PALIRÁCA | Вывучайма роднае

Description
Вывучаем роднае ў сваім тэлефоне ?
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 months, 1 week ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 weeks, 4 days ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

2 months, 1 week ago

Шаноўныя, вітаначкі!

Даслаў адразу тры наборы:
- Беларуска-расійскі слоўнік 1925 г. М. Касьпяровіча
- Афіцыйны правапіс 2008 г.
- Клясычны правапіс 2005 г.

Наступныя наборы будуць такія:
- Слоўнік сінонімаў беларускай мовы - 1938 картак
- Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем - 1355 картак
- Карткі на першыя 300 дзеясловаў з націскнымі канчаткамі ў цяперашнім і простым будучым часе (ідзяце́, несяце́ і г.д.) - 300 картак
- Лексіка з кнігі "Само слова гаворыць" Ф. Янкоўскага 1986 г. (гэта не кніга, а скарб з магчымасцяў мовы) - 454 картак

Трошку пазней будзе і слоўнік фемінітываў!

Напамінаю, што ўсе наборы бясплатныя! Адзінае, чым вы можаце памагчы, то гэта пашырыць інфармацыю пра гэты канал! ?****

2 months, 3 weeks ago

Добрага дня, мае шаноўныя!
У мяне да вас найцудоўнейшая навіна!

Неўзабаве пачну рабіць набор картак паводле кнігі "Гід па фэмінізацыі беларускай мовы" Уладзіслава Гарбацкага, бо спадар Уладзіслаў даў на гэта сваю згоду! ?

Там ёсць цудоўны слоўнік фемінітываў. Бадай ці не найвялікшы на гэтую тэму!

Я хацеў зрабіць гэтыя карткі, але аўтарскія правы мы тут паважаем і шануем, бо кожная праца мусіць паважацца і шанавацца. Асабліва тады, калі яна выканана адказна і сумленна.

Аднак пры гэтым мы тут паважаем і бясплатную адукацыю. Вельмі ўдзячны спадару Уладзіславу за сваю згоду, асвету і спрыянне ёй! ?

То чакайце!

3 months ago

Вітанкі, шаноўныя!
Вышэй апублікаваў невялічкі набор на правіла роднага склону. Таксама пакрысе раблю набор па дзеясловах, якія маюць націск на качантках у цяперашнім часе бераце́, несяце́, крычыце́ і г.д. Няправільны націск у гэтых словах - найчасцейшая памылка.

Таму раблю спіс гэтакіх слоў - ужо паспеў выпісаць больш за 300 штук. ?

4 months ago
¶ **Назва:** Юрась Пацюпа "Кароткі расейска-беларускі …

Назва: Юрась Пацюпа "Кароткі расейска-беларускі слоўнік фразэалягізмаў і фразаў"
Колькасць картак: 274
Складанасць: 4\5
Правапіс: клясычны

?З прадмовы:
"Слоўнік скіраваны ня толькі супраць пазычаньняў (пераважна з расейскае мовы), але й супраць непатрэбных наватвораў, якія апошнім часам запаланілі друк і з грунту выяўляюцца тымі ж пазычаньнямі".

Як сказаць "Баш на баш", "по плечу", "на протяжении многих лет", "спустя рукава", "хоть шаром покати" і інш.

Крыніца: Ю. Пацюпа "Кароткі расейска-беларускі слоўнік фразэалягізмаў і фразаў".

*❗️Для таго, каб скарыстацца наборам, націсніце сюды. ?Іншы праект укладальніка: https://t.me/slounicak *?Instagram укладальніка: https://www.instagram.com/carkasau/ Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў камэнтары!

4 months, 3 weeks ago

Вітаю ўсіх, шаноўнае спадарства!

Дасылаю набор, якога не было на Anki: 880 картак чыстага моўнага беларускага пурызму ?

Трэба сказаць, што не ўсё мне падабаецца ў гэтым слоўніку, але гэта вельмі карысны матэрыял, які адразу дазволіць пазбавіцца процьмы хібаў. Спадзяюся, што ён вам будзе карысны.

