Радыё "Harodnia"

Description
📻 У эфіры Радыё “Harodnia”! 📻
На нашай хвалі беларуская музыка: яскравыя рэлізы, гісторыі гуртоў і афішы.
Advertising
We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 1 day ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 1 month ago

11 months, 4 weeks ago
**Праект гродзенскага музыкі Паўла Трыпуця Opteamist …

Праект гродзенскага музыкі Паўла Трыпуця Opteamist Project выпусціў новы трэк🎸 Інструментальны твор атрымаў назву Emigrant's story. Павел Трыпуць напісаў яго сумесна з польскімі музыкамі. Войтэк Піліхоўскі сыграў у кампазіцыі на бас-гітары, на клавішах - Арэк Грыка, а бубны - Тымак Крайняк.

*📻 Паслухаць Emigrant's story* *📻****👉 Павел Трыпуць* - гродзенскі музыка, гітарыст гуртоў VOLSKI і “Крамбамбуля”, а таксама лідар інструментальнага праекта Opteamist Project. У 2000-х гадах Павел быў адным са стваральнікаў гродзенскага гурта Stop Time. У 2019 годзе Opteamist Project выпусціў свой першы альбом Voices of Reality. Зараз Павел жыве ў Варшаве, дзе адкрыў сваю гітарную школу.

ПАДПІСАЦЦА НА РАДЫЁ "HARODNIA"

12 months ago
**Гурт “Петля Пристрастия” апублікавала новы сінгл …

Гурт “Петля Пристрастия” апублікавала новы сінгл - “Жыццё як жах”🎸 Адметнасць сінгла ў тым, што гэта першая песня гурта на беларускай мове. “Атрымалася. І нічога не спатрэбілася звышнатуральнага ў працэссе стварэння, яна выляцела лёгка, нібы ўжо даўно лунала ў паветры і трэба было яе толькі ўхапіць. Як птушка. Як жыццё. Як жах”, - напісаў гурт на сваёй старонцы ў Facebook.

👉 "Адзін з важных момантаў сінгла - “падыход да запісу кампазіцыі. Ці не ўпершыню ў гісторыі гурта вакал Чарапко схаваны так глыбока. Параўнайце, напрыклад, сінгл “Зелёный коридор” і новую песню. Прычын можа быць шмат, але галоўная, як мне падаецца, спроба схаваць такім чынам магчымыя фанетычныя хібы”, - напісаў у сваім Telegram-канале “Беларуская музыка” журналіст і музычны аглядальнік Аляксандр Чарнуха.

📻 Паслухаць сінгл “Жыццё як жах” 📻ПАДПІСАЦЦА НА РАДЫЁ "HARODNIA"

1 year ago
**У Гродне затрымалі музыку і вакаліста …

У Гродне затрымалі музыку і вакаліста кавер-гурта Fair Play Аляксандра ГайваронскагаЯго затрымалі на працоўным месцы. На пакаяльным відэа сілавікоў, музыка сказаў, што выступаў у адзенні з, нібыта, забароненай сімволікай. На відэа паказалі фотаздымкі Аляксандра ў цішотцы з гербам “Пагоня” і бел-чырвона-белым сцягам.

У красавіку 2023 года ў Гродне затрымлівалі былога бубнача гуртоў Dzieciuki і “КальЯн” Аляксандра (Сыра) Сыраежка.

1 year ago

☢️ Сёння 26 красавіка 2023 года чарговая гадавіна аварыі на чарнобыльскай АЭС.

👉 Самы час пераслухаць "неўміручую класіку" гродзенскага рока - песню гурта "КальЯн" - "Радыёактыўны снег".

1 year ago
***🎸*** Гродзенскі гурт “Грачи” апублікаваў выпусціў …

🎸 Гродзенскі гурт “Грачи” апублікаваў выпусціў новы сінгл. Песня атрымала назву “Лунатики”. Паслухаць твор можна тут.

ПАДПІСАЦЦА НА РАДЫЁ "HARODNIA"

1 year, 1 month ago
***👉*** У траўні 2023 года ў …

👉 У траўні 2023 года ў Гродне плануе выступіць расійскі гурт “КняZz”. Яго лідар - Андрэй Князеў (Князь), які да 2011 года быў адным з лідараў і фронтмэнаў гурта “Король и Шут”.

