Why Pay for Entertainment? Access Thousands of Free Downloads Now!

Press Club Belarus

Description
Івэнты, магчымасці, карыснасці для медыйшчыкаў і медыйшчыц.
Прэс-клуб — прастора для прафесійнага развіцця медыйнай суполкі Беларусі. Далучайцеся!
Advertising
We recommend to visit

Last updated 1 month, 1 week ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 1 year ago

5 days, 6 hours ago

#магчымасці чэрвеня — што ёсць:

Презентация Беларусского Хельсинкского Комитета *Когда: 13 июня, 12:00 (Варшава), 13:00 (Минск)*
Национальный индекс показывает изменение ситуации с правами человека в Беларуси не на уровне «плохо/хорошо», а в конкретных осязаемых цифрах. Данные включают порядка 60 компонентов прав и 290+ индикаторов состояния прав человека. На презентации будут показаны данные за 5 лет (2019 – 2023 годы).

Стыпендыя Гары Эванса *Дэдлайн заявак: 15 чэрвеня
Harry Evans Global Fellowship для журналістаў дазваляе прайсці 9-месячную стажыроўку ў Дарэмскім універсітэце і працаваць над расследаваннем у рэдакцыі Reuters у Лондане, Токіа ці Нью-Ёрку з дапамогай ментараў — рэдактараў Reuters.
💰*Стыпендыя складае каля 4444 фунтаў стэрлінгаў у месяц. Акрамя таго, выплочваюцца грошы на пражыванне і выплата ў памеры на дарожныя выдаткі.

Прэзентацыя вынікаў даследвання канфліктнасціпаміж прадэмакратычнымі групамі беларускага грамадства: «тыя, хто з’ехаў» і «тыя, хто застаўся» *Калі: 18 чэрвеня, 15:00 (Варшава), 16:00 (Мінск, Вільнюс)
Даследванне базуецца на 30 глыбінных інтэрвʼю, якія праводзіліся ў Беларусі, Польшчы і Літве ў сакавіку-красавіку 2024 года.
Спікер: Генадзь Коршунаў,* кандыдат сацыялагічных навук. Запрашае публічная ўстанова «Формула чалавечнасці», створаная з мэтай садзейнічаць прымірэнню і абʼяднанню канфліктуючых групаў грамадства шляхам узаемадзеяння з носьбітамі розных культур памяці.

Урокі інавацыйнай data-журналістыкі напярэдадні Алімпійскіх гульняў *Калі: 19 чэрвеня, 16:00-17:00 (CET)*
Сустрэчу ў Zoom правядуць data-журналісты Альберта Каіра (Alberto Cairo) і Сайман Роджэрс (Simon Rogers). У рамках серыі вэбінараў Global Journalism Seminars, арганізаваных Інстытутам Reuters і Оксфардскім універсітэтам.

Гранты на трансгранічныя расследаванні *Дэдлайн заяўкі: 27 чэрвеня
Атрымаць грант ад Journalismfund.eu могуць тыя, хто робіць трансгранічныя журналісцкія расследаванні на тэмы, звязаныя з Еўропай. У каманду павінны ўваходзіць прафесійныя журналісты як мінімум з дзвюх розных краін Еўропы.
💰Гранты на 225 000 еўра плюс ментарская дапамога.
Прэмія International News Media Association
*⏰Дэдлайн заявак: 28 чэрвеня**
Узнагароды ўручаюцца маладым журналістам і журналісткам, якія працуюць у навінах, за выдатныя дасягненні і карʼерны патэнцыял.
Пераможцы атрымаюць сертыфікат, доступ да двух віртуальных майстар-класаў International News Media Association і 12-месячнае сяброўства.

Інкубатар мікрабюджэтнага кіно 2.0 *Дэдлайн заявак: 30 чэрвеня*
Belarusian Filmmakers’ Network прапануе беларускім рэжысёрам і рэжысёркам падаць сцэнары сваіх дэбютных ігравых поўнаметражных фільмаў і атрымаць фінансаванне ў мікрабюджэтным фармаце. Будуць адабраны 2 праекты для вытворчасці ў 2025 годзе.

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба

6 days, 5 hours ago
1 week ago

Не існуе фота з адкрытых крыніц ці з Facebook

Існуюць: «Фота з асабістага архіву Імя Прозвішча»,
«Фота са старонкі Імя Прозвішча ў Facebook»,
«Фота: назва сайта»,
«Фота: Імя Прозвішча, назва сайта»,
«Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Імя Прозвішча, назва.сайта».

Доўгі карэктны подпіс лепей, чым няправільны ці ніякі.Калі фотаархіў вычарпаны, а магчымасцей звярнуцца да фатографа няма, то ёсць:

Бясплатныя стокі: Pexels, Pixabay, Unplash і інш.;
Платныя стокі: Shutterstock, Adobe Stock, iStock, Unsplash+ і Canva Pro;
Агенцтвы;
Афіцыйныя сайты асоб, дзяржаўных устаноў і арганізацый;
Сацыяльныя сеткі.

Што не так са стокамі, акрамя таго, што фота могуць быць мадыфікаваныя ці без даты стварэння фотаздымка? На што звяртаць увагу, калі плануеце браць кантэнт з сацсетак?

Пра працу з візуалам расказвае фатографка Вольга Шукайла.

Тэкст цалкам і лінкі *👉на нашым сайце*

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба

2 weeks ago
2 weeks, 1 day ago

Лавіце інструменты для пошуку людзей:

Skopenow, Spokeo, Pipl і іншыя — спецыялізаваныя сайты для пошуку людзей. Тут можна знайсці шмат асабістай інфармацыі пра аб’ект вашага расследавання. Людзей можна шукаць па нумары тэлефона, па электроннай пошце і па іншых параметрах.

*🔎Пошук у сацыяльных сетках* —

📍Вы можаце шукаць у сацыяльных сетках праз Google, выкарыстоўваючы «site:», напрыклад site:facebook.com, аднак звычайна лепш пачынаць з унутраных вокнаў пошуку на сайтах сацыяльных сетак, паколькі яны маюць прамое падключэнне да ўласнай базы дадзеных і могуць прапаноўваць больш актуальныя вынікі.

📍Вы можаце шукаць на YouTube праз Google, упісваючы site:youtube.com, альбо шукаць ва ўкладцы відэа.

*📍Twitter* мае карысную гнуткую пашыраную форму пошуку. Followerwonk параўноўвае падпісчыкаў двух-трох акаўнтаў.

📍Пошук у Facebook. Укладка «Людзі» Facebook — адна з самых карысных функцый. Нават не трэба шукаць па імені, проста ўвядзіце некалькі дэталяў пра чалавека, якога вы шукаеце. Напрыклад, вы можаце проста шукаць нейкую прафесію, кампанію, нейкі горад ці ўніверсітэт. У левай частцы старонкі ёсць фільтры, якія дазваляюць удакладніць ваш пошук.
Укладка «Публікацыі» дазваляе пошук па ключавых славах ў пастах у Facebook. Фільтры дазваляюць пазначаць крыніцу, дату і шукаць у суполках сацсеткі.
Калі думаеце, што нехта адрэдагаваў свой пост пасля публікацыі, націсніце на тры маленькія кропкі ўверсе справа, паглядзіце «Гісторыю рэдагавання», і вы пабачыце папярэднія версіі паста.

📍Версія Telegram для камп’ютара дазваляе шукаць каналы ўнутры каналаў. Таксама можна пашукаць спасылкі на кантэнт Telegram у іншых сацыяльных сетках. Каб зрабіць гэта, проста дадайце «t.me» у ваш пошук.

Copyright (c) Paul Myers 2021. Для атрымання дадатковай інфармацыі сачыце за Полам Майерсам у Twitter @paulmyersbbc. Пол Майерс з’яўляецца вядучым кансультантам ініцыятывы BBC Investigation Support. Вядзе сайт researchclinic.net.

Цалкам тэкст на беларускай мове пра пошук дадзеных — знойдзеце на нашым сайце

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба

2 weeks, 4 days ago
2 months, 2 weeks ago

Стыпендыі для журналістаў-расследавальнікаў ад Lighthouse Reports
*Дэдлайн заявак: 8 красавіка 2024 года*

Гэта падтрымка ў развіцці навыкаў расследавання, стыпендыя, удзел ў расследаваннях з сеткай глабальных медыя-партнёраў, якія працуюць з дадзенымі Lighthouse, OSINT, Impact і рэдакцыйнымі групамі. Гэта магчымасць даведацца пра тое, як сапраўды працуе калабарацыя, і быць у працэсе расследавання ад самага пачатку і да публікацыі.

Умовы:Гэта няпоўны працоўны дзень: два з паловай дні на тыдзень, цягам 6 месяцаў; і стыпендыя ў памеры 1100 еўра ў месяц.

Адбряруць трох стыпендыятаў: па дадзеным, OSINT і рэпарцёра.

Трэба свабодна валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай, мець досвед працы у камандзе.

🔥А тут — вялікая падборка інструментаў, спасылак і дапаможнікаў для расследавальнікаў з розным досведам, на беларускай мове.

👉Напрыклад, наш апошні тэкст — пра метадалогію збора доказаў ваенных злачынстваў для выкарыстыння ў судах.

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба

2 months, 2 weeks ago

*🎥#магчымасці *для дакументалістаў_к (без прыколаў)
Kyiv International Short Film Festival
*Ранні дэдлайн: 31 траўня 2024 года
Пазнейшы дэдлайн: 23 жніўня 2024 года*
Прымаюць мастацкія і дакументальныя кароткаметражныя фільмы працягласцю да 35 хвілін. Фестываль пройдзе з 13 па 17 верасня 2024 года. Удзел платны: 10-15 EUR.

Пярнускі фестываль фільмаў
*Дэдлайн заявак: 1 чэрвеня 2024 года*
Прымаюцца дакументальныя фільмы, якія асвятляюць дзейнасць чалавека ў сацыяльным, гістарычным ці экалагічным кантэкстах. Фестываль пройдзе з 6 па 13 кастрычніка 2024 года ў Пярну (Эстонія) і з 13 па 20 кастрычніка ў іншых гарадах Эстоніі.

Міжнародны фестываль жаночага кіно KIN
*Дэдлайн заявак: 10 ліпеня 2024 года*
Можна падаць кароткаметражныя, дакументальныя, мастацкія і анімацыйныя фільмы, у якіх абмяркоўваюцца праблемы гендарнай роўнасці, гвалту, дыскрымінацыі і іншыя пытанні, звязаныя з правамі жанчын. Дарэчы, «kin» па-армянскі «жанчына».

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба

2 months, 2 weeks ago

📷 фота #магчымасці

Sirmione Photo Residency (Італія)
Запрашаюць фатографаў і фотамастакоў. Два тыдні ў кастрычніку 2024 на возеры Гарда. Прапануюць: пражыванне; праезд; стыпендыю 2500 EUR.
*Дэдлайн заявак: 31 сакавіка 2024 года (заўтра)*🔥

PhotoArtDoc. Адукацыйная праграма
4 месяцы — распрацоўка і рэалізацыя фотапраекту. Навучальны працэс — анлайн.
Ментары і тэмы:
Сяргей Гудзілін — Дакументальная фатаграфія ў СМІ, праектная і мультыжанравая фатаграфія.
Кацярына Кузьмічова — Фотапраект, Візуальны сторытэлінг і мультымедыя.
Таццяна Ткачова — Дакументальная і постдакументальная фатаграфія, этапы працы над персанальным праектам.
*Дэдлайн заяўкі: 10 красавіка 2024 года*

iPhone Photography AwardsТры пераможцы атрымаюць найноўшую прадукцыю Apple, а пераможцы ў кожнай з 14 катэгорый — залатыя зліткі. Удзел платны: ад 5,5 долараў.
*Дэдлайн заявак: 31 сакавіка 2024 года (заўтра)🔥***

#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба

2 months, 3 weeks ago

Як спланаваць інтэрв’ю з ахвярай. Дзесяць важных пунктаў

1. Выдзеліце дастаткова часу.
Людзям трэба больш прасторы, каб расказаць пра складаныя эмацыйныя перажыванні, не варта іх прыспешваць. Калі доўга размаўляць небяспечна, загадзя адзначце гэта і засяродзьце размову на павярхоўных фактах.

2. Будзьце гатовыя адчуць пакуты суразмоўцы, а таксама эмоцыі, якія яны выклічуць у вас.
Падобна таму, як мы бярэм дажджавік на выпадак дрэннага надвор’я, варта прысвяціць некалькі хвілін абдумванню такога сцэнарыя і сваіх дзеянняў.

3. Вывучыце кантэкст.
Людзі розных культур маюць рознае стаўленне да кантакта вачыма, фізічнай блізкасці, гендэрных узаемаадносін і г.д. Азнаёмцеся з базавым гістарычным і культурным кантэкстам, а таксама апошнімі палітычнымі падзеямі.
4. Разглядайце кожную гісторыю як унікальную.
Калі бярэш шмат амаль ідэнтычных інтэрв’ю, міжволі пачынаеш лічыць, што дакладна ведаеш, што скажа наступны суразмоўца. У гэту пастку лёгка папасці, але яна вельмі небяспечная і можа сапсаваць эфектыўнае ўзаемадзеянне.

5. Шукайце чалавека пасярод лютасці.
Апісанні жахлівых падзей моцна зацягваюць і адначасова перашкаджаюць убачыць больш пазітыўны аспект жыцця. Намагайцеся не бачыць чалавека выключна праз прызму бяды, якая з ім здарылася. На гэтым рэсурсе пералічваюцца вашыя абавязкі падчас апісання зверстваў і маляўнічых падрабязнасцей злачынстваў.

6. Старайцеся не змешваць свой досвед з досведам суразмоўцы.
Праз падобны асабісты досвед або псіхалагічную траўму журналіст можа атрымаць каштоўныя спасціжэнні, але варта асцерагацца контрпрадуктыўных праекцый. Асноўную ўвагу ў размове трэба засяродзіць у першую чаргу на суразмоўцы — таму дзяліцеся асабістым досведам умерана і толькі калі гэта дарэчы.

7. Разумейце ролю псіхалагічнай траўмы ў функцыянаванні памяці.
Працэс стварэння ўспамінаў мозгам адбываецца па-іншаму падчас напружаных, небяспечных для жыцця падзей. Людзі могуць ненаўмысна змяніць паслядоўнасць падзей, пераблытаць, хто і што рабіў, або сутыкнуцца з прабеламі ў памяці. Неадпаведнасці не з’яўляюцца сведчаннем падману. Неабходна звярнуцца да некалькіх крыніц для пабудовы адпаведнай храналогіі падзей і далікатнай праверкі фактаў.

8. Падумайце, як крыніцы могуць паўдзельнічаць ў выбары ілюстрацый іх жыцця.
Пацярпелыя часта выказваюць незадаволенасць тым, што журналісты без дазволу бяруць іх фотаздымкі або сваякоў з сацсетак. Гэта ўспрымаецца як парушэнне прыватнасці. Здымка і выкарыстанне фота- і відэа — уразлівая зона, гэта лепш планаваць загадзя і па магчымасці атрымліваць згоду на любыя дзеянні.

9. Складзіце план забеспячэння фізічнай бяспекі суразмоўцы.
У крызісных зонах вы несяце адказнасць за ацэнку рызыкі фізічнай бяспекі — сваёй і сваіх суразмоўцаў.

10. Будзьце ўважлівыя пры атрыманні згоды.Суразмоўца мусіць дакладна разумець, на што згаджаецца, размаўляючы з журналістам, — гэта можа быць для яго невідавочна. Важна давесці, што вы не можаце гарантаваць, што размова дапаможа прыцягнуць злачынцаў да адказнасці. А апублікаванае аказваецца даступным любой асобе, у тым ліку членам супольнасці пацярпелага. І можа выклікаць нападкі інтэрнэт-троляў.

👉Тэкст цалкам чытайце тут. Аўтар Гэвін Рыс, GIJN
👉Таксама паглядзіце падборку

We recommend to visit

Last updated 1 month, 1 week ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 1 year ago