Мова Нанова — Беласток

Description
Курсы беларускай мовы «Мова Нанова» ў Беластоку.

Кожныя два тыдні па панядзелках у хабе «Новая Зямля» ў Беластоку (Wyszyńskiego 6A) а 19:30.
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago

3 months, 1 week ago

Запрашаем далучыцца да вечара ўрыўкаў 360

Што гэта такое
Гэта сустрэча, падчас якой госці па чарзе зачытваюць урыўкі з кніг або іншых тэкстаў, якія іх натхнілі, абурылі або выклікалі любыя іншыя эмоцыі, і таму гэтым урыўкам хочацца падзяліцца з іншымі.

Сустрэча будзе адбывацца ў адным з бараў Беластока ў асобнай зале, каб можна было пачуць тэксты і пры жаданні абмеркаваць іх.

Удзел у івэнце можа быць двух фарматаў. Можна толькі слухаць урыўкі, якія чытаюць іншыя, і пры жаданні каментаваць. А можна прынесці свой урывак і зачытаць.

У кожным разе для ўдзелу неабходна зарэгістравацца. Запрашэнне на сустрэчу з указаннем месца вы атрымаецца на кантакт у тэлеграме, які далі пры рэгістрацыі. Рэгістрацыя працуе да 14 студзеня.

Удзел бясплатны. Вітаецца заказваць закускі і напоі ва ўстанове, дзе будзе сустрэча. На ўсялякі выпадак дадам, што прынесці сваё не атрымаецца.

Хачу прачытаць урывак
Выдатна! Калі ласка, абавязкова адзначце гэта ў форме рэгістрацыі і дадайце лінк на ваш урывак. Калі гэта частка вялікага тэксту — толькі на тую частку, якую будзеце чытаць.

Патрэніруйце чытаць уголас. Важна, каб ваш урывак пры чытанні займаў не больш за 6 хвілін. Пажадана, каб ён быў на беларускай мове. Пры жаданні вы можаце у некалькіх сказах дадаць, чаму выбралі менавіта гэты ўрывак.

Калі сустрэча?
Вечар адбудзецца ў чацвер, 16 студзеня, у адным з бараў Беластока. Пачатак а 19 гадзіне.

Лінк на рэгістрацыю

3 months, 3 weeks ago
*****🎄***** **Пятніца, 27 снежня, — вялікі …

*🎄 *Пятніца, 27 снежня, — вялікі калядны канцэрт Кацярыны Ваданосавай разам з яе гуртом у Беластоку!

У Беластоку пройдзе ўнікальны калядны канцэрт вядомай беларускай спявачкі Кацярыны Ваданосавай разам з яе гуртом. Гэтая падзея абяцае стаць сапраўдным святам музыкі і мастацтва, дзе спалучацца традыцыйныя беларускія інструменты з сучасным рок-гучаннем і пескаграфіяй.

🖼 Асаблівасцю канцэрта стане выступленне адной з найлепшых сэндарт-мастачак свету — Аляксандры Канафальскай, якая будзе ствараць жывыя пясочныя карціны падчас выканання песень, дадаючы візуальную магію да музычнага выступу.

🎸 Музыканты прадставяць унікальнае спалучэнне электрычнага року з выкарыстаннем цымбалаў і скрыпкі, што надасць канцэрту непаўторны каларыт і глыбіню.

Не прапусціце магчымасць акунуцца ў атмасферу каляднага цуда!

Калі: пятніца, 27 снежня 2024, 19:00
Дзе: Białystok Music Club, Beer4U, Legionowa 14/16
Квіткі тут ці на ўваходзе.

BMC у Facebook | BMC у Instagram | Beer4U

3 months, 3 weeks ago
***🎄*** **30 снежня 2024 — чацвёртыя, …

🎄 30 снежня 2024 — чацвёртыя, калядныя заняткі чацвёртага сезона «МОВЫ НАНОВА» ў Беластоку!

Якія традыцыйныя звычаі не крынж ужываць сёння? Што раней елі і пілі і чым увогуле займаліся ў калядны час? Пра гэта мы пагаворым на занятках, а госцяй, якая, зрэшты, і растлумачыць нам усю базавую базу, стане самая сапраўдная калядная каза!

Калі: панядзелак, 30 снежня 2024, 19:00
Дзе: Беларускі хаб «Новая Зямля» (Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A)
Уваход вольны, данаты вітаюцца :)

Нагадаем, што «Мова Нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.

4 months, 1 week ago
**16 снежня 2024 — трэція заняткі …

16 снежня 2024 — трэція заняткі чацвёртага сезона «МОВЫ НАНОВА» ў Беластоку!

На новых занятках даведаемся нешта новае пра калекцыянаванне марак. Наш госць — намеснік старшыні Беларускага таварыства філатэлістаў, журналіст Андрэй Мялешка. Бонус для ўдзельнікаў — напрыканцы заняткаў можна будзе паўдзельнічаць у падрыхтаванай нашым госцем разыгранцы!

Калі: панядзелак, 16 снежня 2024, 19:00
Дзе: Беларускі хаб «Новая Зямля» (Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A)
Уваход вольны, данаты вітаюцца :)

Нагадаем, што «Мова Нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.

4 months, 3 weeks ago
**2 снежня 2024 — другія заняткі …

2 снежня 2024 — другія заняткі чацвёртага сезона «МОВЫ НАНОВА» ў Беластоку!

Мы будзем размаўляць пра цымбалы — адзін з традыцыйных беларускіх музычных інструментаў. І не толькі размаўляць, але і слухаць! Нашай госцяй будзе Ганна Лепяшкевіч — музыка, былая выкладчыца і супрацоўніца філармоніі. Нянудная лекцыя пра цымбалы, жывое выкананне твораў розных эпох і стыляў — ці гэта ўжо не нагода правесці вечар панядзелка з «Мовай Нанова»?

Калі: панядзелак, 2 снежня 2024, 19:00
Дзе: Беларускі хаб «Новая Зямля» (Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A)
Уваход вольны, данаты вітаюцца :)

Нагадаем, што «Мова Нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.

5 months, 1 week ago

Сумуеце?

8 months, 1 week ago
**Дарагія сябры, мы звяртаемся да вас …

Дарагія сябры, мы звяртаемся да вас па дапамогу!

Беларускаму хабу «Новая Зямля» ў Беластоку, які дае магчымасць адбывацца неверагоднай колькасці беларускіх івэнтаў у горадзе, у тым ліку — курсам «Мова Нанова», патрэбная ваша падтрымка. Пляцоўцы як мінімум трэба перажыць жнівень, аплаціўшы арэнду за гэты месяц — а сума немалая, ажно 6 тысяч злотых.

Таму мы заклікаем падтрымаць Хаб любой сумай. Дапаможа кожны злоты! Гэта можна зрабіць тут: https://belhub.pl/index.php/donate.

Стваральнікі Хаба разлічваюць, што надалей пляцоўку працягнуць сістэмна падтрымліваць партнёры. Тым не менш, мы лічым, што і кожны з нас можа сваёй рэгулярнай падтрымкай паказваць, наколькі важная для беларусаў наяўнасць у Беластоку падобнай пляцоўкі.

9 months, 3 weeks ago
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago