Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Беларуская музыка

Description
Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку
Advertising
We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 4 days ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 2 weeks, 3 days ago

1 month, 3 weeks ago

Раскажу вам пра чароўны беларускі праект Twigs Garden, які зусім нядаўна выдаў вельмі ўтульны і прыгожы альбом Rainy Evening Perfume. Напэўна, вы пра яго нічога не чулі, знайсці хаця б нейкую інфармацыю пра гэты праект вельмі складана. Дакладна вядома, што за шыльдай Twigs Garden стаіць хлопец з Беларусі. Ён мастак і музыкант і стварае вельмі незвычайныя і дзіўныя рэчы. На альбоме, дарэчы, яго аўтарскі малюнак на вокладцы.

Гэта кароткі 25-хвілінны запіс, які па гучанні адсылае да класікі неа-фольку, але з’яўляецца вельмі аўтэнтычным. Лоўфайнае гучанне стварае цікавую атмасферу, дзе кожнай партыя нібыта выплывае са шчыльнага туману. Расфакусаваны, чароўны і вельмі пяшчотны — вось так можна ахарактарызаваць гэты альбом.

У ім шмат прыемных момантаў: паслухайце цудоўны сінгл Forest, у якім за тры хвіліны адбываецца сапраўдная музычная магія, ці трэк Horror films of 1980s — парадаксальна ўтульны і трывожны адначасова. Вось у гэтым уся магія Rainy Evening Perfume — ён гучыць, нібыта прывітанне з нетраў свядомасці іншага чалавека, які за гэтыя 25 хвілін становіцца табе добрым сябрам. Хочацца, каб гэтае сяброўства працягвалася.

https://open.spotify.com/album/3vugrAXJ6gNeepqVz65RZn?si=MSMdOsgpSKeEreK_0jIwwA

Spotify

Rainy Evening Perfume

Twigs Garden · Album · 2024 · 8 songs.

Раскажу вам пра чароўны беларускі праект Twigs Garden, які зусім нядаўна выдаў вельмі ўтульны і прыгожы альбом Rainy Evening Perfume. …
1 month, 3 weeks ago
У эфіры ваша любімая традыцыйная рубрыка …

У эфіры ваша любімая традыцыйная рубрыка «Справаздача з Песні году Беларусі». Як і заўсёды, я адпакутваў за вас і цяпер даю шчыльненькае саммары ўсяго трэшу, які гэтым разам адбыўся ў Палацы спорту. Будзе смешна, балюча, магчыма, захочацца ў прыбіральню. Але вы трымайцеся, як трымаўся я!

https://youtu.be/8Nl3ka2esSg

1 month, 4 weeks ago

Беларускі гурт VVaxplay выдаў свой дэбютны альбом Dust & Haze — складанку атмасферных і сумных поп-песень. У калектыве стала ўдзельнічаюць два дасведчаныя музыканты — Ганна Жданава (Lilac, Ландыш и сахара) і Стас Мурашка (The Toobes, Валентин Стрыкало, Союз і безліч іншых праектаў).

Мурашка ў дуэце адказвае за інструментальную частку і тут вельмі цікава назіраць за тым, як прыгожа пасталеў Стас-музыкант. На Dust & Haze шмат сакавітых і цікавых аранжыровак, і стылістычна альбом існуе недзе паміж трып-хопам і джазам. Кожная кампазіцыя зробленая вельмі густоўна: калі гэта гітара, то не наўпроставая, а далікатная, калі бас, то дынамічны і мяккі адначасова, калі электроніка, то змястоўная і дакладная.

Пасталела як вакалістка і аўтарка тэкстаў Жданава. Простыя і зразумелыя партыі цудоўна пасуюць да музычнага матэрыяла, абстрактная лірыка добра кладзецца ў палітру. Іншая справа, што кожны раз цябе не адпускае адчуванне, што ўсё гэта ты ўжо слухаў — нібыта песні зробленыя з аскепкаў чужых думак.

Дэбютны альбом VVaxplay — цудоўная прэзентацыя творчага патэнцыялу ўдзельнікаў. У ім ёсць шмат класных складнікаў, якія паасобку працуюць выдатна і пакідаюць вельмі прыемнае ўражанне. Не хапае пакуль толькі клею, каб з гэтага атрымаўся яскравы і індывідуальны прадукт. У гэтым Dust & Haze вельмі нагадаў мне мінулагодні дэбют Nochy: ён таксама класны і яго вельмі не хочацца крытыкаваць, але не пакідае адчуванне, што ў гэтай формуле нечага не хапае. А вам як?

https://band.link/vvaxplaydustandhaze

band.link

VVaxplay - Dust & Haze | BandLink

Listen, download or stream Dust & Haze now!