А я буду рады, калі вы паставіце рэакцыю і раскажаце сваім сябрам-знаёмым, якія пачынаюць ці толькі проста хочуць вывучаць беларускую мову. ?

Ну а я неўзабаве зраблю допіс з навігацыяй па наборах, каб было зручна іх шукаць.

4 months, 3 weeks ago
¶ **Назва:** Юрась Пацюпа "З трасянкі …

Назва: Юрась Пацюпа "З трасянкі на мову"
Колькасць картак: 880
Складанасць: 4\5
Правапіс: клясычны

?З прадмовы:
Бальшыня артыкулаў даюцца проста – зьлева ад працяжніка слова заганнае, а справа ад працяжніка (тоўстым шрыфтам) – добрае.

Артыкулы з мадальнымі пазнакамі ёсць чатырох катэгорыяў:
пажадана – правы варыянт пажадана ўжываць, але, на жаль, ня ў кожным сацыяльным кантэксьце ён можа быць прыняты;
лепш – значыць, левы варыянт у пэўным сацыяльным кантэксьце можна пакінуць, але ў ідэале – правы лепшы;
часьцей – левы варыянт дапушчальны, але ў маўленьні часьцей варта ўжываць правы, як гэта прынята ў народных гаворках;
розьняцца – значыць, трэба зьвярнуць увагу на ўсе варыянты справа, бо безварыянтнае ўжываньне левага слова часьцяком спараджае калькі.

*❗️Для таго, каб скарыстацца наборам, націсніце сюды. ?Іншы праект укладальніка: https://t.me/slounicak *?Instagram укладальніка: https://www.instagram.com/carkasau/ Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў камэнтары!

9 months, 1 week ago

• Назва: В. Васілевіч "Чаму і як мы вітаемся"
• Колькасць картак: 18
• Складанасць: 1\5
• Правапіс: афіцыйны

❗️Сцягнуць набор можаце ці праз гэты файл ці праз спасылку: https://ankiweb.net/shared/info/1657860171

?Апісаннне:

Гэтая невялічкая праца дапаможа вам узбагаціць вашы варыянты вітання ў залежнасці ад сітуацыі, часу і г.д.

?Telegram укладальніка: https://t.me/mihassaroka
?Instagram укладальніка: https://www.instagram.com/carkasau/

?Іншыя праекты:
- Дадатковыя і дапаможныя слоўнічкі:   https://t.me/slounicak
-  Вывучаем замежныя мовы па-беларуску: https://t.me/zamieznyja

Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў каментары!

9 months, 3 weeks ago

• Назва: Ф. Янкоўскі "Роднае слова" 1967 г.
• Колькасць картак: 124
• Складанасць: 3\5
• Правапіс: афіцыйны

❗️Сцягнуць набор можаце ці праз гэты файл ці праз спасылку: https://ankiweb.net/shared/info/1113003755

?Апісаннне:

Навукова-папулярны нарыс, прысвечаны такім пытанням беларускага мовазнаўства, як фразеалогія, сінаніміка, словаўжыванне ў літаратурнай мове. Тут вы даведаецеся пра "маляванага асла" і пра беларускія адпаведнікі да расійскіх "беречь как зеницу ока," "из уст в уста" і шмат чаго іншага. А таксама гэты невялічкі набор дапаможа вам пазбегнуць канцылярызмаў у нашай мове.

?Telegram укладальніка: https://t.me/mihassaroka
?Instagram укладальніка: https://www.instagram.com/carkasau/

?Іншыя праекты:
- Дадатковыя і дапаможныя слоўнічкі:   https://t.me/slounicak
-  Вывучаем замежныя мовы па-беларуску: https://t.me/zamieznyja

Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў каментары!

9 months, 4 weeks ago

Вітаю ўсіх, шаноўнае спадарства!

Нарэшце выкараскаўся з жыццёвага віру на бераг спакою. Вяртаюся з палам у свае праекты.

