Беларуская Рада культуры

Description
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Advertising
We recommend to visit

г!алат ца долуш цхьа а вац, вовше х!ума ала сих ма ло.

вп,реклама.
@khavaal7

Last updated 1 month, 1 week ago

Авторский контент команды THISMINSK MEDIA о событиях в Минске, Беларуси и мире

Сайт: thisminsk.org
Почта: [email protected]

Анонимный бот для обратной связи: @thisminskbot

Last updated 1 day, 21 hours ago

Навигация канала - https://t.me/doramaview

Last updated 6 months, 3 weeks ago

1 month ago
Беларуская Рада культуры
1 month ago
Беларуская Рада культуры
1 month ago
Беларуская Рада культуры
1 month ago
**Серыя адукацыйных відэа “Пра гэта не …

Серыя адукацыйных відэа “Пра гэта не раскажуць у школе” даступная цалкам 📹*
У межах праекту“Васьміног” падрыхтаваныя 15 ролікаў для падлеткаў, у якіх факты па гісторыі і культуры Беларусі падаюцца не так, як у школе. Над кожным з выпускаў працавала каманда журналістаў у супрацы з вядомымі дзеячамі культуры. Сярод аўтараў -
*Наталля Бібікава
, Ілля Бажко, Дзяніс Марціновіч, Тарас Тарналіцкі і многія іншыя. Для стварэння некаторых відэа выкарыстоўваліся інавацыі і візуалізацыі штучнага інтэлекту. 🤖

“Мы са скуры выпіналіся, каб знайсці для вас сапраўды нечаканыя і яскравыя факты пра нашую любімую Беларусь”, - гавораць стваральнікі відэа.
Кожны з матэрыялаў прысвечаны такім з’явам, як кінематограф, фатаграфія, цэнзураваная літаратура – тэмы, якія практычна не адлюстраваныя ў афіцыйнай школьнай праграме. Таму відэа выконвае асветніцкую ролю, фармуе ў дзяцей адкрытасць да здабыткаў беларускай культуры.

👁 Праглядзець адукацыйны цыкл можна ТУТ.

Адукацыйны серыял “Пра гэта не раскажуць у школе” ствараўся Кацяй Барушка, Яўгенам Шапчыцам. За распрацоўку канцэпцыі і беларусацэнтрычнасць праекта адказвала Беларуская Рада культуры.

1 month ago
**Аналіз асноўных тэндэнцый у сучасным беларускім …

Аналіз асноўных тэндэнцый у сучасным беларускім мастацтве: мова цела, акцыянізм і зварот да прыроды. Свежы аналітычны агляд 🔥****

Якія тэмы закранулі:

◾️ Перформансы і акцыянізм: як мова цела стала цэнтральным сродкам выказвання для мастакоў, якія шукаюць новыя формы ў часы палітычнай і сацыяльнай нестабільнасці.

◾️ Натура і прырода: чаму творцы звяртаюцца да прыроды як да тэмы і прасторы, каб адлюстраваць уцёкі ад рэпрэсій і даследаваць экалагічныя выклікі.

◾️ Супраціў і салідарнасць: мастацтва як палітычная заява і сродак рэакцыі на вайну, рэпрэсіі і сацыяльныя праблемы.

◾️ Новыя тэхналогіі: ад 3D-мадэлявання да інтэграцыі праграмавання ў мастацкія праекты — якія трэнды актыўна развіваюцца.

◾️ Міжнародны поспех: ад удзелу беларускіх куратараў у Венецыянскім біенале да праектаў салідарнасці з Украінай у Харкаве.

Чытайце поўны агляд па спасылцы!

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.

1 month, 1 week ago
**Нагадваем: Беларуская Рада культуры ў Instagram!**

Нагадваем: Беларуская Рада культуры ў Instagram!

Калі вы яшчэ не з намі, самы час далучыцца! На нашай новай старонцы @radakultury вы знойдзеце ўсё пра падтрымку і развіццё беларускай культуры ў Беларусі і за яе межамі.

Што вас чакае?

◾️ Навіны пра культурныя ініцыятывы і міжнародныя абмены.
◾️ Гісторыі поспеху беларускіх творцаў.
◾️ Аналітыка і даследаванні пра крэатыўны сектар.
◾️ Інфармацыя пра свабоду творчасці і абарону культурных правоў.

👉 Падпішыцеся, каб быць у курсе ўсіх актуальных падзей і далучыцца да нашай супольнасці!

⚠️ Увага для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі:

Нагадваем, што Беларускую Раду культуры прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", а нашы старонкі і матэрыялы — "экстрэмісцкімі". Калі гэта можа несці для вас пагрозу, будзьце асцярожныя:

- Адпішыцеся ад нас.
- Не каментуйце, не лайкайце і не рабіце рэпостаў.
- Выдаліце папярэднія ўзаемадзеянні.