Беларускі гурт VVaxplay выдаў свой дэбютны альбом [Dust & Haze](https://band.link/vvaxplaydustandhaze) — складанку атмасферных і сумных поп-песень. У калектыве стала ўдзельнічаюць …
2 months ago
Ці ведалі вы, што «Сябры» у …

Ці ведалі вы, што «Сябры» у 70-я запісвалі афігенныя кампазіцыі? Я дык кайфануў, пакуль слухаў іх першы альбом. А што з імі стала пасля выканання хіта «Слухай бацьку»? Катэдж-амфітэатр у Драздах, прэмія ФСБ і чарка-шкварачны рэпертуар. Гісторыя дэградацыі — у новым выпуску

https://youtu.be/UAWauali6Cc

2 months, 1 week ago

На гэтым тыдні выйшаў новы міні-альбом гурта «Мутнаевока» пад назвай «Антыдэпрэсанты». Я ўжо пісаў пра гэтых хлопцаў. Канкрэтна — пра альбом «Дзень Незалежнасці», яскравую складанку з песень, якія б маглі зрабіцца рок-хітамі ў краіне з развітым музычным бізнесам. Але зараз пра іншае.

Паміж «Днём Незалежнасці» і «Антыдэпрэсантамі» велізарная адлегласць у дзесяць год. Прыкладна такая ж адлегласць і паміж матэрыялам з гэтых двух рэлізаў. Першы — сыры, нахабны і пабудаваны на хуках, другі — дарослы, разнастайны і вельмі шчыльны, нібыта ты паслухаў не міньён, а лонгплэй. Гурт «Мутнаевока» эвалюцыянаваў — і гэта відавочна. Замест песень з простай і зразумелай структурай слухача чакаюць разгорнутыя і даволі складаныя кросовер-п’есы.

На «Антыдэпрэсантах» гурт хістае ад пост-гранжу да амерыканы, а часам выносіць нават на нечаканую тэрыторыю блэк металу. Самае галоўнае, што ўсё гэта гучыць разам вельмі арганічна і натуральна.

Змянілася і гучанне гурта. Замест бруду і наўмыснай неахайнасці можна пачуць аб’ём і шчыльнасць: такім спосабам «Мутнаевока» канчаткова сыходзіць з тэрыторыі ўмоўнага гранжу і даследуе іншыя музычныя сцежкі. Пры гэтым канцэптуальна ўсё застаецца на сваіх месцах: «Антыдэпрэсанты» — злы, нервовы і нахабны запіс, і гэта яднае яго з папярэднімі рэлізамі гурта.

Я вельмі раю звярнуць увагу на гэты альбом, бо гэта вельмі якасная і цікавая гітарная музыка — цяпер у «Мутнаевока» ёсць не толькі падлеткавы драйв і неблагія мелодыі, але і вельмі дарослае адчуванне музыкі.

https://www.youtube.com/watch?v=6mNhctiZiRk&list=OLAK5uy_m93m7z8Cn8Hw7RNIq_6qnAh26NNdmHhDY

YouTube

Лёд

Provided to YouTube by CDBaby Лёд · Мутнаевока Антыдэпрэсанты ℗ 2024 Мутнаевока Released on: 2024-02-20 Auto-generated by YouTube.

2 months, 1 week ago

Учора адбыўся рэліз электроннай складанкі Belarus Outside Sound System — 13 трэкаў ад беларускіх прадусараў і прадусарак у розных жанрах: ад павольнага лагоднага эмбіенту да грувасткага агрэсіўнага тэхна. Галоўная задача праекту — даследаваць нацыянальны культурны код праз сучасныя электронныя плыні, паглыбіцца ў чароўны свет самаідэнтыфікацыі і выкараскацца з гэтага бязлітаснага рэйву з дакладным разуменнем таго, як унутры кожнага з удзельнікаў працэсу гучыць Беларусь.

Гучыць яна па-рознаму: для адных — гэта абвесткі ў мінскім метро, для іншых — колішнія спевы. Гэта можа быць і палымяны голас Марыі Калеснікавай, і чароўные маўчанне Ельні, і пяшчотная калыханка з нетраў свядомасці. Складанка пярэстая — у прынцыпе, як і ўяўленні пра нацыянальны культурны код кожнага з нас. На ёй ёсць кампазіцыі, якія наўрад ці станеш спажываць у рэжыме актыўнага слухача, а ёсць наадварот — вельмі кранальныя, дасканала выбудаваныя кампазіцыі. Але нават не творчы складнік галоўны ў гэтай складанцы, а зусім іншае.

Belarus Outside Sound System ставіць перад намі вельмі балючае і актуальнае пытанне вымушанай ананімнасці аўтара. У гісторыі беларускай музыкі былі такія праекты (Zet), ёсць яны і цяпер (УННВ), але ўсё гэта частка творчай канцэпцыі, а не пытанне бяспекі аўтара. У выпадку з Belarus Outside Sound System зусім іншая — і парадаксальная — гісторыя. Некаторыя аўтары хаваюцца пад псеўданімамі, таму што публічнасць можа быць для іх небяспечнай. Вось так гучыць Беларусь і вось так яна маўчыць.

https://band.link/BelarusOutsideSound

band.link

Various Artists - Belarus Outside Sound System - Belarus Outside Sound System | BandLink

Listen, download or stream Belarus Outside Sound System now!

