Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)

Description
Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. @rerumnovbot
Advertising
We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 Tage, 16 Stunden her

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 Monat, 3 Wochen her

Открытая RSS лента новостей

Last updated 5 Monate, 3 Wochen her

1 week ago

Удзел лепш, чым няўдзел. Ён прынамсі дазваляе вучыцца, трэніравацца, набірацца досведу, камунікаваць з людзьмі і рыхтавацца да таго моманту, калі выбары сапраўды будуць мець месца. Як гэта сталася ў 2020 годзе.

У сённяшняй Беларусі ўдзел у выбарчай кампаніі на сённяшнім этапе немагчымы, што было яскрава прадэманстравана падчас кампаніі лютага 2024 года.

Аднак у беларусаў ёсць магчымасць паспрабаваць свае сілы на выбарчым сімулятары - у выбарах у Каардынацыйную раду. На іх вы не абярэце сапраўды парламент, які ўжо тут і цяпер будзе прымаць законы, з якімі нам усімі жыць. На іх не будзе вялікай яўкі. І яны не прынясуць нам перамогу над рэжымам.

Але яны дазваляюць шукаць новыя сэнсы, рэальна і без фальсіфікацыяў абіраць упадабаныя ідэі і асобаў, канкураваць і шукаць новыя твары ва ўмовах, калі любая актыўнасць чалавека пагражае яму зняволеннем у Беларусі або канфіскацыяй усяго майна. У будучыні КР магла бы стаць органам, што спатрэбіўся б у перыяд трансфармацыі, у тым ліку пераймаючы парламенцкія функцыі ад сімулякраў у выглядзе палаткі і “ВНС”. А на гэтым этапе чакаем ад Каардынацыйнай рады падрыхтоўкі законапраектаў, якія б можна было адразу браць і падпісваць у выпадку нечаканых і тэрміновых зменаў у Беларусі.

І гэта ўсё ўжо заўважыў рэжым, які абвясцяіў усіх кандыдатаў фігурантамі крымінальнай справы і які распачаў DDOS-атаку на рэсурсы КР.

Таму заклікаем актыўна ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду і абіраць найбольш прафесійную каманду, якая здолее найлепш дапамагчы беларусам падрыхтавацца да трансфармацыйнага этапу. Мы свой выбар зрабілі. Не ўпусціце свой шанец і вы, асабліва калі для вас удзел у галасаванні бяспечны.

2 weeks, 2 days ago

"Няўжо-такі праўду вы кажаце, судзьдзі, няўжо справядліва судзіце, сыны чалавечыя?
Пакідаеце крыўды на сэрцы, кладзяце на вагі злачынствы рук вашых на зямлі.
З нараджэньня свайго адступіліся вы, бязбожныя; ад улоньня маці сваёй заблудзіліся, кажучы ману.
Яд у іх — нібыта яд зьмяіны, як атрута гадзюкі глухое, што вушы свае затуляе
і ня чуе голасу заклінача, самага спраўнага ў заклёнах.
Божа! скрышы ім зубы ў іхніх вуснах; разьбі, Госпадзе, сківіцы львам!
Няхай зьнікнуць, як вада цякучая; калі напнуць стрэлы, хай яны паламаюцца.
Няхай счэзнуць, як сьлімак, які ў сьлізі сваёй распускаецца; няхай сонца ня бачаць, як скідзень у жанчыны.
Пакуль гаршкі вашы пачуюць распалены цёрн, — няхай вецер яго разьнясе, ці сьвежае, а ці спаленае!
А праведны ўсьцешыцца; помсту пабачыўшы, у крыві бязбожнага ступакі ён абмые!
І скажа чалавек: «Сапраўды ёсьць плод справядліваму! Сапраўды ёсьць Бог — судзьдзя на зямлі!»
Псальма 57

3 weeks, 3 days ago

КДБ уключыўся ў выбары ў Каардынацыйную раду. Экстрэмісцкім фармаваннем абвешчаны выбарчы спіс № 9 «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду».

“Значит, хорошие сапоги, надо брать”?

3 weeks, 4 days ago

Арцыбіскуп Менска-Магілёўскі мітрапаліт Юзаф Станеўскі канцэнтруе ўладу ў сваіх руках. Сёння ён быў абраны старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Апошнія тры гады гэтую пасаду займаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Біскуп Буткевіч цяпер стаў віцэ-старшынёй, заняўшы месца гарадзенскага біскупа Аляксандра Кашкевіча. Які, дарэчы, сам быў старшынёй ККББ у 2006 - 2015 гадах.

У цэлым у сумяшчэнні пасадаў Менска-Магілёўскага арцыбіскупа і старшыні Канферэнцыі для Беларусі няма нічога новага. У 1999-2006 гадах так рабіў кардынал Казімір Свёнтак, а з 2015-2021 - арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Прызначэнне апошняга тлумачылася тады тым, што сталічнаму біскупу прасцей развязваць розныя пытанні. Дый пасада старшыні ККББ больш фармальная ў пытанні кіравання іншымі ерархамі.

Але ўсё ж, магчыма, варта было бзахоўваць нейкі большы падзел уладаў. Беларусь не такая ўжо і вялікая краіна і ў Менску не так шмат пытанняў, што біскупам з іншых гарадоў трэба рэгулярна быць у сталіцы.

