Прайсці апытанне ў Telegram
? Прайсці апытанне ў Viber

? Каб прайсці новае апытанне, можа спатрэбіцца выдаліць бот і адкрыць/падпісацца на яго зноў.

? Спасылкі на Народнае Апытанне прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што мы прапануем для вашай бяспекі.

5 months, 3 weeks ago
**Амаль палова лічыць, што ў 2020 …

Амаль палова лічыць, што ў 2020 варта было перайсці да сілавых дзеянняў, столькі ж не згодныя, што пратэст прайграў. Вынікі апытання
Трэці год запар Цэнтр Новых Ідэй разам з «Народным апытаннем» ладзяць даследаванне аб стаўленні прадэмакратычных беларусаў і беларусак да пратэстаў 2020-2021 гадоў. Сёлета ў інтэрнэт-апытанні з 18 па 30 ліпеня паўдзельнічалі 318 чалавек у Беларусі і 701 — у іншых краінах. Вось галоўныя вынікі.

? Доля тых, хто не расчараваўся ў сваіх дзеяннях у 2020, не змяншаецца ў параўнанні з апытаннямі ў 2022 і 2023 гадах. Больш за 90% рэспандэнтаў_к дзейнічалі б так жа, як і тады, ці больш актыўна.

? Палова апытаных дагэтуль аспрэчвае ідэю аб тым, што пратэсны рух 2020 года атрымаў паразу. Яшчэ 46% хутчэй згодныя з гэтым тэзісам.

? Амаль палова апытаных (44%) лічыць, што ў 2020-м годзе трэба было пераходзіць да сілавога супраціву. Гэта 3-я па папулярнасці прычына, чаму пратэсты не дасягнулі сваёй мэты.

Даведацца больш пра вынікі апытання можна ў артыкуле Генадзя Коршунава па спасылцы.

6 months, 2 weeks ago
**Што вы думаеце пра падзеі жніўня …

Што вы думаеце пра падзеі жніўня 2020 праз 4 гады? Новае апытанне

Ініцыятыва «Народнае Апытанне» запускае новую хвалю даследавання прадэмакратычных беларусаў і беларусак. Анкета прысвечана чарговай гадавіне падзей, што адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Што беларусы і беларускі думаюць пра тыя падзеі праз 4 гады і як за гэты час змянілася іх грамадскае і прыватнае жыццё? Як паўплывалі падзеі 2020 года на ўспрыманне беларусаў як нацыі?

Частка апытання прысвечана таму, якую стратэгію для электаральнай кампаніі 2025 года мусяць абраць беларускія дэмакратычныя сілы.

Удзельнічайце ў апытанні на зручнай для вас платформе!
? Прайсці апытанне ў Telegram
? Прайсці апытанне ў Viber

? Для таго, каб прайсці новае апытанне, можа спатрэбіцца выдаліць бот і адкрыць/падпісацца на яго зноўку.

? Нагадваем, што спасылкі на Народнае Апытанне прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што мы прапануем для вашай бяспекі.

7 months ago

Чаму беларусы і беларускі (не) галасавалі на выбарах у Каардынацыйную Раду, і што яны думаюць пра яўку. Вынікі постэлектаральнага апытання ў графіках

Яшчэ раз падводзім рэзультаты нашага чэрвеньскага апытання прадэмакратычных беларусаў і беларусак пра выбары ў Каардынацыйную раду — у візуалізаванай форме. У апытанні паўдзельнічалі 313 рэспандэнтаў і рэспандэнтак з Беларусі і 662 — з іншых краін.

? Толькі 11% беларусаў і беларусак унутры краіны прагаласавалі на выбарах у КР. У замежжы такіх 57%.

? Большасць апытаных прынялі рашэнне ўдзельнічаць у галасаванні ці адразу пасля абвяшчэння аб тым, што выбары будуць (58% у Беларусі і 47% у замежжы), ці пасля з'яўлення спісаў для галасавання (13% у Беларусі, 30% у замежжы).

? Рашэнне НЕ галасаваць на выбарах у КР было прынята ў асноўным ці пасля абвяшчэння тэхнічных асаблівасцяў галасавання (34% у Беларусі, 31% у замежжы), ці адразу пасля абвяшчэння аб тым, што выбары будуць (16% у Беларусі і 18% у замежжы).

Вынікі цалкам у выглядзе графікаў можна паглядзець па спасылцы.

Flourish

Coordinational Council Post Elect

A Flourish story by narodny\_opros

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 months, 1 week ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 weeks, 4 days ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago