Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago
Як галінка за ліст залаты, я – за кожны дзень
У трымценні шчымлівым трымаюся ўсё ахайней.
Не палепшыцца свет, але ведаю: дзе-нідзе
Ёсць у ім і цяпло, і спагадлівасць, і каханне.
Мяне сшылі з пакутаў, пад скуру ўвагналі жах –
Я народу майго скатаваная лялька вуду.
Але ўчуеш прадвесне ў задорлівых капяжах –
І ўсміхаешся зноў, як дзіця, і чакаеш цуду…
І калі гэта ўсё прамінае, бы марны шквал,
Калі не застаецца ні іскры ад нас, нічога,
Дык адкуль тады столькі бязлітаснага хараства
Расцякаецца ўсцяж – па зямлі, па галлі, па шчоках?..
Наста КУДАСАВА
Больш пра паэзію паразмаўляем ужо ў гэту суботу. Да сустрэчы!
Szewska, 49
17:00
Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego
Беларуская школка ва Уроцлаве абвяшчае набор у новую групу па ментальнай арыфметыцы для дзетак узросту 6+.
Час заняткаў: кожная нядзеля, 9:30-10:55. Кошт: 40 злотых за адныя заняткі.
Адрас: ul.Traugutta. Пробныя заняткі: 2 сакавіка разам з бацькамі.
Колькасць месцаў: 5 чалавек.
Каб запісацца, пісаць @pramienczyk у асабістыя паведамленні.
Вы ўжо слухалі альбом "Аднакарэнныя" гурта "Belaroots", у складзе якога выступае і Віталь Рыжкоў? Раім 💜
Віталь Рыжкоў завітае да нас 1 лютага. Запрашаем усіх, хто любіць паэзію і ўсіх, хто жадае добра і карысна правесці час ў файнай кампаніі🫶🏼
📍Szewska, 49
🕔17:00
https://youtube.com/@chadanovic?si=_XJsU6ZSS1GdEfIR
Памятаеце пра хатняе заданне?;)
Вельмі раім звярнуць увагу на YouTube канал Андрэя Хадановіча.
Выдатны беларускі кантэнт??
?? "Мова Нанова" з Андрусём Такіндангам!
Відэа Ірэны Міхеевай?
Лістапад мае свае неспадзяванкі;)
23.11 мы запрашаем на "Мова Нанова ДЗЕТКАМ"
Будзе цікавая моўная частка і актыўнасці для дзеткаў, а пасля - выступ і майстар-клас па маляванні з чароўнай госцяй!
Эльга ПАПОВА - беларуская мастачка і пісьменніца, творчасць якой напоўнена цеплынёй, дабрынёй і любоўю да жыцця. З ілюстрацыямі Эльгі выдадзена адзінаццаць кніг (у тым ліку казкі Маляваныча) і чатыры кнігі яе ўласнага аўтарства.
Усе дзеткі напрыканцы сустрэчы атрымаюць салодкія пачастункі ??
Будзе пазнавальна, творча і цікава;)
Уваход вольны! Абавязковая рэгістрацыя?
?Szewska, 49 (3 паверх)
Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego
17:00
https://docs.google.com/forms/d/1v8VSHDsixig3AYLFKDUDm5lZQ9Ss92dAmkzR3OCHNWA/edit
Тыя, што зьнічкамі ў жніўні гарэлі ахвярна,
кажуць: нічога ня марна, нічога ня марна, —
змроку, што сонцу насуперак слаўся бяздарна,
кажуць: нічога ня марна, нічога ня марна.
Побач з ільвом пакладзецца рахманая сарна,
скажа: нічога ня марна, нічога ня марна, —
хіжай гіене, што шчэрыла пашчу бяскарна,
скажа: нічога ня марна, нічога ня марна.
Толькі калючка і вышка, муры і турма
кажуць табе: ўсё дарма, чалавеча, дарма.
Ды над пагаслым пажарам астылая сажа
болей нічога ня скажа, нічога ня скажа.
То праз пажары і пашчы, калючку й муры —
зьнічкаю, сарнай ці сажай, але гавары.
Андрэй Хадановіч
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago