Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

Вясна: Палітвязні Беларусі

Description
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Advertising
We recommend to visit

Last updated 3 weeks, 2 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months, 2 weeks ago

3 weeks, 1 day ago
***❗️*****Палітзняволеная** [**Ірына Алябовіч**](https://prisoners.spring96.org/be/person/iryna-alebovicz) **зламала шыйку сцягна …

❗️Палітзняволеная Ірына Алябовіч зламала шыйку сцягна ў калоніі
Пра гэта паведамляе @dissidentBY. У 2022 годзе, калі жачнына прыехала ў калонію, яна зламала шыйку сцягна і правяла больш за год у санчастцы. Косткі зрасліся няправільна і Ірына доўга чакала якаснай дапамогі і пратэза. Ірыне Алябовіч не выдавалі нават хадункі, негледзячы на тое, што яны былі ў калоніі. Дзякуючы сваякам жанчыны, праблема вырашылася і цяпер жанчына пераведзена ў звычайны атрад і мае хадункі.

Нагадаем, Ірына была затрыманая 28 сакавіка 2022 года. Яе абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за каментары. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 27 чэрвеня 2022 года суддзя Дзмітрый Карсюк асудзіў яе да 3 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 200 базавых велічыняў. Цяпер жанчына адбывае тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4.

💌Падтрымайце яе паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ірына Вячаславаўна Алябовіч
💻Напісаць анлайн

3 weeks, 1 day ago
*****❤️***Журналістцы** [**Марыне Золатавай**](https://prisoners.spring96.org/be/person/maryna-zolatava) **прысудзілі міжнародную прэмію …

*❤️Журналістцы Марыне Золатавай прысудзілі міжнародную прэмію Ёхана-Філіпа Палма*
На прэмію яе намінавала праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў». Разам з Золатавай яе таксама атрымае афганская рэдакцыя Zan Times. Уручэнне пройдзе ў снежні 2024 года ў нямецкім горадзе Шорндорф, піша Deutsche Welle.

"Перад абліччам велізарных перашкод і рэпрэсіўных мер Марына Золатава паказала сябе як чалавек незвычайнай мужнасці і сумленнасці", — лічаць "Рэпарцёры без межаў" і апякунчая рада фонду Palm.

Марына — былая галоўная рэдактарка найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY. Яе затрымалі 18 траўня 2021 года. Марыне і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначылі па 12 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

💌Павіншуйце яе лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Марына Васільеўна Золатава
💻Напісаць анлайн

3 weeks, 1 day ago
***😔*****Палітвязня** [**Міхаіла Лабаня**](https://prisoners.spring96.org/be/person/mikhail-laban) **хочуць перавесці на …

😔Палітвязня Міхаіла Лабаня хочуць перавесці на турэмны рэжым
Міхаіл — гаспадар ювелірнай майстэрні "Самародак", які займаўся вырабам упрыгожанняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча. Яго абвінавацілі ў "паклёпе ў дачыненні да Лакушэнкі" (ч. 1 арт. 367 КК), абразе "Лакушэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК).

Суддзя Віталь Лапко асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь.

Цяпер стала вядома, што ў судзе Івацэвіцкага раёна 13 траўня адбудзецца суд па замене Міхаілу рэжыма ўтрымання на турэмны. Яго справу разгледзіць суддзя Сяргей Кухацкаволец.

💌Падтрымайце Міхаіла: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Міхаіл Аляксандравіч Лабань
💻Напісаць анлайн

3 weeks, 3 days ago
***😔*****Падтрымайце** [**Алену Яфрэменку**](https://prisoners.spring96.org/be/person/alena-jafremenka)**, у якой пачаліся …

😔Падтрымайце Алену Яфрэменку, у якой пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем
Алена ўжо больш за два годы ўтрымліваецца ў зняволенні. У лістападзе 2022 года ў Гродне над ёй адбыўся суд паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса за каментары і ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Справу жанчыны разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, але вынік суда пакуль невядомы. Вядома, што ў жанчыны на волі засталіся дзве непаўнагадовыя дачкі.

Як паведамляе @dissidentBY, у Алены ў калоніі пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем. Калі яна прыехала ў калонію, у яе адняліся ногі. Іншым асуджаным было забаронена ей дапамагаць нават у гігіенічных справах, медыкаменты для жанчыны не прымаюць, таксама яе пазбавілі спатканняў, званкоў і блакуюць ліставанне нават са сваякамі.

