Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Супер Мова

Description
☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса.
☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
☀️ Афіша беларускамоўных анлайн мерапрыемстваў.
☀️ На тарашкевіцы.
Чат @supermova
Сувязь @Super_Mova_Bot
Advertising
We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 5 days, 20 hours ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 11 months ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 1 month, 1 week ago

1 week, 4 days ago
**1541***

1541*

Палітвязень у Беларусі (зь іх: 183 жанчыны і 1 непаўналетні ў зьняволеньні альбо іх свабода абмежаваная; 20 чалавек былі адпраўленыя на прымусовае лячэньне), 1207 чалавек часткова ці цалкам адбылі свае тэрміны, у дачыненьні да 6236 чалавек зафіксаваны крымінальны перасьлед на 21.05.2024.

Глядзіце плэйліст — «АРХІПЭЛЯГ БЕЛАГ»
На экзамэне па гісторыі. 2108 год:

— Пра што кніга «Адзін дзень палітвязьня»?
— Пра свабоду і яе герояў ці ахвяраў, каму як.
— Як яны самі зваліся?
— Людзьмі.
— За што іх пазбавілі волі?
— За праўду.
— Чаму іх пазбавілі волі?
— Каб запалохаць астатніх.
— Чаму былі пазбаўленыя менавіта яны?
— Бо не баяліся.
— Колькі іх?
— У кнізе — 41. Былі за кратамі — тысячы.
— Як доўга?
— Героі кнігі разам амаль 20 000 дзён і начэй, больш
за 53 гады. За кожны год незалежнасьці краіны — тры
гады турмы. Як на вайне.
— Што яны страцілі?
— Свабоду быць з блізкімі, рабіць сваю справу,
падарожнічаць, спрачацца, гараваць, сьвяткаваць —
жыць як хацелі б.
— Чаго яны дамагліся?
— Нянавісьці ворагаў. Пагарды ўлады. Абыякавасьці
бальшыні суайчыньнікаў...
— І гэта ўсё?
— Яшчэ — павагі паплечнікаў, захапленьня сяброў,
веры моладзі. Міжнароднай увагі, салідарнасьці і
дапамогі. Імяннога радка ў гісторыі краіны.
— І ўсё ж — ці варта было?
...А гэтае пытаньне ўжо не да іх.

📕 Пампуйце з Бібліятэкі Свабоды — Адзін дзень палітвязьня

@supermova #мова #дзень_палітвязьня

1 week, 4 days ago

👻 На могілкавым кладзьбішчы 👻

🇫🇷 21 траўня 1771 - у Парыжы адкрытыя могілкі Пэр-Ляшэз⚰️ Тут спачывае прах старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка — і Пэр-Ляшэз, па вялікім рахунку, мусіць у нейкім сэнсе дадаваць БНР аўтарытэту. Бо ў такім суседзтве...

🙈 На радзіме Міколы Абрамчыка, між тым, могілкі — самы жудасны прыклад таго, да якой пульпы дабралася русыфікацыя. Або — куды так і не дабраліся ўсе беларусізацыі. Наведваючы сваіх памерлых у Менску, адганяеш ад сябе навязьлівую думку, што дзеці нябожчыкаў, напэўна, сьвята вераць ва ўваскрашэньне душаў і баяцца, каб на тым сьвеце іхных бацькоў не палічылі «апазыцыяй» і «адмарозкамі». Калі, вядома, бацькі — не пісьменьнікі ці якія іншыя артысты. Гэтым можна. Але нармальнаму чалавеку паміраць па-беларуску не выпадае — засьмяюць або арыштуюць. Вось дзе праца для ТБМ. А для празьмерна ўражлівага нацыянальна сьведамага чалавека дык і наогул глеба для новай фобіі — быць пахаваным пад помнікам з эпітафіяй па-расейску і без «Пагоні». Лепш ужо зажыва. Ці ў Парыжы.

