Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Беларусы Замежжа

Description
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Advertising
We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 weeks, 5 days ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 4 days, 9 hours ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 6 months, 1 week ago

2 weeks, 2 days ago
**«Нашыя дзеці мацнейшыя за жах рэжыму»: …

«Нашыя дзеці мацнейшыя за жах рэжыму»: Святлана Ціханоўская – да міжнароднага дня абароны дзяцей

Святлана Ціханоўская: «Ведаеце, мая дачка часта пытаецца пра жыццё ў Беларусі. Ёй цікава, дзе я хадзіла ў школу, як пазнаёмілася з татам і кім мы працавалі. Яна ведае, што мы жывем не дома. Яна разумее, што дом – гэта месца, куды цяпер нельга, нават калі вельмі хочацца. Амаль палову свайго жыцця яна правяла ў чужой краіне. Мне балюча, што ў мяне няма адказу на яе самае частае пытанне: «Калі мы зможам вярнуцца дадому?»

Мой сын быў змушаны пасталець вельмі рана. Я стараюся даць яму нармальнае дзяцінства, але гэта не заўсёды лёгка. Пакуль яго аднагодкі абмяркоўваюць камп’ютарныя гульні і першыя закаханасці, ён сумуе па аднятым жыцці.

Нашыя дзеці не заслужылі такога юнацтва. Бабулі і дзядулі не могуць правесці з імі летнія вакацыі, сябры не могуць паклікаць іх на гульні ў двор роднай хаты. Замест сапраўднай беларускай гісторыі, нашых дзяцей вучаць абыходзіцца з аўтаматамі. Замест важных кніг Васіля Быкава, Янкі Купалы, Святланы Алексіевіч іх знаёмяць з прапагандысцкімі ролікамі.

Але нашыя дзеці мацнейшыя за жах рэжыму. Іх не зламаць ні страхам, ні хлуснёй. Яны бачаць усю праўду, як на далоні, і смяюцца з тых, хто спрабуе пераканаць іх у адваротным.
Мае дарагія! Будучыня Беларусі за нашымі дзецьмі, і нашая задача – падаваць ім прыклад. Толькі праз адкрытасць, падтрымку і размовы мы зможам абараніць іх ад ідэалогіі тых, хто забраў у іх бесклапотнае дзяцінства. Я ведаю: бацькоўская любоў і клопат заўсёды мацнейшыя за навязаную прапаганду».

2 weeks, 3 days ago
2 weeks, 6 days ago

🇩🇪 Учора каля «Амбасады вольнай і дэмакратычнай Беларусі» (Арт- праект) у Бэрліне павішавалі з Днём народзінаў шчырага патрыёта Беларусі, беларускага гісторыка з Падляшша прафесара Алег Латышонка

«Гісторыю сапраўды у нас скралі, але дарма вінаваціць за гэта палякаў і расейцаў, бо зрабілі гэта яшчэ у пачатку 16 га стагодьдзя літоўцы; і ня Вільню яны у нас скралі, а Полацк. Паляк на літоўскіх паслугах Мацей Стрыйкоўскі  толькі распаўсюдзіў літоўскую ману, а расейцы усё паўтаралі за ім. Стрыйкоўскі сымбалічна  «выслаў» Рагвалода й Рагнеду з Полацка ў Пскоў, як быццам у Полацку такіх і ня было. Замест Рагвалодавічаў у Полацку на два зьлішкам стагодьдзі расселіся нейкія Мінгайлы ды Гінвілы. А ў часы феадалізму пазбаўленьне народу дынастычнай традыцыі абазначчала пазбаўленне дзяржаўнасці: Няма дынастыі, няма дзяржавы. Лёгка далося гэта Стрыйкоўскаму, бо і Полацка тады не было – растаптаў яго Іван, тыран маскоўскі. Сэрца Беларусі спынілася, пачаўся доўгі летаргічны сон. (А. Латышонак «Нацыянальнасть - Беларус», «Доўгае вяртанне у Полацк» ст. 668-669.)

«Русский мир» сканае хутка, а Беларусь непазьбежна стане часткай Захаду. (А. Латышонак)

Разам да вызвалення Бацькаўшыны!

Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️!
Слава Ўкраіне💙💛!
Ізраіль пераможа🇮🇱!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

3 weeks, 3 days ago
3 weeks, 4 days ago
3 weeks, 4 days ago

📣 ВАЖНО ДЛЯ ЛЮДЕЙ В БЕЛАРУСИ — ПЕРЕСМОТРИТЕ СПИСОК БОТОВ

Если вы когда-либо писали в бот (даже если потом его удалили), он сам может написать вам снова. Поэтому важно напишите слово bot в строку поиска Telegram и проверьте список протестных ботов. Удалите все боты, которые вам не нужны:

⚠️ Инструкция по удалению ботов + уточнение.
⚠️ Видео с инструкцией и важные примечания.

НЕ БЛОКИРУЙТЕ политические боты, т. к. они остаются в черном списке и видны при проверке телефона!

Всем владельцам ботов политических каналов и организаций:
🔻Помните, что рассылкой вы можете подставить людей в Беларуси. ❗️Не делайте рассылки без крайних причин.
🔻Дайте людям возможность отписаться от рассылок.
🔻Добавьте возможность остановить сообщения от бота, пока пользователь сам не инициирует общение. Скоро внедрим эту функцию в более чем 100 ботов обратной связи, сделанных Киберпартизанами.

Безопасность людей в Беларуси на первом месте. 🗺

1 month ago
***📢*** **Паважаныя Беларусы Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі, …

📢 Паважаныя Беларусы Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі, Славеніі і іншых краін Паўднёва-Усходняй Еўропы!
🗓 У пятніцу 17 траўня а 19:00 па мясцовым часе (20:00 па Мінску) запрашаем вас далучыцца да анлайн сустрэчы з кандыдатамі блоку «Голас дыяспар - Адзінства па-над межамі» пад # 6!
Тэма: Выбары ў Каардынацыйную Раду Беларусі.
➡️ Zoom-сустрэча па гэтай спасылцы:
https://us02web.zoom.us/j/82904329415
Meeting ID: 829 0432 9415

❗️Дзеля вашай бяспекі можаце карыстацца не сапраўднымі імёнамі падчас зуму i не ўключаць камеры. Пытанні і пажаданні дасылайце ў чат сустрэчы❗️

📍 Палітычны блок «Адзінства па-над межамі» — гэта актывiсты беларускай дыяспары i грамадзянскай супольнасцi, які iмкнецца аб'яднаць беларусаў замежжа ў буйную сілу, якая стане фундаментам для пабудовы Свабоднай Беларусi.

📍Тэлеграм-канал «Адзінства па-над межамі”
https://t.me/unity_across_borders

📢Далучайцеся! 🙌

1 month ago

Паважаныя беларусы!

Мы стаім напарозе важнай падзеі ў гісторыі нашайкраіны — першых дэмакратычных выбараў у Каардынацыйную Раду, ключавога органа, які будзе прадстаўляць інтарэсы нашага народа і накіроўваць працэсы пераменаў да лепшай будучыні. Гэтыя выбары — не проста працэдура, гэта наш шанец на рэальныя змены.

Мы заклікаем СМІ надаць максімальную ўвагу выбарчай кампаніі, асвятляць кожны яе этап, каб кожны грамадзянін мог зрабіць свядомы выбар. Публічнае асвятленне — падмурак празрыстасці і справядлівасці выбараў.

У гэты важны момант мы звяртаемся да Святланы Ціханоўскай і да ўсіх цэнтраў дэмакратычных сіл з заклікам актыўна і публічна падтрымліваць працэс выбараў. Ваш голас можа ўзмацніць веру людзей у важнасць іх удзелу, у магчымасць праз выбары выказаць і абараніць свае правы і свабоды.

Кожны голас на выбарах у Каардынацыйную Раду мае вялікае значэнне. Не змарнуйце свой шанец зрабіць унёсак у будучыню Беларусі, дзе правы кожнага паважаюцца, і кожнае меркаванне важнае. Мы заклікаем усіх грамадзян узяць удзел у выбарах, незалежна ад вашага месца жыхарства ці палітычных перакананняў.

Мы, прадстаўнікі розных выбарчых блокаў, стаім побач у закліку да актыўнасці. Наша агульная мэта — незалежная, дэмакратычная і справядлівая Беларусь. Давайце разам скарыстаем гэты шанец змяніць нашу краіну да лепшага.