💌Падтрымайце яе лістамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алена Аляксандраўна Яфрэменка
💻Напісаць анлайн

3 weeks, 4 days ago
***✊*****Падтрымайце** [**Аляксандра Масевіча**](https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksandr-masevicz)**, асуджанага да 7 …

Падтрымайце Аляксандра Масевіча, асуджанага да 7 гадоў калоніі
Аляксандра затрымалі ў Маладзечне ў сакавіку 2022 года. Тады яго арыштавалі на 12 сутак паводле арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаваны пікет надпісамі на адзенні. Пасля гэтага яго перазатрымалі па крымінальнай справе. Аляксандра абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)

У снежні 2022 года справу Аляксандра разглядалі ў Мінскім абласным судзе. Суддзя Ірына Майко прызначыла палітвязню 7 гадоў калоніі. Свой тэрмін ён адбывае ў наваполацкай калоніі № 1.

💌Падтрымайце Аляксандра: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Аляксандр Эдуардавіч Масевіч
💻Напісаць анлайн

3 weeks, 4 days ago
*****🌿***«Галоўнае, захаваць здароўе». 21 траўня — …

*🌿«Галоўнае, захаваць здароўе». 21 траўня — Дзень палітвязняўСёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч*.

Іх усіх аб’ядноўваў не толькі палітычны пераслед у адносінах да сябе, але і тое, што ім несвоечасова ці няякасна была аказана медыцынская дапамога ў зняволенні, а таксама праблемы са здароўем, нягледзячы на якія іх усё роўна ўзялі пад варту ці адправілі ў калоніі.

Таму сёлета тэма Дня палітвязняў Беларусі — права на здароўе і медыцынскую дапамогу ў зняволенні. «Вясна» заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблемаў неаказання належнай медыцынскай дапамогі ў месцах няволі, і ў чарговы раз запатрабаваць ад рэжыму вызвалення ўсіх палітзняволеных.

Чытаць па спасылцы 👉**** https://spring96.org/be/news/115157

1 month ago
*****⚖️***Вядомага глыбоцкага бодзібілдара** [**Аляксандра Шарабайку**](https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksandr-szarabeika) **зноў …

*⚖️Вядомага глыбоцкага бодзібілдара Аляксандра Шарабайку зноў будуць судзіць*
Аляксандра затрымалі 13 сакавіка 2023 года. За «абразу Лукашэнкі» яму прызначылі 1,5 года калоніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у Івацэвіцкай калоніі № 22.

Цяпер стала вядома, што палітвязня зноў будуць судзіць 7 траўня. Акрамя яго па справе праходзяць яшчэ Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цабульскі, якога год таму асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску (арт. 342 КК).

У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Справу ў закрытым рэжыме будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе. Суддзя — Яўген Буруноў.

1 month ago
*****💔***На волю выйшаў палітвязень** [**Артур Смалякоў**](https://prisoners.spring96.org/be/person/artur-smaliakou)

*💔На волю выйшаў палітвязень* Артур Смалякоў

Артура затрымалі ў ліпені 2022 года. Спачатку яму прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай часткі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка 2022 года вынеслі прысуд сябрам АГП: Артуру і Дзіяне Чарнушынай— па 2 гады калоніі, Андрусю Асмалоўскаму 3 гады калоніі. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года.

20 студзеня Мінгарсуд пакінуў прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення. Тэрмін Артур адбываў у віцебскай ПК-3.

Крыніца: Анатоль Лябедзька

1 month ago
Вясна: Палітвязні Беларусі
1 month, 1 week ago
***✊*****Падтрымайце жыхара Жлобіна, асуджанага да 2 …

Падтрымайце жыхара Жлобіна, асуджанага да 2 гадоў калоніі
29-гадовага Арцёма Насановіча асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020-м годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу супраць жыхара Жлобіна разглядала суддзя Святлана Андрэева.

З чым звязана такое суровае пакаранне, як і абставіны ўзбуджэння крымінальнай справы дагэтуль невядома.

💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Арцёму Шырыновічу Насановічу 
💻Напісаць анлайн

We recommend to visit

Last updated 3 weeks, 2 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months, 2 weeks ago