©️ З каментароў

⚡️Мой дзядзька, муж маёй цёткі Ганны, усё жыцьцё быў Алесем. Для усіх, хто яго ведаў - суседзяў, аднавяскоўцаў, начальства, радні і г.д. Гаварылі яны толькі па-беларуску, прычым натуральным чынам, яшчэ зь часоў царызму... А на магільным помніку напісана "Александр" і ўсё астатняе таксама па руску, як і па цётцы...
Бясконца паважаю свайго стрыечнага брата... шкадую яго... ніколі пра надпіс яму ня скажу... але моцна гэта мяне збянтэжыла...
⚡️Вы кажэце пра могілкі ў Менску, а тое ж самае робіцца па вёсках.
Колькі разоў размаўляла зь вяскоўцамі тых вёсак, дзе пахаваныя мае продкі й куды русіфікацыя дайшла ледзь ня ў першую чаргу. Казала ім, паглядзіце, якія крыжы стаяць на могілках вашых дзядоў - прадзядоў, чаму вы ставіце цяпер расейскія, чаму пішаце імёны пахаваных па-расейску, вы ж беларусы, вы ж жывеце тут спрадвеку, у вас ёсьць свая мова, куды падзелі сваю годнасьць чалавечую?! Слухаюць і ня чуюць, адно ўсьміхаюцца. Ведала я адну жанчыну, удаву аднаго з маіх суродзічаў, усё жыцьцё звалі яе Раіса Апанасаўна, а як памерла, дзеткі, зрусіфікаваныя ўшчэнт і агрэсіўныя больш за шалёную кошку, напісалі на помніку АфОнасьевна. Там жа людзі з фаміліяй Аўчынка, на могілках пішуць ОВчинкО.
Што ў галовах, тое й на могілках, што на могілках, тое й ў галовах.*📆 *Чытайце Каляндар Бахарэвіча — На могілкавым кладзьбішчы@supermova #мова #каляндар

***👻*** **На могілкавым кладзьбішчы** [***👻***](https://telegra.ph/file/064e4693e795dbcbb6ecf.jpg)
1 week, 5 days ago

Радыё Вызваленьне.«Тут Радыё Вызваленьне. Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-беларусаў з вольнага сьвету... Наш голас ёсьць вашым голасам...»Гэтымі словамі пачалася 20 траўня 1954 году першая перадача беларускай «Свабоды», рэдакцыя якой тады месьцілася ў Мюнхэне.

Гісторыя Свабоды — гэта таксама гісторыя цуду. Пяцідзясятыя, Мюнхэн, халодная вайна, магія часу — і ў ім, абыякавым часе знаходзіцца месца для іншай Беларусі, сынонімам якой ня ёсьць БССР.

Зусім як цяпер існаваньне РБ ніяк не ўплывае на колькасьць і якасьць беларускага ў гэтым сьвеце і яго ваколіцах. Наогул, Беларусь і РБ — гэта цяпер хутчэй, на жаль, такія сабе антонімы.

З антанімічнасьцю прыкладна такой самай, як вечная пара Свабода — Рабства. Толькі вось Радыё Рабства чамусьці заўжды вяшчае з радзімы, а Свабода — з-за мяжы.

Ягонае існаваньне — доказ таго, што той самай свабоды ў Беларусі як не было, так і няма. Ягонае існаваньне — доказ таго, што яна камусьці тут усё ж патрэбная.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Свая Бо ДалёкаяСвабоду не стрымаць, свабоду не спыніць,
Свабоду не забраць і не забараніць.
Свабуду не скарыць, яна вагнём гарыць,
Як сонечнае кола зіхціць, зіхціць згары.
🎵 VOLSKI - Свабоду не стрымаць@supermova #мова #свабода #каляндар

**Радыё Вызваленьне**[.](https://telegra.ph/file/9b28ce13b3b49121e8062.jpg)*«Тут Радыё Вызваленьне. Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-беларусаў з вольнага сьвету... Наш голас ёсьць вашым голасам...»*Гэтымі словамі пачалася *20 …
2 weeks, 4 days ago

З водарам цынамонуСёньня гатуем духмяную яблычную гарбату з апэльсінам і цынамонам – ня толькі неверагодна смачную, але й вельмі карысную для імунітэту ☕️

Вазьміце:яблычны сок – 100 мл
салодкі апельсін – 2 кружочка
мёд – 2 ст. л.
цынамон – 1 палачка
чорная гарбата – 200 мл
молаты мускатны арэх – 1 дробка
🍊 Уліце яблычны сок у рондаль, дадайце апельсін і пастаўце на слабы агонь. Падагравайце каля 15 хвілін, але не кіпяціце.

🍊 Запарыце чорны чай дадайце яблычны сок з апельсінам, мускатны арэх і цынамон. Накрыйце вечкам і пакіньце на 20 хвілін.

🍊 Разьліце гарбату па высокіх губках і піце гарачым.

Прыемнага вечара! ☺️

#мова @supermova #напоі

**З водарам цынамону**Сёньня гатуем духмяную яблычную гарбату з апэльсінам і цынамонам – ня толькі неверагодна смачную, але й вельмі карысную …
2 weeks, 4 days ago

Нелегітымны рэферэндум.*🚫 14 траўня 1995 году* на «рэфэрэндуме» перад народам былі пастаўленыя чатыры няпростыя пытаньні.

І першае зь іх гучала прыкладна так: «Ці згодныя вы, каб вам, а таксама вашым дзецям, унукам і праўнукам паадразалі вашы паганыя языкі? Каб вы, падлы, запомнілі нарэшце, з чым пішацца „жы“ і „шы“?»
«Да!» — радасна сказалі восемдзесят тры адсоткі беларусаў. «Хацім!»Дэмакратыя, што паробіш. Давялося рэзаць.
Другое пытаньне было трохі больш складанае. Сэнс яго зводзіўся прыкладна да наступнага: «Ці падтрымліваеце вы прапанову аб абавязковым і пагалоўным татуяваньні ўсіх беларусаў у нацыянальныя колеры Рэспублікі Гвінэі-Бісаў зь невялікімі зьменамі і аб прымусовай ампутацыі ў кожнага грамадзяніна РБ лімбічнай сыстэмы ягонага галаўнога мозгу?»
«Да!» — сказалі семдзесят пяць адсоткаў. — «Спасіба! Хацім!» Пытаньне трэцяе. «Ці падтрымліваеце вы...»
«Хацім!» — сказалі беларусы, нават не даслухаўшы. На чацьвёртае пытаньне можна было і не адказваць.Але народ усё адно сказаў «да», бо галоўнае ў жыцьці што? Пасьлядоўнасьць.Яна, пасьлядоўнасьць, здольная ў любы момант элегантна і хутка кампэнсаваць адсутнасьць любых іншых талентаў.

©️ А момант у траўні 1995-га быў якраз вельмі прыдатны... Бо яно карацей за «нет». Бо «я где-то чітала, что наш белорусскій язык самый красівый в міре после італьянского» — і таму давайце лепш ня будзем на ім гаварыць, вось быў бы на першым месцы, тады яшчэ падумалі б. Бо і так ясна, хто на каго плебісцыт, дык чаго ўжо тут. Бо кожная ўлада ад бога, а ён, як высьветлілася, за саюз з Расеяй, любіць насіць чырвонае зь зялёным і наогул данскі казак у душы.

©️ Цікава сёньня глядзець на тых, хто ў 1995 годзе, у той дзень ганьбы, галасаваў адначасова супраць мовы і супраць улады. Пасьля 14 траўня 1995-га стала магчымым паглядзець, як выглядае беларускі сорам. У тых, у каго ён яшчэ застаўся. Сказаўшы сваё да-да-да-да, людзі потым яшчэ доўга чырванелі і адварочваліся. Спрабавалі знайсьці сабе апраўданьне. Быццам забілі кагосьці, каб жыць далей.©️Пасьля 14 траўня 1995 году неяк зьнікла вера ў тое, што беларусаў у краіне жыве больш за восем мільёнаў чалавек. Нас не набярэцца і на адзін мільён.

