Dive into the Ultimate Free Library: Your One-Stop Hub for Entertainment!

dissidentby

Description
⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️

Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot

По всем вопросам:
@Dahary_nahami
@X_vegan_justice_X

🖤Сайт: dissidentby.com
Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/
Advertising
We recommend to visit

Last updated 3 weeks, 2 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months, 2 weeks ago

1 week, 4 days ago
[#dissidentby](?q=%23dissidentby)

#dissidentby

🟡 21 траўня - дзень палітычных вязняў, а таксама гадавіна смерці палітзняволенага Вітольда Ашурка.

🖥 Сёння мы запускаем старонку са статыстыкай, якая адлюстроўвае крымінальны палітычны пераслед у Беларусі па сабраных намі дадзеных з 2020. Вы можаце там знайсці лічбы, а таксама вынікі апытання больш за 60 вязняў па ўмовах утрымання ў розных установах.
Статыстыка даступна на трох мовах: беларуская, руская і ангельская. Таму смела дзяліцеся са свамі замежнымі сябрамі і сяброўкамі, калі распавядаеце пра Беларусь!
Спасылки: https://stat.dissidentby.com (з VPN)
https://stat.stayrebel.fun (без VPN)

🔻А сёння а 19.00 чакаем вас на Вечары Салідарнасці ў Познані! Вы можаце далучыцца ў іншых гарадах да Марафону Лістоў афлайн або прыняць удзел анлайн!

🔔 Дзень палітвязня, расклад мерапрыестваў: https://prisonersday.info

1 week, 4 days ago
**Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла сёння з …

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла сёння з калоніі пасля сканчэння адбыцця тэрміну

Пра гэта паведамляе яе муж.

19 траўня Паліна была этапаваная з калоніі, але куды і на якіх падставах інфармацыі няма. Па звестках, яна мусіла вызваліцца 21 траўня. Два тыдні таму над ёй устанавілі прэвентыўны надзор у судовым парадку.

1 week, 5 days ago
dissidentby
2 months, 1 week ago
[#dissidentby](?q=%23dissidentby)

#dissidentby

🎂 24 гады спаўняецца сёння палітзняволенаму анархісту Мікіце Емельянаву!

1617(!) дзён Мікіта знаходзіцца ў зняволенні і адстойвае свае правы. Мы ведаем, што ён адчувае і бачыць нашую салідарнасць, таму жадаем сказаць - не апускайце рукі і рабіце. Рабіце за Мікіту і іншых палітвязняў, змагайцеся за правы і свабоду, хай нашым святлом у поўнай цемры будуць учынкі нашых палітвязняў 🖤

Павіншаваць Мікіту вы можаце праз наш сайт: https://stayrebel.fun/letter. Усе лісты захоўваюцца ў Банку Лістоў і ў любым выпадку прападуць у рукі таго, каму вы пішаце.

Пакуль усе не будуць вольныя!

2 months, 1 week ago
[#dissidentby](?q=%23dissidentby)

#dissidentby
🔗 7 чэрвеня 2021 года чатыры чалавекі з Бабруйска атрымалі тэрміны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Іх абвінавацілі ў падпале "Табакеркі", спыненні таварнага цягніка і ў прабіванні колаў у аўтамабіля.

📣 Усе фігуранты патлумачылі свае дзеянні пратэстам супраць сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, а менавіта беспадстаўных затрыманняў і катаванняў людзей з боку сілавікоў.

Затрымлівалі ўсіх з ужываннем гвалту, катавалі некалькі гадзінаў з мэтай атрымання патрэбных доказаў, што і апублікавалі ў фармаце відэа на афіцыйных каналах.

🔍 У зняволенні па гэтай справе знаходзяцца:

Віталь Васілевіч (7,5 гадоў пазбаўлення волі)
ПК №1, 211440, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Аляксандр Мар'ясаў (7,5 гадоў пазбаўлення волі)
ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Аляксандр Назаровіч (8 гадоў пазбаўлення волі)
ПК-11, г.Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, 231900

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

2 months, 2 weeks ago

#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

⛪️ Георгій Рой - протаіерэй з Гродна. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе публічна асудзіў фальсіфікацыі і гвалт у дачыненні да мірных пратэстуючых беларусаў, аказваў дапамогу затрыманым. Святар беларускай абшчыны Сусветнага патрыярхата ў Вільні, Літва.