Мы працягваем падтрымліваць беларускую культуру і працуем для вас у бяспечнай прасторы. Заставайцеся з намі, калі гэта не нясе вам рызыкі!

1 month, 1 week ago
**Новы аналітычны агляд ад Беларускай Рады …

Новы аналітычны агляд ад Беларускай Рады культуры: у фокусе — беларускія музычныя трэнды!

Якія тэмы закранулі:

◾️ Супраца з замежнікамі: гісторыі ўдалых міжнародных калабарацый — ад Palina і французска-мараканскага брэнда да беларускага хору Spievy, які трапіў у польскі Vogue.

◾️ Музычнае жыццё ў Беларусі: дзяржаўныя імпрэзы і расійскія шоу, фестывалі з кавер-бэндамі і шанец для альтэрнатыўнай музыкі.

◾️ Беларусы за мяжой: фестывалі ў Польшчы і Еўропе, новая канцэртная пляцоўка ў Беластоку, і чаму варшаўскія фестывалі не могуць дамовіцца.

◾️ Пост-панк на экспарце: поспех "Молчат дома" і Nurnberg у Кітаі і Еўропе, але ці хапае на радзіме крытыкі?

Чытайце агляд цалкам па спасылцы!

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus Беларускай рады культуры і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.

1 month, 2 weeks ago
**Свежы аналітычны агляд ад Беларускай Рады …

Свежы аналітычны агляд ад Беларускай Рады культуры🔥****

У новым выпуску — аналіз літаратурных тэндэнцый і дзяржаўных ініцыятыў у беларускім кнігавыданні за апошняе паўгоддзе.

Якія тэмы закранулі:

◾️ Палітычная літаратура на дзяржаўным узроўні: ідэя збору выказванняў Лукашэнкі як літаратурнага твора, і як гэта ўплывае на афіцыйную літаратурную прастору і бюджэтныя сродкі.

◾️ Незалежныя выдавецтвы ў эміграцыі: новыя выданні і знакавыя праекты ад беларускіх аўтараў, якія падтрымліваюць культурную сувязь з Радзімай.

◾️ Культура адмены: як міжнародныя санкцыі адбіваюцца на кнігавыданні, чаму некаторыя сусветныя брэнды абмяжоўваюць правы на беларускія пераклады і што гэта значыць для незалежных выдаўцоў?

◾️ Культавыя пераклады: выхад "Іліяды" Гамэра на беларускай мове як гістарычная падзея, і што гэта азначае для беларускай культуры і інтэлектуальнага жыцця.

Чытайце тэкст агляду па спасылцы!

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus Беларускай рады культуры і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.

1 month, 3 weeks ago
**Новы тыдзень — новы аналітычны агляд …

Новы тыдзень — новы аналітычны агляд ад Беларускай Рады культуры.

У цэнтры ўвагі тэатральная сфера, якая ў 2024 годзе праходзіць праз пяты сезон турбулентнасці.

Якія тэмы закранулі:

◾️ Звальненні кіраўнікоў беларускіх тэатраў: хто страціў пасады і што гэта значыць для культуры?

◾️ Абмежаваныя магчымасці для эмігранцкага тэатру і новыя выклікі за мяжой.

◾️ Ці застанецца тэатр апалітычным? Пагляд на культурныя рэпрэсіі і як яны ўплываюць на развіццё беларускай тэатральнай школы.

Чытайце агляд па спасылцы!

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus Беларускай рады культуры і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.

1 month, 3 weeks ago

Кіраўніка Беларускай Рады культуры Сяргея Будкіна запрасілі ў эфір праекту «Звычайная раніца».
Пагаварылі пра акцыю «Ноч расстраляных паэтаў», якая прайшла ў многіх краінах свету з 29 на 30 кастрычніка, закранулі пытанні камуністычных рэпрэсій і змагання за культурную ідэнтычнасць.

У гутарцы Сяргей падзяліўся думкамі пра наступствы ад савецкіх злачынстваў для нас сёння, выказаўся, як у такіх умовах адраджаць нацыю і чаму культура — гэта тое, за што варта змагацца.

Раім паглядзець гэтае інтэрв’ю цалкам па спасылцы.

We recommend to visit

г!алат ца долуш цхьа а вац, вовше х!ума ала сих ма ло.

вп,реклама.
@khavaal7

Last updated 1 month, 1 week ago

Авторский контент команды THISMINSK MEDIA о событиях в Минске, Беларуси и мире

Сайт: thisminsk.org
Почта: [email protected]

Анонимный бот для обратной связи: @thisminskbot

Last updated 1 day, 21 hours ago

Навигация канала - https://t.me/doramaview

Last updated 6 months, 3 weeks ago