Праўда, магчыма, змены фармату маглі б хацець улады краіны, якім прасцей мець аднаго “галоўнага” біскупа, а не некалькіх ды яшчэ ў розных гарадах.

3 weeks, 6 days ago

Лукашэнка 7 студзеня паехаў у царкву, дзе адразу парушыў на днях самім сабой падпісаны новы закон пра рэлігію: “В местах богослужений не допускаются … проведение … предвыборной агитации и иных мероприятий политического характера” (арт. 8, п. 8). А гэта…

4 weeks, 1 day ago

У Беларусі чальцы “каго трэба сям’і” запускаюць сваё ўласнае радыё “Шансон”. Відаць, каб ужо наўпрост паказаць усім, да каго яшчэ не дайшло, свае бандыцкія схільнасці і сімпатыі. Як казаў святы Аўгустын:

«Што ёсць дзяржава без справядлівасці? Шайка разбойнікаў!».

2 months, 2 weeks ago

З нагоды Дня Канстытуцыі:

«І сваім бацькам не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Бацька Нябесны» (Мц 23:9 у перакладзе Анатоля Клышкі).

2 months, 2 weeks ago

Лукашэнка сёння прыпёрся на Сінод БПЦ і заявіў, што царква не мусіць займацца палітыкай.

«Мы памятаем, як у 2020 годзе некаторыя святары (на жаль, і некаторыя праваслаўныя) заняліся, мякка кажучы, палітыкай. Скажу, што для гэтага ў дзяржаве ёсць спецыяльныя інстытуты і падрыхтаваныя людзі. Справа царквы – задаваць маральныя хрысціянскія арыенціры», – сказаў ён.

Цымусам сітуацыі з’яўляецца тое, што ў 2020 годзе тыя, пра каго ён кажа, што займаліся палітыкай, якраз ёю і не займаліся. Яны менавіта задавалі «маральныя хрысціянскія арыенціры»: што нельга красці (у тым ліку галасы і будучыню), што нельга падманваць і ілжэсведчыць (у тым ліку ў судах, у дакументах ЦВК, з экранаў дзяржаўнага ТБ і іншае), што нельга збіваць і забіваць людзей. І менавіта за гэта некаторыя святары, у тым ліку іерархі, трапілі пад рэпрэсіі: страцілі свае пасады, волю, Радзіму.

А вось абдымацца з уладамі, узнагароджваць сілавікоў і прадстаўнікоў рэжыму, рэпрэсаваць уласных прадстаўнікоў за нязгоду з гвалтам, фальсіфікацыямі і вайной, агітаваць на выбарах і за выбары – гэта менавіта і ёсць палітыка, якой царква не павінна займацца.

Але ў логіцы рэжыму, і персанальна Лукашэнкі, ды тых царкоўнікаў, якія гэтым займаюцца, усё перавернутае дагары нагамі, бо «Ваш айцец д’ябал, і вы хочаце выконваць жаданні бацькі вашага. Ён быў чалавеказабойцам ад пачатку і не выстаяў у праўдзе, бо няма ў ім праўды. Калі ён хлусіць, кажа ад сябе, бо ён ілгун і бацька хлусні» (Ян 8:44).

2 months, 2 weeks ago

У Баранавічах не дазволілі (чытай - забаранілі) каталіцкі крыжовы шлях перад Вялікаднем. Але ў той самы дзень у горадзе пройдзе Масленіца са спальваннем пудзіла і ўсім падобным.

Такая вось яна высокая духоўнасць лукашэнкаўскага разліву.

2 months, 3 weeks ago

На папу Францішка ў сацсетках накінуліся так, нібыта ён ледзь не падтрымаў расейскую агрэсію. У доказ і ў аналогію сацсеткі поўняцца фоткамі біскупаў з нацыстамі з 1930-1940-х, пры тым, што факты калабарацыі былі не толькі сярод каталіцкіх ерархаў, але пра гэта чамусьці забываюцца аўтары пастоў.

Але папа не падтрымліваў аніякай агрэсіі, ён паслядоўна выступае супраць вайны. Так, з улікам свайго лацінаамерыканскага бэкграўнду, дзе РФ традыцыйна ўспрымаецца як барацьбіт супраць заходняга каланіялізму (хоць сама насаджае каланіялізм усходні). Але супраць вайны.

Так, Францішак, падобна, не разумее прычынаў гэтай вайны і поглядаў тых, хто яе пачаў. Але ён яе не падтрымлівае.

Так, ён хоча верыць, што землякі стваральнікаў балету і Талстаеўскіх не могуць хацець вайны, як раней шмат хто, не разумеў, як вайны хацелі землякі Канта і Моцарта. Але гэта не значыць, што вайны хоча ён сам.

Калі ўжо праводзіць аналогіі з 1930-мі, то папа Францішак як палітык належыць да кагорты Чэмбэрлена і Дэладзье, якія лічылі, што з агрэсарам можна дамовіцца, каб пазбегнуць яшчэ большых ахвяраў. Але аніяк не да прыхільнікаў вайны. Супраць якой, паўторымся, ён сістэматычна выступае.

We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 Tage, 16 Stunden her

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 Monat, 3 Wochen her

Открытая RSS лента новостей

Last updated 5 Monate, 3 Wochen her