Why Pay for Entertainment? Access Thousands of Free Downloads Now!

Беларускі геймер

Description
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Advertising
We recommend to visit

Last updated 3 weeks, 2 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months, 2 weeks ago

2 weeks, 4 days ago
Беларускі геймер
2 weeks, 4 days ago
***📢*** **Новую Assassins Creed афіцыйна прадставяць …

📢 Новую Assassins Creed афіцыйна прадставяць 15 траўня

Ubisoft абвясьціла, што ўжо 15 траўня, а 19:00 па Менску пакажа трэйлер новай часткі Assassinʼs Creed, раней вядомую пад кодавай назовам Red (цяпер гульня мае афіцыйную назоў — Assassinʼs Creed Shadows).

Паглядзець трэйлер можна будзе на афіцыйных каналах Ubisoft.
Афіцыйная старонка гульні ўжо зьявілася ў краме разам зь нейкім загадкавым шыфрам, які пакуль нікому не ўдалося расшыфараваць.

Аб гульні няма нікіх афіцыйных дадзеных, аднак з вуснаў нейкага інсайдэра frax (акаунт якога цяпер заблякаваны), вядома, што ў будучыні Assassinʼs Creed Shadows чакае два сюжэтныя дадаткі, а гэтак жа тое, што ў гульні можна будзе будаваць свае сховішчы. Галоўнымі героямі стануць афрыканскі самурай і жанчына-сінобі.

3 weeks, 2 days ago
2 months, 2 weeks ago
Беларускі геймер
2 months, 2 weeks ago
Беларускі геймер
2 months, 2 weeks ago
***📢*** **Для Hearts of Iron 4 …

📢 Для Hearts of Iron 4 бясплатна можна забраць тры DLC

Нядаўна ў Steam стартаваў вясновы распродаж, у гонар якога распрацоўнікі з Paradox падрыхтавалі невялікі падарунак фанатам ґлябальнай стратэгіі пра Другую сусьветную!

Да 21 сакавіка бясплатна можна забраць наступныя тры дапаўненьні:

*🔹***Expansion — Hearts of Iron IV: Death or Dishonor (пашырэньне для СССР, Ґерманіі, а таксама Вугоршчыны, Румыніі, Чэхаславаччыны і Югаславіі);
*🔹Expansion — Hearts of Iron IV: Waking the Tiger* (пакет пашырэньняў для ўсіх краін азіяцкага фронту (пераважна для Кітая й Японіі));
*🔹Expansion — Hearts of Iron IV: Together for Victory* (пашырэньне, якое цалкам прысьвечана Брытанскай садружнасьці, а таксама дамініёнам, калёніям і марыянэткам у цэлым).

2 months, 3 weeks ago
***📰*** **Watch Dogs атрымае кінаадаптацыю**

📰 Watch Dogs атрымае кінаадаптацыю

Папулярная франшыза Watch Dogs ад Ubisoft атрымае сваю адаптацыю!

У працы над праектам прызнаўся францускі рэжысэр Мацьё Туры (стваральнік фільмаў "Спуск у бездань" і "Выжылыя"), яму ж, дарэчы, даручана стварэньне адаптацыі іншай гульні — A Plague Tale: Innocence.
Аб сюжэце пакуль што нічога не вядома, але над сцэнарам ужо працуе Крысьці Леблан, вядомая па навукова-фантастычным трылеру "Кісларод".

Акторскі склад таксама яшчэ невядомы. Паводле дадзеных выданьня Deadline, перамовы аб удзеле ў фільме вядуцца з акторкай Сафі Ўайлд, вядомай па камэдыі "Бюро магічных паслуг".

Адаптацыяй Watch Dogs займаецца кінакампанія New Regency.

2 months, 3 weeks ago
***🎥*** **Вітаем новага беларускамоўнага стрымера — …

🎥 Вітаем новага беларускамоўнага стрымера — Vulharys
У палку беларускіх стваральнікаў кантэнту папаўненьне!
Сёньня, а 18:00 па Менскiм часе, на Twitch-канале Vulharys, адбудзецца першы стрым па Outer Worlds, куды наш стрымер-пачатковец запрашае ўсіх жадаючых!

Раім далучыцца і падтрымаць аўтара, яму будзе прыемна, а вам (спадзяемся) цікава!

2 months, 3 weeks ago

📢 Electronic Arts выпусьціла ў Steam калекцыю сваіх клясычных гульняў

Electronic Arts абвясьціла аб выпуску ў Steam дзевяці сваіх клясычных гульняў, якія ў дадзены момант прадаюцца са зьнижкай у 60% і ўключаны ў падпіску EA Play.

Зараз карыстачы Steam могуць пазнаёміцца з калекцыяй Command & Conquer The Ultimate Collection, у якую ўключаны The Covert Operations, Red Alert, The Aftermath, Generals, Renegade, і іншыя часткі.
Таксама ў краме даступная трылёгія Populous, Sid Meierʼs Alpha, Centauri Planetary Pack, Sim City 3000 Unlimited, Dungeon Keepe, Gold, Dungeon Keeper 2, The Saboteur.

YouTube

EA Games on Steam (March 2024)

Let the nostalgia begin! 9 classic EA games are available to play on Steam starting TODAY! ***➡️*** https://go.ea.com/q8AKj ***🪖*** Command & Conquer - The Ultimate Collection ***🏗️*** SimCity 3000 Unlimited ***🌎*** Populous ***🌎*** Populous 2: Trials of the Olympic Gods ***🌎*** Populous:…

4 months, 3 weeks ago

​​📰 Больш за 13 тысяч гульняў атрымалі падтрымку Steam Deck
Сайт SteamDB заявіў, што на дадзены момант Steam Deck падтрымлівае практычна 14 000 гульняў (поўная падтрымка ёсьць у 4355, яшчэ для 13 106 можа спатрэбіцца дадатковая настройка).

У рэальнасьці колькасьць падтрымліваемых Steam Deck гульняў можа быць значна большым, бо адпаведная адзнака зьяўляецца ў краме толькі пасьля таго, як гульню пратэстуюць супрацоўнікі Valve.

Не падтрымліваецца Steam Deck у цяперашні час 3720 гульняў, у асноўным з-за выкарыстаньні анты-чыт праґрамнага забесьпячэньня й функцыяў, зь якімі не працуе Steam Play Proton (якая неабходная для запуску гульняў на Linux).

[​​](https://telegra.ph/file/66e02996f353d9ceddecc.jpg)***📰*** **Больш за 13 тысяч гульняў атрымалі падтрымку Steam Deck**
We recommend to visit

Last updated 3 weeks, 2 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months, 2 weeks ago