Разам мыможам усё. Разам мы вызначаем будучыню Беларусі.

З павагай,
Прадстаўнікі выбарчых спісаў: Воля; Наша Справа; Незалежныя беларусы; Закон і Правапарадак; Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі; Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»; Краіна для жыцця.

Аляксандр Азараў, Сяргей Бяспалаў, Юрый Губарэвіч, Аляксандр Кабанаў, Раман Кісляк, Аляксандр Клачко, Павал Латушка, Станіслаў Лупаносаў, Надзея Нортан, Віталь Рымашэўскі, Віталій Савюк, Роза Турарбекава, Максім Шабуцкі

https://rada.vision/supolny-zvarot-pradsta-niko-vybarchyh-spisa

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Rada.vision

Супольны зварот прадстаўнікоў выбарчых спісаў

Паважаныя беларусы! Мы стаім на парозе важнай падзеі ў гісторыі нашай краіны — першых дэмакратычных выбараў у Каардынацыйную Раду, ключавога органа, які будзе прадстаўляць інтарэсы нашага народа і накіроўваць працэсы пераменаў да лепшай будучыні. Гэтыя выбары —…

**Паважаныя беларусы!**
1 month ago
***⚡️*****Ініцыятыва “Палітвязынка” у супрацы з Беларускім …

⚡️Ініцыятыва “Палітвязынка” у супрацы з Беларускім Домам запрашае журналістаў на прэс-канферэнцыю з нагоды Дня Палітвязня.
🗓️Прэс-канферэнцыя адбудзецца 21 траўня (аўторак) у 11:00 у Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6).

На сустрэчы выступяць:
Міа Міткевіч - былая палітзняволеная, асуджаная на 3 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін. Выйшла на волю восенню 2023 года.
Дарья Афанасьева - былая палітзняволеная, асуджаная на 2,5 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін. У Дар’і хранічная астма, таму з-за працы з ненатуральнымі тканінамі ў калоніі ў яе пачаліся праблемы з бронхамі. Вызвалілася 30 сакавіка 2024 года.
Аляксандр Лойка (па зуму) - муж палітзняволенай Ірыны Славнікавай, асуджанай на пяць гадоў калоніі. Ірына Слаўнікава - журналістка, працавала на польскім тэлебачанні. На гэты момант адбывае тэрмін у Гомельскай жаночай калоніі.

ℹ️Паінфармуйце нас калі ласка пра свой удзел (а таксама ці трэба Вам будзе запаркаваць машыну ў нашым двары) на email - info@belaruskidom.eu ці па тэлефону 695 807 059⁩.

1 month, 1 week ago
*****🕯️*** 8 траўня ў Польшчы пасля …

*🕯️ 8 траўня ў Польшчы пасля працяглай хваробы памёр беларус Дзмітрый Барэйчук*

У 2020-ым Дзмітрый збіраў подпісы за Віктара Бабарыку, за што быў пакараны арыштам.

І пасля выбараў сям’ю не пакінулі ў спакоі. У 2022 годзе Дзмітрый ізноў прайшоў Акрэсціна: здзек, збіццё і пагрозы.

З камеры Дзмітрый Барэйчук выйшаў падазраваным па двух крымінальных справах, а таксама болем у жываце. Лекары паставілі дыягназ – салідна-кістозная пухліна і рэкамендавалі ейнае найхутчэйшае выдаленне.

У 2023 годзе Дзмітрый з сям’ёй экстрана выехаў з Беларусі. Аперацыю па выдаленні пухліны разам з часткай страўніка яму правялі ўжо ў Беластоку. Аднак хвароба не адступіла.

8 траўня Дзмітрый Барэйчук памёр. У чужой краіне без мужа і таты засталася ягоная сям’я – жонка і чацвёра дзяцей, трое з якіх няпоўнагадовыя.

Каманда «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» выказвае спачуванні родным Дзмітрыя Барэйчука.

Падтрымаць сям'ю можна па спасылцы:
👉🏻 https://bysol.org/be/private/dboreychuk/

We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 weeks, 5 days ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 4 days, 9 hours ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 6 months, 1 week ago