Георгій будзе асвятляць лёс палітзняволенага Алега Рубца.

🔻 Алег Рубец - жыхар Пінску, быў затрыманы ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 і моцна збіты. Падчас затрымання Алегу было 18 год. У выніку ён быў асуджаны да 5,5 гадоў калоніі. Шмат разоў змяшчаўся у ШІЗА, затым у ПКТ, пасля пакаранне ўзмацнілі ды перавялі ў "крытую" турму. 7 сакавіка 2024 года ў Жодзіна Алегу быў вынесены новы прысуд па арт. 411 КК РБ - дадатковых 1,5 гады зняволення. Агульны тэрмін складае 7 гадоў пазбаўленя волі.

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Алега?▪️Напісаць ліст АНЛАЙН▪️ Напісаць пра Алега ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце

4 months, 1 week ago

#dissidentby
Разам з @viasna96 на цяперашні момант налічылі больш за 130 затрыманняў. Вядома, пра распачатыя крымінальныя справы па 361-4 КК РБ.

4 months, 1 week ago

Ад 8 раніцы да 18 вечара ў маці Марыны Касінеравай (па прапісцы) праводзілі вобшук супрацоўнікі мясцовага КДБ і аказвалі псіхалагічны ціск, каб атрымаць неабходную інфармацыю. З якой крымінальнай справай звязаны вобшук - невядома.

4 months, 1 week ago

📢 Раніцай была затрымана Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча.Пра самаго Мікалая больш за 11 месяцаў няма звестак.

4 months, 2 weeks ago
[#dissidentby](?q=%23dissidentby)

#dissidentby

Для чаго варта быць Вартаўніком ці Вартаўніцай для палітвязня?🌐 На сайце dissidentby.com (люстэрка stayrebel.fun) ёсць магчымасць націснуць пад фотаздымкам вязня і пакінуць свой кантакт, каб пачаць апекавацца на рэгулярнай аснове канкрэтным чалавекам.

Што гэта значыць і чаму гэта важна?- маральная падтрымка блізкіх (знаходзячыся на прамым кантакце, вы ведаеце пра навіны, пра праблемы, заўсёды можаце падтрымаць добрым словам і раздзяліць цяжар сітуацыі). Мы атрымоўваем шмат водгукаў ад сем'яў, і нават такія дробязі вельмі бадзёраць і выклікаюць слёзы шчасця ад таго, што сям'я не застаецца адзін на адзін з праблемай;

- магчымасць распаўсюдзіць інфармацыю (шмат беларусаў і беларусак знаходзяцца за мяжой, таму гэта цудоўная магчымасць прысвячаць акцыі і мерапрыемствы салідарнасці падапечным вязням, каб падрабязныя гісторыі вызывалі больш водгукаў у сэрцах неабыякавых людзей);

- матэрыяльная грашовая падтрымка (нават калі вы можаце падтрымаць сям'ю нейкай сумай рэгулярна - гэта ўжо магчымасць пакласці чалавеку ў зняволенні на асабісты рахунак, набыць больш прадуктаў, падрыхтаваць больш поўную перадачу ці аплаціць квіткі да месца зняволення);

- абмен паслугамі і рэчамі (вы можаце падзяліцца неабходнымі рэчамі, якія засталіся ў Беларусі і вам не патрэбны, а сям'і будзе ў гэтым удзячна; таксама вы можаце навучыць чалавека ці дзяцей нейкім навыкам, якімі вы валодаеце, і якія не можа аплаціць сям'я асобна).

Апякунства вязням - гэта моцная сувязь і падтрымка на доўгія гады, якая не вызнае межаў і за якую не хопіць словаў каб выказаць удзячнасць.

Наш бот: @dissidentby_bot

We recommend to visit

Last updated 3 weeks, 2 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months, 2 weeks ago