Згуляем?

Description
Пераклады настольных гульняў на беларускую.
Cувязь : @Zhulajem_bot
Advertising
We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 Tage, 16 Stunden her

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 Monat, 3 Wochen her

Открытая RSS лента новостей

Last updated 5 Monate, 3 Wochen her

1 month, 2 weeks ago
**Гульня „52“**

Гульня „52“
https://www.instagram.com/lizpinium
Гульня для глыбокіх размоваў са знаёмымі ці сябрамі. Выцягвайце карткі ды адказвайце на пытаньні.
(не пераклад, і ня нашая праца наогул, проста цікавая гульня)

#купля #акадэмічны #кірыліца

2 months, 1 week ago
**Чыгунка БНР** (адаптацыя Ticket to Ride)

Чыгунка БНР (адаптацыя Ticket to Ride)

Пракладвайце чыгуначныя маршруты на карце Беларускай Народнай Рэспублікі, заадно ўзгадайце магдэбурскія гербы гарадоў і мястэчак. (Беларусы цывілізаваныя людзі і ня маюць тэрытарыяльных прэтэнзій да іншых дзяржаваў)
Гульня для 2-4 чалавек на гадзінку-другую.

Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/1MU8-_VAzFrBA5YXG1vJgzsq-I6s6hn8i
Вэрсія tabletop simulator: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3194497097

#друк #tabletopsimulator #клясычны #кірыліца

3 months, 1 week ago
**Мэмалёгія** (адаптацыя What do you meme?)

Мэмалёгія (адаптацыя What do you meme?)

Рагатулькі пад піва/кактэйлі. Па мэханіцы як і Карткі Супраць Чалавецтва, адзін зачытвае сытуацыю, астатнія скідваюцца па самаму адпаведнаму малюнку, усе рагочуць, вядоўца абірае, што яму больш спадабалася. Цяпер і зь беларускім калярытам.

From Tbilisi with love)

Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/10wnj83uvZlGRDH8kfgz1c7kzikp6tCzY
Вэрсія tabletop simulator: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3162520275

#друк #tabletopsimulator #клясычны #кірыліца

6 months, 1 week ago
**Лютасьць Крыві** (пераклад **Blood Rage**)

Лютасьць Крыві (пераклад Blood Rage)

Слаўныя бітвы, слаўная сьмерць, Вальгала, Рагнарок, рабаваньне і заданьні багоў. Гульня для 2-4 чалавек на пару гадзінаў.
Можна цалкам надрукаваць усё, можна надрукаваць толькі пляншэты ды карткі а астатняе ўзяць з арыгінальнага выданьня, можна згуляць у tabletop simulator, на яго як раз зараз зьніжкі на стыме.

Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/1DUVfmwZHXtt_E310GKpCbim2mu7Y6ee2
Вэрсія tabletop simulator: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3087882382

#друк #tabletopsimulator #клясычны #кірыліца

7 months ago
Правілы для гульні **Azul**.

Правілы для гульні Azul.
На выпадак калі ў вас ужо ёсьць гульня, але вы ня ведаеце як гуляць)
https://drive.google.com/file/d/1JekQAmoiDxmjCru5NRJ9Kxkxkqy-gt-L/view
#друк #клясычны #кірыліца

10 months ago
А яшчэ нам у камэнтарах падказалі …

А яшчэ нам у камэнтарах падказалі што вось ёсьць людзі якія таксама рабілі Скрэбл з нават па-даросламу выразанымі лазэрам літарамі і дошкаю. І ў іх можна нават замовіць сабе!
https://www.instagram.com/p/CsrHeIAISCc/?img_index=1

10 months ago
Скрэбл (адаптацыя Scrabble).

Скрэбл (адаптацыя Scrabble).
Старая клясычная гульня пра складаньне зь літар словаў у форме крыжаванкі.
Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/124InxnF8rBYF3is0BInHlwoVyVWR9Rz-
Вэрсія для tabletop simulator: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3011736367
#друк #tabletopsimulator #клясычны #кірыліца

10 months, 3 weeks ago
Вандроўкі (арыгінальная гульня).

Вандроўкі (арыгінальная гульня).
Гульня створаная ў тыя бесклапотныя часы калі можна было проста зрабіць шэнгенскую візу ды паехаць павандраваць па Эўропе. Цяпер і на беларускай, з дробнымі сучаснымі адаптацыямі.
Чаму б не ўзгадаць жыцьцё калі ўсё не ляцела ў пекла? Наведайце як мага больш розных дзівосных краін каб перамагчы!
Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/12lILzbyquKc2cf3huqytaWpa_-ikTd2e
Вэрсія для tabletop simulator: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3194543282
#друк #tabletopsimulator #клясычны #кірыліца

12 months ago

Вышыванка ў парах!
Яшчэ адна гульня ад беларусаў Францыі! Гульня пра кароткатэрміновую памяць дзе якая картка, і пра гістарычную памяць сваіх каранёў.
Вось тут можна ўзяць для друку https://kirylkirill.itch.io/vyshyvanka , і можна падтрымаць грашыма аўтараў.
#друк #акадэмічны #кірыліца

itch.io

Вышыванка ў парах by OhBoardGames

Якія гісторыі хаваюцца ў родных сымбалях?

Вышыванка ў парах!
1 year ago
Карткі Супраць Чалавецтва (пераклад Cards Agains …

Карткі Супраць Чалавецтва (пераклад Cards Agains Humanity)
Калі вы ня чулі пра гэтую гульню, то мо так і лепш. Бо гэта чорны пахабны гумар і нічога сьвятога. Добра заходзіць пад піўцо ці кактэйлі.
Ад трох чалавек, на любы час.
From Tbilisi with love)
Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/14K9NXG3uTM20-HH5dKdroyn21p4Qq8VM?usp=sharing.
Вэрсія для tabletop simulator: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=2972794738
#друк #tabletopsimulator #клясычны #кірыліца

We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 Tage, 16 Stunden her

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 Monat, 3 Wochen her

Открытая RSS лента новостей

Last updated 5 Monate, 3 Wochen her