*⬜️ Затое мы ведаем, хто мы і не бярэм напракат ні мову, ні гонар, ні свабоду, ні чужыя перамогі.*🙈 Хто такія астатнія 83 адсоткі, сказаць цяжка. Для іх прыдумана шмат вызначэньняў, часам несправядлівых і занадта агульных — але адно ясна: у іх свая дарога, у цябе свая.

*🟥 Пасьля 1995-га зьявілася новая гордасьць. Тая асалода супрацьстаяньня*, якую ніколі не адчуць васьмідзесяці тром адсоткам.

*⬜️ Гордасьць за тое, што належыш да меншасьці. За тое, што і тут, у васьмідзесяцітрохадсоткавай краіне, знайшліся тыя, хто не прамаўчаў.*🤥 Дзякуй, народзе, за тое, што расставіў усё і ўсіх па сваіх месцах — з пэдантычнасьцю сапраўднага самагубцы.

*📆 *Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Дзень перамогі🔗 Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году@supermova #мова #каляндар

**Нелегітымны рэферэндум**[.](https://novychas.online/img/v1/news/full/210.jpg?f=f&h=495&o=1&u=1715395350&w=660)*****🚫*** 14 траўня 1995 году** на [«рэфэрэндуме»](https://novychas.online/hramadstva/njeliehitymnyja_refierendumy) перад народам былі пастаўленыя чатыры няпростыя пытаньні.
2 weeks, 4 days ago

Прысьвяціла сцэне 80 гадоў і выканала больш за 300 роляў.*⭐️ 13 траўня 1905 году нарадзілася выдатная беларуская акторка, легенда сцэны, народная артыстка СССР, зорка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Стэфанія Станюта. Агулам яна прысьвяціла сцэне 80 гадоў і выканала больш за 300 роляў*!

Творчую кар’еру Стэфанія Станюта пачала ў 13 гадоў – працавала статысткай у аднаго з заснавальнікаў прафэсійнага тэатру Фларыяна Ждановіча, працавала ў Першым таварыстве беларускай драмы й камэдыі, трансфармаваным пазьней у Беларускі драматычны тэатар, потым у БДТ-2 у Віцебску. У пачатку 1930-х яна вярнулася ў Менск і да апошняга была адданая Купалаўскаму тэатру.

🎭 Стэфанія Станюта валодала самымі разнастайнымі сродкамі сцэнічнай выразнасьці, эмацыйнасьцю слоў, жэстаў, мімікі, умела карыстацца гратэскам. Яна стварыла цэлы шэраг народных характараў, дзе выявіла ў сваіх гераінь жыцьцядзейнасьць, шчодрасьць, мудрасьць і чалавечнасьць, сувязь з каранямі й роднай зямлёй.

...Калісьці Стэфанія Міхайлаўна сказала: “Мне хапіла розуму легкадумна пражыць сваё жыцьцё”. Яна лічыла, што лёс даў ёй унікальную магчымасьць уцякаць ад цяжкасьцяў рэальнага жыцьця ў паралельную прастору – сьвет мастацтва, цалкам рэалізуючы сябе ў ім.

У гонар Стэфаніі Станюты на сцяне дома № 19 па прашпэкце Незалежнасьці ў Менску ўсталявана мемарыяльная дошка. У элітным раёне Менску яе прозьвішчам назвалі вуліцу – але ўваход туды абмежаваны нават для сваякоў.Слухайце што думала Стэфанія Станюта пра сцэну?

🎧 Слухайце — 1965. Стэфанія Станюта

📝 Чытайце артыкул — успаміны ўнука Стэфаніі Станюты.

#мова @supermova #тэатар

П**рысьвяціла сцэне 80 гадоў і выканала больш за 300 роляў**[.](https://telegra.ph/file/c45d9169b60dda01b2a3d.png)****⭐️*** 13 траўня 1905 году* нарадзілася выдатная беларуская акторка, легенда сцэны, …
2 months, 2 weeks ago

▶️ Што не так з Булгакавым? Разбор рамана "Майстар і Маргарыта": сталінізм, руская імперыя і сілы зла

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Андрэй Хадановіч вяртаецца на прасторы беларускага YouTube і ў новым відэа разбірае раман Міхаіла Булгакава "Майстар і Маргарыта".