Учора адбыўся рэліз электроннай складанкі [Belarus Outside Sound System](https://belarusout.site/) — 13 трэкаў ад беларускіх прадусараў і прадусарак у розных жанрах: …
2 months, 2 weeks ago
Ці чулі вы што-небудзь пра гурт …

Ці чулі вы што-небудзь пра гурт «Мясцовы час»? Не? А дарма! Гэтыя правінцыялы з Полацку сталі сапраўднымі рок-зоркамі. Яны збіралі тысячы ў цэнтры Мінску, прапаганда крытыкавала іх за свавольствы на сцэне і нават абвінавачвала ў наркаманіі, а гурт Мроя і Лявон Вольскі натхнялі пісаць песні па-беларуску. Беларускі Роберт Плант і першае «Басовішча», прарыў на радыё і акустыка ў полацкай Сафіі, выбуховы хард-рок і смерці ўдзельнікаў гурта. Гісторыя, якую варта было б экранізаваць.

https://youtu.be/BWLp5ni0Xqc

2 months, 2 weeks ago
*****🔥*******Тыдзень Роднай Мовы ў нас пачнецца …

*🔥*Тыдзень Роднай Мовы ў нас пачнецца з мерапрыемства, прысвечанага беларускай музыке:
«Беларуская музыка — гэта толькі па-беларуску?»

Цікавае і амаль філасофскае пытанне, якое хвалюе не першае пакаленне творцаў. Ці ёсць на яго ўцямны адказ? Давайце паспрабуем разабрацца разам.

Аўтар YouTube-каналу «Міністэрства сепультуры», музычны журналіст Аляксандр Чарнуха і музыканты гурта NaviBand разам паразважаюць пра ролю мовы ў музыцы, а вы зможаце да іх далучыцца.

⚡️ Уваход вольны!

📆 19 лютага (панядзелак)
🕔 18:30
📍 Dożynkowa 6A

Беларускі Моладзевы Хаб*🔥***

2 months, 3 weeks ago
Што можа аб’яднаць агранома з-пад Гародні, …

Што можа аб’яднаць агранома з-пад Гародні, майстра спорту па акрабатыцы на батутах, барысаўскага хлопца з Пячэй і экс-гітарыста Пятра Ялфімава? Ёсць варыянты? Тады вось вам неспадзяванка: усе разам яны робяць суперпапулярную музыку — такія лічбы не сніліся ні Каржу, ні ляпісам. Дзясяткі мільёнаў праслухоўванняў на розных платформах, тысячы відосаў у Цік Току і сусветная папулярнасць.

https://youtu.be/ucjD4doIEhg

2 months, 3 weeks ago

Сёння самы папулярны сучасны беларускамоўны гурт у свеце Nürnberg выдаў свой новы альбом Adkaz, з якім працавалі ў тым ліку іх сябры з калектыву Molchat Doma. Натуральны і лагічны працяг дыскаграфіі мінскага гурта, але без сюрпрызаў.

У сакавіку Nürnberg выправяцца ў лацінаамерыканскі тур — хлопцы выступяць у Калумбіі, Коста-Рыка і Мексіцы. Натуральна, такое падарожжа варта было падтрымаць новым матэрыялам — альбом Adkaz добра выконвае гэтую задачу. Лаканічная 26-хвілінная складанка з васьмі кампазіцый, але на самой справе Nürnberg і да гэтага працавалі з даволі сціплым таймінгам: кожны з іх альбомаў займае прыкладна паўгадзіны.

Цікава было паназіраць за тым, як змяняецца падыход да творчых і тэхнічных момантаў з кожным рэлізам. Паміж касетным лоў-файным вайбам першага альбома Skryvaj і акцэнтаваным на клавішах EP Ahida вялікая розніца. Skryvaj — манатонны і заснаваны ў першую чаргу на канкрэтным рытмічным малюнку і стварэнні неабходнай атмасферы. У Ahida — з’яўляюцца яскравыя мелодыі і на першы план выходзяць сінтэзатары.

Але Adkaz не працягвае генеральную лінію папярэдняга EP. Наадварот, гурт вяртаецца да творчай канцэпцыі дэбютнага запісу: схематычныя песні, адыход ад яскравага меладызму — на першы план ізноў выходзіць рытм-секцыя, а кампазіцыі не атрымліваюць патрэбнага развіцця.

Матэрыял на альбоме Adkaz вытрымлівае неабходны ўзровень: ён створаны і запісаны такім чынам, каб адпавядаць чаканням мэтавай аўдыторыі. Але з іншага боку, тут складана заўважыць развіццё музыкантаў. Праграмны рэліз напярэдадні важных гастроляў — менавіта так я б і ахарактарызаваў гэты альбом.

https://nurnbergminsk.bandcamp.com/album/adkaz

Nürnberg

Adkaz, by Nürnberg

8 track album

Сёння самы папулярны сучасны беларускамоўны гурт у свеце Nürnberg выдаў свой новы альбом [Adkaz](https://nurnbergminsk.bandcamp.com/album/adkaz), з якім працавалі ў тым ліку …
We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 4 days ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 2 weeks, 3 days ago