🎸 Некаторыя гродзенцы на хвалі новага расійскага серыяла "Король и Шут" плануюць наведаць канцэрт музыкі, які з 2017 года ўнесены ва ўкраінскую базу “Миротворець”.

❗️ Пасля анэксіі Крыма Расіяй, спявак неаднаразова ўдзельнічаў у фестывалях у Севастопалі і адмаўляў расійскую агрэсію супраць Украіны.

ПАДПІСАЦЦА НА РАДЫЁ "HARODNIA"#а_тело_пело

1 year, 1 month ago
**Сёння свае народзіны святкуе беларускі музыка …

Сёння свае народзіны святкуе беларускі музыка і фалькларыст Сяржук Доўгушаў🎉 Telegram-канал “Радыё Harodnia” шчыра віншуе Сяржука са святам, зычыць яму творчасга натхнення і плённай працы над новымі праектамі.

👉 Таксама, самы час перачытаць інтэрв’ю, якое мы рабілі з Сяржуком Доўгушавым у студзені 2023 года. У ім музыка распвёў пра жыццё ў ЗША і чаму ў нас больш магчымасцяў, чым у 1937 годзе. Прачытаць матэрыял можна тут.

1 year, 1 month ago
**Журналіст Аляксандр Чарнуха на сваім You-Tube …

Журналіст Аляксандр Чарнуха на сваім You-Tube канале “Міністэрства сепультуры” распавёў пра гродзенскі гурт WOE UNTO ME📺 У новым відэа журналіст зрабіў агляд на пяць гуртоў, якім бы “пазайздросцілі на захадзе”. У пяцёрку Чарнуха ўнёс гродзенскі гурт WOE UNTO ME. “Гурт існуе ўжо 16 год. І за гэты час музыкі запісалі тры паўнафарматныя альбомы. У гэтым годзе як раз выйшаў трэці, з лаканічнай назвай назвай, якую я нават не вазьмуся вымаваіць”, - сказаў журналіст.

📻 У альбом Along the Meandering Ordeals, Reshape the Pivot of Harmony увайшлі пяць кампазіцый, кожная — прыкладна па 12 хвілін. “Класічная гісторыя для дума. Але пры гэтым матэрыял вельмі разнастайны: тут вам і манатонны, пануры пахавальны дум, і меладычныя ўстаўкі з чыстым вакалам, якія ўжо не пра дум, а пра пост-метал, а месцамі Woe Unto Me можна нават пераблытаць з сучанымі запісамі Behemoth!”.

🎸 Паводле журналіста, матэрыял у гурта вельмі дасканала прапрпацаваны і небанальны. Гучанне песень шчыльнае і якаснае. А песні з альбома часам нагадваюць рознакаляровую мазаіку, але колеры ў ёй самыяя змрочныя. “Нейкім чынам яны не развальваюцца на дробныя кавалкі, а наадварот складаюцца ў манументальныя кампазіцыі”.

Паглядзець відэа цалкам можна тут

1 year, 1 month ago
***📻*** **Былы “Клуб (Не)Арганизаваных Бардаў”, а …

📻 Былы “Клуб (Не)Арганизаваных Бардаў”, а зараз народны калектыў аўтарскай песні і паэзіі “Аўторак” праводзіць прыём заявак на ўдзел у інтэрнэт-конкурсе “Зелёнка Онлайн” - 2023📝 Заяўкі прымаюць да 25 красавіка 2023 года. Азнаёміцца з правіламі, намінацыямі і прыслаць сваю кампазіцыю можна тут

1 year, 1 month ago
***🎸*** 6 красавіка 1997 года ў …

🎸 6 красавіка 1997 года ў Гродне адбыўся міжнародны фестываль “Губерталіі альбо рок-сустрэчы пры старым Каралеўскім Тракце”📻 Гэты фестываль адбыўся пры падтрымцы Фонда Сороса. Свае фанаграмы на фестываль прыслаў 21 гурт 5 з іх былі з Беларусі. Гран-пры фестываля прадугледжвала запіс кампакт-дыска за мяжой. Але ў выніку, палітызаванае журы нікому з выступоўцаў не прысудзіла нікому галоўны прыз.

На фота лідскі рок-гурт LSD - адзін з удзельнікаў фестываляПАДПІСАЦЦА НА "РАДЫЁ HARODNIA"

We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 1 day ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 1 month ago