Сёння расказваем:
- чаму раман "Майстар і Маргарыта" не зусім пра дабро і зло;
- якія цёмныя бакі ёсць у біяграфіі Булгакава;
- які французскі драматург быў ролевай мадэллю для аўтара;
- што высмейваў Булгакаў у сваіх творах, а што не (і гэта істотна);
- каго нагадвае Воланд у рамане;
- чым адрозніваецца "майстар" ад "пісьменніка";
- для каго напісаны твор Булгакава;
- "Рукапісы не гараць" — чаму гэта не пра беларускую літаратуру.

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 З кожнага праса, з кожнай сацыяльнай сеткі ўсе няспынна гавораць пра новую экранізацыю рамана "Майстар і Маргарыта". Чаму гэта гучыць з вуснаў шматлікіх беларусаў? Няма цікавейшай тэмы на сёння? Можа быць, мы падзяляем наіўную ілюзію, што Булгакаў і яго новая экранізацыя — гэта светлы адказ на цёмныя часы, якія запанавалі як у нашай краіне, так і ў імперыі, якая яе паняволіла?

💡 Мы наўпрост падыходзім да праблемы, што робяць у Маскве ўсемагутныя сілы зла, каго нам нагадвае Воланд і дзе ён карае, а дзе ён літуе. Татальнаму высмейванню і пакаранню падвяргаецца савецкая сістэма, але на яе ніжэйшых паверхах: усякія гніды, што акапаліся ў ЖЭСах, усякія бюракраты і чыноўнікі, якія хабарнічаюць і злоўжываюць службовым становішчам. Гэтага знішчальнага смеху ўжо няма, як толькі справа ідзе пра людзей у форме: пра міліцыю, якая паказваецца сімпатычнай і з павагай, не кажучы ўжо пра таемныя службы.

💡Цікава, што правадыр пралетарыяту мог знаходзіць у п'есе пра белагвардзейцаў? Мне здаецца, што белагвардзейцы паказваюцца пераможанымі і гістарычна асуджанымі. Вельмі прыемная оптыка для Сталіна. Цікава, што падчас еўрапейскіх гастроляў МХАТа, дзе руская эміграцыя хадзіла на п'есы, "Дні Турбіных" хутчэй сустракаліся насцярожаным маўчаннем і ледзь не байкотам. Ці не тое самае не спадабалася пераможаным белагвардзейцам, што спадабалася Сталіну? Так ці іначай стаўкі на абсалютнага манарха, які можа працягнуць руку зверху і разруліць тое, што ў лёсе пісьменніка ніякім чынам не разруліваецца без яго — гэта адносіны Булгакава і Сталіна. Можа быць, маюць рацыю нават тыя, хто называе кнігу "Майстар і Маргарыта" раманам, напісаным для аднаго чытача — Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна.

Глядзім новы выпуск, вырашаем для сябе, дзе шукаць рэцэпты барацьбы з цемрай, ставім падабайкі і дзелімся відэа з сябрамі і сяброўкамі:
➡️ https://youtu.be/4YTRpK2X2VQ

YouTube

Што не так з Булгакавым? Разбор рамана «Майстар і Маргарыта»: сталінізм, руская імперыя і сілы зла

Да рамана «Майстар і Маргарыта» Міхаіла Булгакава можна ставіцца па-рознаму: хтосьці яго любіць, а хтосьці ненавідзіць. Нядаўна выйшла новая экранізацыя рамана, а мы з вамі сёння паглядзім на твор праз прызму савецкіх часоў, сталінізма, рускай імперыіі і…

2 months, 2 weeks ago
**Я нарадзіўся тут,

Я нарадзіўся тут,
Таму гэта — мая краіна.
💜16 сакавіка 1964 - нарадзіўся Міхал Анемпадыстаў, беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст, аўтара культавага «Народнага альбому».

Глядзіце тэлевэрсію канцэнру — "Народны альбом. 20 гадоў"

©️ Я мянчук, я нарадзіўся ў Менску.
©️ Калі я прыйшоў у вучэльню, па-беларуску гаварыў адзін чалавек.
©️ У «Майстроўні» мне больш цікава было слухаць даклады, а таксама было важна гаварыць па-беларуску...
©️ «Народны альбом» так і не паставілі не сцэне Купалаўскага

▶️Глядзіце Хадановіча — Рок-поэзия и культовый «Народны альбом»

©️ Беларус праводзіць у анамальных умовах ледзь ня ўсё жыцьцё — змалку.
©️ Асмалоўка - гэта прастора, якая зьнітоўвае некалькі пакаленьняў
©️ У Беларусі існуе беларуская культура, якая збудаваная пераемнасьцю, якая шануе базавыя каштоўнасьці і тым самым падпадае пад азначэньне нацыянальнай культуры.
©️ Людзі культуры мусяць ствараць культурны кантэкст, які стварае нацыянальную эліту.

🔗 Больш цікавых разважаньняў у інтэрвію Міхала Анемпадыстава - Пра сям'ю, шлях да беларушчыны і ролю людзей культуры

Таксама прапануем паглядзець лекцыі аўтара на плятформе Лятучага ўнівэрсытэта:
▶️ “Межы памежжа”
▶️ “Уяўляючы Беларусь”
▶️ “Колер як каштоўнасьць, альбо Сакральныя маркеры беларускай ідэнтычнасьці“
@supermova @chadanovic #мова #анемпадыстаў

2 months, 2 weeks ago
**Часам панкі стрыгуць і пішуць**

Часам панкі стрыгуць і пішуць

🎉15 сакавіка 1985 - нарадзіўся Сяргей Календа (г. Капыль), пісьменьнік, культуроляг, рэдактар, сябра Беларускага ПЭНу і Суполкі беларускіх пісьменьнікаў.

▶️Глядзіце Кантэкст — Ніхто не сыдзе не надрукаваным

Скончыў Факультэт міжнародных адносін БДУ па спэцыяльнасьці культуроляг-гебраіст, аддзяленьне літаратуры і філязофіі Беларускага Калегіюма пры Беларускім ПЭН-цэнтры, лёнданскую бʼюці-акадэмію Toni & Guy, стыліст міжнароднай клясы.

📷Запісвайцеся на стрыжку да Сяргея ў Вільні праз яго інстаграм kalenda_serge

Зьяўляецца стваральнікам і галоўным рэдактарам часопісаў «Макулятура» і «Мінкульт». Аўтар кніг «Часам панкі паміраюць», «Кантынэнтальны сьняданак», «Ўсё ўключана», рамана «Мімікрыя» (пад псэўданімам Аляксандар I. Бацкель).

📚 Чытайце на Камунікат — кнігі Сяргея Календы

Пісьменьнік Сяргей Календа вядомы яшчэ і сваім талентам цырульніка. І жыцьцё ў гэтай сфэры падкінула дзясяткі гісторый – вясёлых і не вельмі, толькі для дарослых і для шырокай публікі. Сяргей рыхтуе зборнік «бульварнага чытва».

📝 Чытайце артыкул — «Стрыжэ і піша»

🔵Падпісвайцеся на Сяргея ў фэйсбуку. Годныя людзі побач!

@supermova @PENBelarus @lit_bel #мова #літаратура

2 months, 3 weeks ago
**10 САКАВІКА:**

10 САКАВІКА:
🇧🇾 Нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі гісторык, археоляг. Яго фундаментальныя працы «Замкі Беларусі» і «Замкі і людзі» дагэтуль не састарэлі.

❤️ Нарадзіўся Васіль Супрун, паэт, краязнавец, археоляг. Кніга паэзіі беларускага нацыяналіста-падземніка «Жыць для Беларусі».

🔥 Нарадзілася Галіна Пазьняк, беларуская дзяячка, якая працавала на карысьць беларусізацыі адукацыі, кіраўніца Камітэту Дзеці Чарнобыля БНФ, жонка Зянона Пазняка.

і іншыя падзеі.
#мова #дзень
@supermova

We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 5 days, 20 hours ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 11 months ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 1 month, 1 week ago