Dive into the Ultimate Free Library: Your One-Stop Hub for Entertainment!

Новы Час

Description
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Advertising
We recommend to visit

Last updated 3 weeks, 2 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months, 2 weeks ago

6 days, 16 hours ago
**У Латвіі стварылі петыцыю аб вечным …

У Латвіі стварылі петыцыю аб вечным спыненні ўдзелу дзяржавы ў «‎Еўрабачанні»‎

Група жыхароў Латвіі апублікавала на партале Mana Balss ініцыятыву — яны не жадаюць працягу ўдзелу краіны ў конкурсе песні «‎Еўрабачанне»‎ і прапануюць накіраваць грошы, якія штогод выдзяляюцца для ўдзелу ў конкурсе, на падтрымку спорту.
Паводле іх, на конкурсе прапагандуюцца «‎нетрыдыцыйныя коштоўнасці»‎.

«‎Людзі, якія там удзельнічаюць, як правіла, паводзяць сябе бязладна, і гэта рэкламуецца як норма»‎, — адзначана ў петыцыі.

Станам на 26 траўня петыцыю падпісалі 11,4 тысячы карыстальнікаў.

Крыніца: Vakarų ekspresas

6 days, 17 hours ago
**«Вельмі спадзяюся, што вярнуся ў свой …

«Вельмі спадзяюся, што вярнуся ў свой дом». Як былы беларускі журналіст і фермер адаптуецца ў ЗША

Меў уладкаванае жыццё ў Беларусі: гадаваў бычкоў, вырошчваў гуркі, меў фермерскую гаспадарку і адначасова займаўся журналістыкай. Ідылія скончылася ў 2020-м. Яшчэ праз тры гады яго папярэдзілі пра імавернае затрыманне. Цяпер 43-гадовы прадпрымальнік і журналіст Сяргей Скулавец адкрывае для сябе і сваёй сямʼі Амерыку. «Белсат» пагаварыў з Сяргеем пра тое, як даліся першыя 9 месяцаў эміграцыі і ці варта гнацца за амерыканскаю мараю.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN

6 days, 18 hours ago
***💬*** **У пятніцу цар «хоча міру», …

💬 У пятніцу цар «хоча міру», а ў суботу бамбіць гіпермаркет з мірнымі жыхарамі: рэакцыя Чэхіі на расійскі ўдар па «Эпіцэнтры» ў Харкаве

Міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі адрэагаваў на расійскую атаку на гіпермаркет у Харкаве 25 траўня, заклікаўшы міжнародную супольнасць «не верыць у казкі Крамля» пра мір.

«Пятніца — нібыта цар Крамля сігналізуе, што хоча міру. Субота — бамбёжка напоўненага мірнымі жыхарамі гіпермаркета», — адзначыў ён.

Крыніца: @espresotb

2 months, 1 week ago
**«Мы не прадажныя, мы ведаем сваю …

«Мы не прадажныя, мы ведаем сваю гісторыю, мы любім яе і шануем»

Пра тое, як людзі за кратамі святкуюць Дзень Волі, «Вясне» расказалі былыя палітзняволеныя.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

2 months, 1 week ago
**Яны абвясцілі незалежную Беларусь. Як склаліся …

Яны абвясцілі незалежную Беларусь. Як склаліся лёсы міністраў першага Ураду БНР
*✍️ Ганна Ермаковіч*

Лёсы выбітных беларусаў, дзякуючы якім сёння мы маем гонар святкаваць Дзень Волі, былі пакручастымі, а ў большасці выпадкаў нават трагічнымі. Канец іх жыцця ахінуты страшнымі словамі «турма», «расстрэл» і «смерць у эміграцыі». Але самое іх яскравае і годнае жыццё асвятляюць словы «воля», «незалежнасць», «БНР».

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

2 months, 1 week ago
Новы Час
2 months, 2 weeks ago
**Хронікі рэпрэсій за 18 сакавіка**

Хронікі рэпрэсій за 18 сакавіка

Спецвытворчасць у дачыненні да апазіцыйных дзеячаў, затрыманне стрымера з амаль 500-тысячнай аўдыторыяй і «няправільная» татуіроўка як падстава для даносу — такія навіны былі сёння ў Беларусі.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

2 months, 2 weeks ago
**«Бі-2» пакрыўдзілі літоўцаў «Родиной». Іронія not …

«Бі-2» пакрыўдзілі літоўцаў «Родиной». Іронія not detected?

Пасля працяглага маўчання, якое рушыла ўслед за гісторыяй з затрыманнем у Тайландзе, музыкі з гурта «Бі-2» зноў паехалі па свеце з канцэртамі — цяпер ужо дакладна вядомыя як антыпуціністы. Але ў кагосьці засталіся сумневы.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

2 months, 3 weeks ago
**«У Брагіне прайшло пасяджэнне па ўзнаўленні …

«У Брагіне прайшло пасяджэнне па ўзнаўленні статка». Чым дзяржСМІ рвуць аўдыторыю

Пасля леташніх скаргаў на беднасць і масавае енчанне грошай на «медыя-танкавую дывізію» беларускія дзяржСМІ ўзбадзёрыліся. Ці тое грошы знайшліся, ці тое вокрык зверху спыніў гаротныя настроі. Напярэдадні вялікага электаральнага паходу прапагандысты дэманструюць поўную гатоўнасць рваць за ўладу апошнюю кашулю. Вядома, з папраўкай на сваё ўяўленне аб выдатным і абмежаваны кадравы патэнцыял, піша planbmedia.io.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

We recommend to visit

Last updated 3 weeks, 2 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months, 2 weeks ago