Цяпер куды часцей будуць выходзіць наборы. Не ўсе будуць вялікія (некаторыя маюць усяго 10-12 картак), але ўсе яны надзвычайна карысныя. Вядома, раз на месяц я буду дасылаць і набор на 100+ картак.

З найбліжэйшага маю такія тэмы:

1️⃣ Беларускія вітанні (этыкет);

2️⃣ Чысціня беларускае мовы (паводле навуковых прац);

3️⃣ Фразеалогія старабеларускае мовы.

І яшчэ шмат чаго. З вялікіх набораў памалу рыхтуюцца наступныя:

1️⃣ Карткі паводле твораў Лявона Савёнка (≈1500 картак; ужо рабіў допіс з выразамі адтуль у Інстаграме; усе выпіскі зробленыя засталося аформіць і ўкласці гэта ў карткі)

2️⃣ Карткі паводле падручнікаў беларускай мовы:
1. Гавары са мной па-беларуску ≈1100 картак;
2.  Учебник белорусского языка для самообразования ≈1400 картак.
Іх засталося толькі вычытаць.

3️⃣ Карткі паводле прац з культуры мовы А. Каўруса (≈500 картак, а можа і болей; частка ўжо зробленая).

4️⃣ Карткі паводле беларуска-расійскага слоўніка 1925 г. Каспяровіча. Вельмі цікава кніжка ≈ 1600 картак. Засталося толькі перачытаць.

5️⃣ Карткі паводле Янкі Юхнаўца (Юхнавец — пісьменнік на эміграцыі, які мае вельмі адметную мову. Гэта на ўзровень С2. Кнігу ўжо прачытаў, раблю выпісы з усіх 600 старонак ??‍♂️)

6️⃣ Сабраў усе творы М. Гарэцкага і М. Сяднёва. Пачынаю чытаць іх, каб пасля таксама ўкласці карткі паводле іх твораў. Там шмат чаго цікава. Напомню, што М. Сяднёў - гэта першы беларускі пісьменнік, якога вылучылі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Ён яе не атрымаў, але вылучаны быў. Пры гэтым быў вылучаны амерыканскімі ўніверсітэтамі.

7️⃣ Таксама працую з навучальным дапаможнікам на тэму сінтаксісу і яго розніцы ў беларускай і расійскай мовах. Але гэта ўжо на далёкую перспектыву.

А чаго бракуе вам і чаго б вам хацелася? Пішыце ў каментары! Мне будзе вельмі карысна паслухаць вашыя думкі!

9 months, 4 weeks ago

• Назва: У. Свяжынскі "Матэрыялы да трасянка-беларускага слоўніка"
• Колькасць картак: 171
• Складанасць: 2\5
• Правапіс: клясычны

❗️Сцягнуць набор можаце ці праз гэты файл ці праз спасылку: https://ankiweb.net/shared/info/677956770

?Апісаннне:

Гэты слоўнічак — адна з спроб выбраць сваё адметнае і выкрасліць уплывы суседніх моў (найперш, вядома, мовы расійскай). Слоўнік заслугоўвае на ўвагу, але мае і свае асаблівасці. Яго ўклаў сп. Свяжынскі — даследнік беларускае мемуарыстыкі XVI-XVII стст., а таму ў гэтых "матэрыялах" вы зможаце знайсці і такія словы, якія сягаюць сівое даўніны. Але гэта ўсё адно даволі карысны невялічкі дапаможнік, што скіраваны на чысціню беларускае мовы.

?Telegram укладальніка: https://t.me/mihassaroka
?Instagram укладальніка: https://www.instagram.com/carkasau/

?Іншыя праекты:
- Дадатковыя й дапаможныя слоўнічкі:   https://t.me/slounicak
-  Вывучаем замежныя мовы па-беларуску: https://t.me/zamieznyja

Калі ў вас з'явяцца пытанні ці вы знайшлі памылку, то пішыце ў каментары!

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 months, 1 week ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 weeks, 4 days ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago